Вы тут

З на­жом су­праць дзярж­ін­спек­та­раў


У Ма­гі­лёў­скім ра­ё­не на ва­да­ёме ка­ля вёс­кі Ка­лі­на­вая дзярж­ін­спек­та­ры ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту за­тры­ма­лі ма­гі­ляў­ча­ні­на, які за­мах­нуў­ся на зда­бы­чу ры­бы за­ба­ро­не­най пры­ла­дай. Па­ру­шаль­ні­ка, які ару­да­ваў вос­ця­мі амаль што ў раз­гар не­рас­ту, за­ўва­жы­лі яшчэ з про­ці­лег­ла­га бе­ра­гу. Ад­нак па­куль дзярж­ін­спек­та­ры аб'­яз­джа­лі ва­да­ём, муж­чы­на па­спеў сха­ваць вос­ці ў тра­ве.

— Пры за­тры­ман­ні бра­кань­ер па­во­дзіў ся­бе агрэ­сіў­на: да­стаў з кі­шэ­ні склад­ны нож і стаў у па­гроз­лі­вую по­зу. Су­ці­шыў­ся ён толь­кі пас­ля пры­ез­ду мі­лі­цыі. Як ака­за­ла­ся, муж­чы­на да та­го ж быў на­пад­піт­ку. Ры­ба­кі, якія ста­лі свед­ка­мі зда­рэн­ня, па­ка­за­лі мес­ца, дзе па­ру­шаль­нік сха­ваў не­за­кон­ныя пры­ла­ды, і па­ве­да­мі­лі, што ба­чы­лі бра­кань­е­ра на ва­да­ёме і ра­ней, — рас­па­вя­ла прэс-сак­ра­тар Дзяр­жаў­най ін­спек­цыі ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Воль­га Гра­мо­віч.

Ма­гі­ляў­ча­ні­ну па­гра­жае штраф — да 7,5 міль­ё­на руб­лёў, а так­са­ма ў да­чы­нен­ні да яго за­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.