Вы тут

Што за «яб­лык» на та­ле­рач­цы?


Стра­хі і мі­фы ся­мей­на­га хар­ча­ван­ня.

У на­шай сям'і трое дзе­так. Ста­рэй­шай да­чцы хут­ка 17, а ма­лод­ша­му сы­ну бу­дзе толь­кі 6 гад­коў. Пры­плю­су­ем сю­ды два­іх да­рос­лых, якіх так­са­ма трэ­ба на­кар­міць. Зра­зу­ме­ла, што ў кож­най асоб­най сям'і па-роз­на­му пла­ну­ец­ца бюд­жэт на фі­нан­са­ван­не сня­дан­каў, абе­даў і вя­чэр, але... Пры сён­няш­ніх не­вя­лі­кіх за­роб­ках мы амаль усе спра­бу­ем зра­біць хат­няе ме­ню па прын­цы­пе «хіт­ра-муд­ра і ня­до­ра­га», ад­нак каб ад­на­ча­со­ва ежа бы­ла смач­най, якас­най і зда­ро­вай. На пры­кла­дзе ўлас­най ся­мей­най гаст­ра­на­міі жур­на­ліст га­зе­ты вы­ра­шыў ра­за­брац­ца, на­коль­кі ка­рыс­нае і бяс­печ­нае на­ша хар­ча­ван­не.

Ва­ду ў каст­ру­лю і чай­нік — вы­ключ­на праз фільтр

Не ве­даю, як у ін­шых га­ра­дах, а вось у Мін­ску ва­ду па­да­юць з вя­лі­кай кан­цэнт­ра­цы­яй каль­цыю і маг­нію, а маг­чы­ма, яе яшчэ і хла­ры­ру­юць. Та­му мы ўвесь час ка­рыс­та­ем­ся філь­трам са змен­ны­мі карт­ры­джа­мі. Мя­ня­ем іх пры­клад­на раз у 1-2 ме­ся­цы. Зна­ё­мыя вяс­коў­цы лі­чаць, што ва­да ў нас атрым­лі­ва­ец­ца ней­кай «мёрт­вай», ад­нак і роз­ных «ба­цыл» там не бу­дзе — а гэ­та га­лоў­нае. А вось сы­рую ва­ду з-пад кра­на мы дзе­цям піць уво­гу­ле за­ба­ра­ня­ем. Ка­лі яны бы­лі зу­сім ма­лы­мі, то мы куп­ля­лі піт­ную ва­ду ў вя­лі­кіх «бут­лях».

Толь­кі на­ту­раль­ны ке­фір і ёгурт, а не пра­дук­ты з іх

У ме­ню дзе­так аба­вяз­ко­ва па­він­на пры­сут­ні­чаць «ма­лоч­ка». Прос­та ма­ла­ко ў тэт­ра-па­ке­тах ма­лыя п'юць не­ах­вот­на, та­му мы яго вы­ка­рыс­тоў­ва­ем звы­чай­на для га­та­ван­ня каш. Да­во­лі доб­ра ў нас ідзе смя­та­на, якой за­праў­ля­ем са­ла­ты з га­род­ні­ны. Сын уво­гу­ле мо­жа за адзін раз 200-300 гра­маў смя­та­ны з'ес­ці лыж­кай без ні­чо­га. Да апош­ня­га ча­су куп­ля­лі так зва­ную са­цы­яль­ную смя­та­ну без ні­я­кіх да­ба­вак і тлус­тас­цю да 15%. Сён­ня та­ко­га тан­на­га пра­дук­ту ў Мін­ску прак­тыч­на не зной­дзеш, бо ў ма­ла­ко і смя­та­ну вы­твор­цы па­ча­лі ак­тыў­на да­баў­ляць роз­ныя па­ляп­шаль­ні­кі (ві­та­мі­ны, се­лен, лак­ту­ло­зу і
г. д.). Ці са­праў­ды ка­рыс­ныя для нас гэ­тыя па­ляп­шаль­ні­кі, мы не ве­да­ем, ад­нак вы­ба­ру ча­сам і ня­ма.

Асоб­ная раз­мо­ва пра ке­фір і ёгурт. Яны аба­вяз­ко­ва па­він­ны быць жы­вы­мі, дзе пры­сут­ні­ча­юць ма­лоч­ныя бак­тэ­рыі. Вя­до­ма, што па гэ­тых па­зі­цы­ях куп­ля­ем пра­дук­ты з бе­ла­рус­кай «пра­піс­кай», бо яны смач­ныя і ство­ра­ны з на­ту­раль­най сы­ра­ві­ны. Ад ма­лоч­ных «за­меж­ні­каў» мы ад­мо­ві­лі­ся кан­чат­ко­ва па пры­чы­не іх вя­лі­ка­га тэр­мі­ну год­нас­ці, што тлу­ма­чыц­ца пры­сут­нас­цю там доў­га­га спі­су кан­сер­ван­таў. Нам зда­ец­ца, што не­мяс­цо­выя ма­лоч­ныя пра­дук­ты «пра­хо­дзяць» праз вы­со­ка­тэм­пе­ра­тур­ны рэ­жым, пад­час яко­га губ­ля­ец­ца іх бія­ла­гіч­ная каш­тоў­насць, бо кіс­ла­ма­лоч­ная мік­ра­фло­ра гі­не.

Мя­са на кост­цы лепш за­пя­каць, чым ва­рыць

Зра­зу­ме­ла, што ў сям'і з пад­лет­ка­мі роз­на­га ўзрос­ту мя­са на ста­ле па­він­на быць аба­вяз­ко­ва. Тут нам доб­ра па­шан­ца­ва­ла, бо баць­кі на вёс­цы тры­ма­юць тру­соў. Ад­нак дзе­ці стра­вы з гэ­тых жы­вёл не вель­мі па­ва­жа­юць: на­елі­ся ўжо. Та­му куп­ля­ем мы сві­ні­ну, яла­ві­чы­ну і туш­кі кур. Вя­до­ма, што сві­ні­на і яла­ві­чы­на на кост­цы каш­туе менш, чым фі­лей, ад­нак... Ся­род ма­іх сяб­роў іс­нуе мер­ка­ван­не аб тым, што ў кост­ках гэ­тых жы­вё­лін мак­сі­маль­на на­за­па­шва­юц­ца роз­ныя не вель­мі ка­рыс­ныя рэ­чы­вы. Ма­юц­ца на ўва­зе цяж­кія ме­та­лы, скла­да­ныя злу­чэн­ні со­лі і ін­шае. Не ве­даю, ці са­праў­ды гэ­та так, але... Ка­лі да­рос­лыя з'я­дуць та­кое мя­са і не «па­да­вяц­ца», то ма­лым яно яў­на па­трэб­на бу­дзе ў мі­ні­маль­ных па­ме­рах. Мы ў сям'і рас­пра­ца­ва­лі свой улас­ны ал­га­рытм га­та­ван­ня пер­шых блюд. Бар­шчы і су­пы ва­рым толь­кі з не­вя­лі­кіх ка­вал­каў мя­са без кост­кі. Больш за тое, пас­ля пер­шых 10 хві­лін вар­кі ва­ду злі­ва­ем, пас­ля ча­го з мя­са і па­чы­на­ец­ца га­та­ван­не бу­лё­ну. А вось мя­са на кост­цы мы толь­кі за­пя­ка­ем у ду­хоў­цы.

Каў­ба­сы. Тут у нас уз­ні­кае су­тык­нен­не ін­та­рэ­саў. Да­рос­лыя пра­па­ну­юць лепш сы­ра­вяленую, а дзет­кі па­тра­бу­юць мяк­кую ва­ра­ную ці вэн­джа­ную. Па гэ­тым пы­тан­ні ка­ман­дуе ў сям'і та­та, та­му вэн­джа­ная каў­ба­са куп­ля­ец­ца толь­кі па вя­лі­кіх свя­тах. Мне зда­ец­ца, што ў гэ­тай смач­най каў­ба­се вя­лі­кая коль­касць так зва­ных кан­цэ­ра­ге­наў. У ін­тэр­нэ­це я ад­шу­каў той факт, што 50 г вэн­джа­най каў­ба­сы мо­гуць змя­шчаць та­кую ж коль­касць кан­цэ­ра­ге­наў, як і дым ад пач­кі цы­га­рэт. Ва­ра­ныя каў­ба­сы вы­бі­ра­ем па на­яў­нас­ці там на­ту­раль­на­га мя­са і мен­шай коль­кас­ці кан­сер­ван­таў. А яшчэ та­кія каў­ба­сы па­він­ны быць без ГМА: хто яго ве­дае, як гэ­тыя ген­на­ма­ды­фі­ка­ва­ныя пра­дук­ты з ця­гам ча­су паў­плы­ва­юць на зда­роўе дзе­так?

Ры­ба. І па гэ­тай па­зі­цыі ў мя­не іс­нуе не­каль­кі спрэч­ных пы­тан­няў. Асоб­ныя ай­чын­ныя спе­цы­я­ліс­ты ка­тэ­га­рыч­на рэ­ка­мен­ду­юць на­бы­ваць ме­на­ві­та све­жа­га мяс­цо­ва­га кар­па і таў­ста­ло­бі­ка. Част­ко­ва з гэ­тым зга­джу­ся. Праў­да, сён­ня га­рад­скія гас­па­ды­ні бя­руць та­кую ры­бу не­ах­вот­на, бо яе трэ­ба чыс­ціць ад лус­кі, а мно­гія — ля­ну­юц­ца. Па-дру­гое, бе­ла­ру­сам не­аб­ход­на больш ужы­ваць мар­скую ры­бу, дзе ёсць ёд. Вы­бар мар­ской ры­бы ў кра­мах да­стат­ко­вы. Тут спра­ва ў звыч­цы. Ар­ген­ці­на, хек, скумб­рыя, се­ля­дзец і мін­тай ка­рыс­та­юц­ца ў нас доб­рым по­пы­там. Дру­гім кры­тэ­ры­ем вы­ба­ру з'яў­ля­ец­ца кошт. Апош­нім ча­сам буй­ныя ганд­лё­выя сет­кі пры­ваб­лі­ва­юць па­куп­ні­коў роз­ны­мі ак­цы­я­мі, дзе пра­па­ну­юць сур'­ёз­ныя зніж­кі на пэў­ныя ві­ды рыб. Для нас гэ­та доб­ра ў тых вы­пад­ках, ка­лі цэ­ны па­мян­ша­юц­ца па пры­чы­не кан­ку­рэнт­най ба­раць­бы па­між ганд­лё­вы­мі кам­па­ні­я­мі. Але час­та па ак­цы­ях у кра­мах па­ча­ла з'яў­ляц­ца ры­ба, якая вы­гля­дае не са­мым леп­шым чы­нам. «Па­ка­ме­ча­ныя» ар­ген­ці­на і мін­тай, скумб­рыя і се­ля­дзец з жоў­ты­мі ба­ка­мі — ме­на­ві­та та­кі та­вар звы­чай­на пра­па­ну­ец­ца па ак­цы­ях. Мне зда­ец­ца, што з ак­цы­я­мі ган­даль кры­ху лу­ка­віць, ка­лі па мен­шым кош­це пра­па­нуе нам ня­якас­ны пра­дукт.

Ма­я­нэз і кет­чуп для ма­лых — пад за­ба­ро­най

Зра­зу­ме­ла, што мяс­ныя стра­вы і пэў­ныя са­ла­ты бу­дуць смач­ней­шы­мі, ка­лі ўжы­ваць іх ра­зам з гэ­ты­мі со­у­са­мі. Іс­нуе толь­кі ад­но «але»... Га­то­выя со­у­сы з ма­га­зі­на, на мой по­гляд, — гэ­та скры­тыя тлу­шчы і крух­мал, ад якіх лю­дзі вель­мі хут­ка паў­не­юць. Ста­ло­вая лыж­ка кет­чу­пу змя­шчае 1 чай­ную лыж­ку цук­ру, а ў ма­я­нэ­зе пры­сут­ні­ча­юць кан­цэ­ра­ген­ныя сін­тэ­тыч­ныя тлу­шчы, якія прак­тыч­на не рас­шчап­ля­юц­ца на­шы­мі фер­мен­та­мі і на­за­па­шва­юц­ца ў ар­га­ніз­ме. Не бу­дзем за­бы­ваць і пра эмуль­га­та­ры, уз­мац­няль­ні­кі сма­ку і кан­сер­ван­ты, шкод­ныя для зда­роўя. Ні­ко­лі не за­пя­ка­ем і не ту­шым пра­дук­ты ра­зам з ма­я­нэ­зам, па­коль­кі пад уз­дзе­ян­нем вы­со­кай тэм­пе­ра­ту­ры ён рас­кла­да­ец­ца на не­бяс­печ­ныя для пе­ча­ні рэ­чы­вы. Та­му мы ча­сам ро­бім та­кія со­у­сы са­ма­стой­на.

Лу­пі­ну з яб­лы­каў зі­мой і ле­там лепш зды­маць

У се­зон яб­лы­кі і яга­ды на­ша сям'я атрым­лі­вае з ма­ёй ма­лой ра­дзі­мы ў Брэсц­кай воб­лас­ці. Тут пы­тан­няў з эка­ло­гі­яй і хар­чо­вай бяс­пе­кай не іс­нуе. А зі­мой і да но­ва­га ўра­джаю яб­лы­кі і ін­шыя ві­та­мі­ны мы куп­ля­ем у ма­га­зі­не. А ця­пер там пра­па­ну­юц­ца час­цей ім­парт­ныя фрук­ты і га­род­ні­на. Ча­мусь­ці та­кія яб­лы­кі вы­гля­да­юць цу­доў­на на­ват увес­ну. У на­ро­дзе хо­дзяць чут­кі, што за­меж­ныя яб­лы­кі апра­цоў­ва­юць ней­кай «хіт­рай» хі­мі­яй, якая прос­та так пад кра­нам не змы­ва­ец­ца. Экс­пер­ты з бо­ку вы­твор­цаў пе­ра­кон­ва­юць спа­жыў­цоў, што ні­чо­га дрэн­на­га ў па­доб­най хі­міі ня­ма. А вось нам зда­ец­ца, што ма­ла­до­му ар­га­ніз­му лу­пі­на з рэшт­ка­мі не­вя­до­ма­га па­крыц­ця не па­трэб­на. Скарб­ні­ца ві­та­мі­наў і ан­ты­ак­сі­дан­таў у лу­пі­не пры­сут­ні­чае толь­кі ў све­жых фрук­тах.

Кам­пот і сок, а не «мі­не­рал­ка» і са­лод­кая «шы­пуч­ка»

Сён­ня ў лю­бой вя­лі­кай сям'і ад­ной ва­дой сма­гу дзе­цям не спа­то­ліш. Вы­бар на­по­яў прос­та не­ве­ра­год­ны. І ўсе яны — су­цэль­ная сма­ка­та. На мой ро­зум, са­мае ка­рыс­нае — кам­по­ты з су­ха­фрук­таў і за­ма­ро­жа­ных ягад. Доб­ра ідзе і ўлас­ны сок з трох­літ­ро­вых сло­і­каў. Праў­да, сок хут­ка зні­кае, а кам­по­ты ма­лым да­ку­ча­юць. Та­му ў на­шай сям'і ўсе з за­да­валь­нен­нем п'юць квас. Гэ­та аба­вяз­ко­ва па­ві­нен быць квас жы­во­га за­кі­сан­ня, а не на­пой на асно­ве квас­но­га сус­ла. Сок у кра­мах куп­ля­ем у тэт­ра-па­ке­тах па 2 літ­ры. Вы­бі­ра­ем ме­на­ві­та сок, а не нек­тар, дзе шмат цук­ру і мі­ні­мум ві­та­мі­наў.

Ле­там у спя­ко­ту на­ват дзе­ці з за­да­валь­нен­нем п'юць мі­не­раль­ную ва­ду, якая пра­да­ец­ца ў плас­ты­ка­вых бу­тэль­ках. Каб та­кі на­пой быў смач­ней­шы, ту­ды ча­сам да­баў­ля­ем ва­рэн­не з ягад. «Мі­не­рал­ку» вы­бі­ра­ем з най­мен­шай кан­цэнт­ра­цы­яй со­лі. Бы­ва­юць у на­шым ме­ню і ін­шыя са­лод­кія на­поі. Вы­клю­чэн­не скла­дае толь­кі на­пой з фе­ні­ла­ла­ні­нам, ад яко­га мы ад­мо­ві­лі­ся ка­тэ­га­рыч­на. Жон­ка лі­чыць, што ня­хай лепш на­пой бу­дзе з ка­ло­ры­я­мі, чым з та­кой «хі­мі­яй».

Май на ўва­зе!

Чым ад­роз­ні­ва­ец­ца сок ад нек­та­ру?

Дзі­ця­чае хар­ча­ван­не — гэ­та тая сфе­ра, за якой у на­шай кра­і­не на­зі­ра­юць асаб­лі­ва. Зра­зу­ме­ла, што дзя­цей трэ­ба кар­міць толь­кі на­ту­раль­ны­мі пра­дук­та­мі. І ха­ця на­мес­нік на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла тэх­на­ло­гій кан­сер­ва­ван­ня хар­чо­вых пра­дук­таў На­ву­ко­ва-прак­тыч­на­га цэнт­ра НАН Бе­ла­ру­сі па хар­ча­ван­ні Дзі­я­на Саф­ро­на­ва ка­жа, што ка­лі пра­дукт па­сту­піў у ган­даль, то ён ужо бяс­печ­ны, трэ­ба звяр­таць ува­гу пры вы­ба­ры на не­ка­то­рыя ас­пек­ты.

На­прык­лад, на веч­ка сло­і­ка. «Пры ад­крыц­ці па­ві­нен быць шчаў­чок. Ка­лі веч­ка вы­клі­кае па­да­зрэн­ні, то ўжы­ваць пра­дукт нель­га, — га­во­рыць спе­цы­я­ліст. — Дзі­ця­чае хар­ча­ван­не па­він­на быць без ара­ма­ты­за­та­раў, фар­ба­валь­ні­каў, кан­сер­ван­таў, ГМА, цук­ра­за­мя­шчаль­ні­каў. Аба­вяз­ко­ва трэ­ба звяр­таць ува­гу на над­піс на ўпа­коў­цы на­конт та­го, з яко­га ўзрос­ту мож­на па­чы­наць пры­корм та­кім пра­дук­там. Не трэ­ба, да­рэ­чы, пу­жац­ца сло­ва «го­ма­ге­не­за­ва­на». Гэ­та азна­чае, што пра­дук­цыя прай­шла вы­со­кую сту­пень драб­нен­ня. Між ін­шым, чым боль­шы ўзрост дзі­ця­ці, тым больш буй­ную ежу яму трэ­ба да­ваць, іна­чай бу­дзе дрэн­на пра­ца­ваць страў­нік і дзі­ця не на­ву­чыц­ца жа­ваць».

А ці ве­да­е­це вы, у чым роз­ні­ца па­між нек­та­рам і со­кам? У нек­та­ры зна­хо­дзіц­ца толь­кі част­ка со­ку. «Ка­лі сок 100-пра­цэнт­ны, то там больш ні­чо­га ня­ма. Ёсць сок пра­мо­га ад­ціс­ку, ёсць ад­ноў­ле­ны з кан­цэнт­ра­ту. У нек­та­рах змя­шча­ец­ца част­ка со­ку, част­ка ва­ды і част­ка цук­ру. У со­ку звы­чай­на ўво­гу­ле ня­ма цук­ру, толь­кі ка­лі ён вель­мі кіс­лы. Але ў со­ках для дзі­ця­ча­га хар­ча­ван­ня цук­ру не па­він­на быць уво­гу­ле», — га­во­рыць Дзі­я­на Саф­ро­на­ва.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.