Вы тут

Са­пса­ва­ныя пра­дук­ты пад зніж­ка­мі не сха­ва­еш


За­кон за­ба­ра­няе пра­да­ваць ры­бу «з душ­ком» на­ват па ак­цы­ях.

Ад­дзел эка­но­мі­кі на­шай га­зе­ты ўваж­лі­ва раз­гле­дзеў уз­ня­тыя пы­тан­ні шмат­дзет­на­га та­ты. Са свай­го бо­ку, мы вы­ра­шы­лі ра­за­брац­ца ў гэ­тай тэ­ме ра­зам з ква­лі­фі­ка­ва­ным спе­цы­я­ліс­там. На пы­тан­ні жур­на­ліс­та ад­каз­вае за­гад­чы­ца ад­дзя­лен­ня гі­гі­е­ны хар­ча­ван­ня Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра гі­гі­е­ны, эпі­дэ­мі­я­ло­гіі і гра­мад­ска­га зда­роўя Вія Шу­ке­віч.

— Ці ад­ноль­ка­выя па­тра­ба­ван­ні да якас­ці пра­дук­таў (у пры­ват­нас­ці, ры­бы, га­род­ні­ны і фрук­таў), ка­лі кра­ма (ганд­лё­вая сет­ка) зні­жае на гэ­тыя па­зі­цыі цэ­ны і пра­па­нуе па­куп­ні­кам та­кое зні­жэн­не ў якас­ці спе­цы­яль­ных ак­цый? На­шы чы­та­чы ўпэў­не­ны, што ві­зу­аль­на аў­кцы­ён­ны та­вар звы­чай­на вы­гля­дае горш.

— Згод­на з ай­чын­ным за­ка­на­даў­ствам, па­тра­ба­ван­ні да якас­ці пра­дук­таў аб­са­лют­на ад­ноль­ка­выя для ўсіх цэ­на­вых па­зі­цый не­за­леж­на ад та­го, што на асоб­ны асар­ты­мент ганд­лё­вы пункт пра­па­нуе ней­кія спе­цы­яль­ныя зніж­кі. Акра­мя та­го, іс­нуе дак­лад­на пра­пі­са­нае па­тра­ба­ван­не аб тым, што за­ба­ра­ня­ец­ца рэа­лі­за­цыя, на­прык­лад, фрук­таў ці га­род­ні­ны з пры­кме­та­мі пса­ван­ня. Та­кую пра­дук­цыю ўво­гу­ле пра­да­ваць нель­га на­ват па іс­тот­на мен­шым кош­це.

— Ка­лі ча­ла­век уба­чыў, што ры­бу яму спра­бу­юць пра­даць «з душ­ком», то гэ­та не мо­жа тлу­ма­чыц­ца дзе­ян­нем ней­кіх ак­цый...

— Так. Па­доб­на­га не па­він­на быць уво­гу­ле.

— У ма­га­зі­нах на асоб­ныя хар­чо­выя паў­фаб­ры­ка­ты прак­ты­ку­юц­ца іс­тот­ныя зніж­кі ў тых вы­пад­ках, ка­лі на­блі­жа­ец­ца гра­ніч­ны тэр­мін пры­дат­нас­ці та­ва­ру. Ці па­ві­нен ган­даль ін­фар­ма­ваць аб гэ­тым па­куп­ні­ка?

— Са­ні­тар­на-эпі­дэ­мі­я­ла­гіч­нае за­ка­на­даў­ства не пра­ду­гледж­вае ў та­кіх вы­пад­ках аба­вяз­ко­ва­га спе­цы­яль­на­га ін­фар­ма­ван­ня па­куп­ні­коў з бо­ку ганд­лю, але... Згод­на з са­ні­тар­ны­мі пра­ві­ла­мі, у мар­кі­роў­цы та­ва­ру па­ві­нен пры­сут­ні­чаць тэр­мін яго пры­дат­нас­ці, ка­лі ў яго ён ёсць. За­ўва­жу, што ўвесь асар­ты­мент хар­чо­вых пра­дук­таў та­кую ін­фар­ма­цыю аб тэр­мі­нах пры­дат­нас­ці па­ві­нен мець аба­вяз­ко­ва.

— Атрым­лі­ва­ец­ца, што спа­жы­вец спа­чат­ку вы­ву­чае мар­кі­роў­ку, а по­тым ужо са­ма­стой­на пры­мае ра­шэн­не аб мэ­та­згод­нас­ці яго на­быц­ця?

— А нель­га раз­ліч­ваць вы­ключ­на на шан­ца­ван­не, бо ў кра­мах трэ­ба мець эле­мен­тар­ную піль­насць. Ка­лі кошт пра­дук­таў зні­жа­ны, то па­куп­нік ме­на­ві­та на гэ­тую ака­ліч­насць і па­ві­нен звяр­таць ува­гу ў пер­шую чар­гу.

— Якія іс­ну­юць су­праць­па­ка­зан­ні пры ўжы­ван­ні на­по­яў з вы­ка­ры­стан­нем фе­ні­ла­ла­ні­ну?

— Гэ­тыя на­поі ма­юць па­ні­жа­ную энер­ге­тыч­ную каш­тоў­насць. Спра­ва ў тым, што фе­ні­ла­ла­нін вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ў пра­мыс­ло­вас­ці для вы­твор­час­ці сін­тэ­тыч­на­га за­мя­шчаль­ні­ка цук­ру. Га­лоў­ным су­праць­па­ка­зан­нем вы­ка­ры­стан­ня та­кіх на­по­яў у ежу з'яў­ля­ец­ца спад­чын­ная хва­ро­ба — фе­ніл­ке­та­ну­рыя.

— Я так ра­зу­мею, што пе­рад тым, як пра­па­ноў­ваць та­кія на­поі дзет­кам, трэ­ба па­пя­рэд­не пра­кан­суль­та­вац­ца з дзі­ця­чым мяс­цо­вым тэ­ра­пеў­там?

— За­ліш­не не бу­дзе, а ўво­гу­ле са­лод­кія на­поі з «бур­бал­ка­мі» — не леп­шы ва­ры­янт для ма­лых... Для іх трэ­ба са­ма­стой­на кам­по­ты ва­рыць.

— Агуч­це мер­ка­ван­не са­ні­тар­ных служ­баў аб «чут­ках» па маг­чы­май коль­кас­ці не­бяс­печ­ных ме­та­лаў, скла­да­ных со­ляў і ін­шых хі­міч­ных элі­мен­таў у кост­ках і кас­ця­вых злу­чэн­нях сві­ні­ны і яла­ві­чы­ны ай­чын­на­га па­хо­джан­ня. Ці пра­вя­ра­юць кант­роль­ныя служ­бы мя­са на на­яў­насць у ім ан­ты­бі­ё­ты­каў і іх вы­твор­ных?

— У нас іс­нуе ве­тэ­ры­нар­ная служ­ба, якая ку­ры­руе па­доб­ныя пы­тан­ні. Ад­но ад­зна­чу дак­лад­на. Сі­ту­а­цыя з на­за­па­шван­нем со­ляў ме­та­лаў у мяс­ных пра­дук­тах мае па­ста­ян­ны шмат­сту­пен­ны кант­роль, у тым лі­ку як з бо­ку ве­тэ­ры­нар­най і са­ні­тар­най служ­баў, так і не­па­срэд­на прад­пры­ем­ства­мі.

— А як на­конт ан­ты­бі­ё­ты­каў?

— Па гэ­тым кі­рун­ку так­са­ма ажыц­цяў­ля­юц­ца па­ста­ян­ныя су­мес­ныя пра­вер­кі з на­ша­га бо­ку і ветс­луж­бы. Та­кі кант­роль вя­дзец­ца на ста­ды­ях вы­ка­ры­стан­ня ан­ты­бі­ё­ты­каў не­па­срэд­на на комп­лек­сах, а так­са­ма пры пра­вер­цы га­то­вай мяс­ной пра­дук­цыі.

— Якія рэ­ка­мен­да­цыі мо­гуць пра­па­на­ваць сан­служ­бы пры ўжы­ван­ні ім­парт­ных фрук­таў і га­род­ні­ны? На­прык­лад, ёсць мер­ка­ван­не, што яб­лы­кі для па­ве­лі­чэн­ня тэр­мі­ну пры­дат­нас­ці па­кры­ва­юць (апра­цоў­ва­юць) не­бяс­печ­ны­мі хімп­рэ­па­ра­та­мі. Ці трэ­ба зні­маць лу­пі­ну з та­кіх яб­лы­каў?

— Пры за­хоў­ван­ні све­жай пра­дук­цыі для па­ве­лі­чэн­ня тэр­мі­ну пры­дат­нас­ці яе пэў­ным чы­нам апра­цоў­ва­юць. Гэ­та су­свет­ная прак­ты­ка. Інакш, на­прык­лад, яб­лы­кі не бу­дуць доў­га ля­жаць. За­ўва­жу, што ўсе за­яў­ле­ныя нам спо­са­бы апра­цоў­кі све­жай пра­дук­цыі з'яў­ля­юц­ца бяс­печ­ны­мі пры вы­ка­нан­ні ад­па­вед­ных рэг­ла­мен­таў. Ця­пер на­конт лу­пі­ны. Ка­лі спо­са­бам апра­цоў­кі яб­лык з'яў­ля­ец­ца па­крыц­цё, якое па­доб­нае на воск, та­ды спа­чат­ку та­кі фрукт трэ­ба ста­ран­на па­мыць, а по­тым зняць лу­пі­ну. У гэ­тай лу­пі­не яб­лы­каў зі­мой і ўвес­ну ні­чо­га ка­рыс­на­га ўжо ня­ма. У цыт­ру­са­вых і ба­на­нах лу­пі­на пры ўжы­ван­ні зды­ма­ец­ца і так.

— Пры вы­ба­ры та­ва­ру на якія пры­кме­ты і на якую ін­фар­ма­цыю на эты­кет­цы звы­чай­ны спа­жы­вец па­ві­нен звяр­таць ува­гу ў пер­шую чар­гу?

— Пры «зна­ём­стве» з та­ва­рам ча­ла­век ад­ра­зу па­ві­нен за­ці­ка­віц­ца тэр­мі­нам пры­дат­нас­ці пра­дук­ту і тэм­пе­ра­тур­ны­мі ўмо­ва­мі яго за­хоў­ван­ня. На­прык­лад, ка­лі на эты­кет­цы на­пі­са­на, што та­вар трэ­ба за­хоў­ваць пры тэм­пе­ра­ту­ры 4 цяп­ла плюс-мі­нус 2 гра­ду­сы. А на са­мой спра­ве ві­да­воч­на, што та­кія ўмо­вы не вы­кон­ва­юц­ца, бо ў ру­ках ён зда­ец­ца на­ват цёп­лым. Па­доб­ныя пра­дук­ты куп­ляць не трэ­ба. У гэ­тым вы­пад­ку лепш на­вед­ваць дру­гія ма­га­зі­ны, дзе доб­ра пра­цу­юць ха­ла­дзіль­ныя віт­ры­ны. Сён­ня боль­шасць ха­ла­дзіль­ных віт­рын ма­е ўбу­да­ва­ныя тэр­мо­мет­ры. Ня­дрэн­на бу­дзе пра­ве­рыць, якія ліч­бы на та­кіх пры­бо­рах.

Дру­гое, на што трэ­ба звяр­таць ува­гу, ты­чыц­ца цэ­лас­нас­ці ўпа­коў­кі. На­прык­лад, ка­лі пра­дукт зна­хо­дзіц­ца ў гер­ме­тыч­най ва­ку­ум­най упа­коў­цы, а яна па­шко­джа­на. У гэ­тым вы­пад­ку тэр­мін пры­дат­нас­ці та­кой пра­дук­цыі аў­та­ма­тыч­на зні­жа­ец­ца. І зні­жа­ец­ца да­во­лі іс­тот­на. Ка­лі пра­дукт зна­хо­дзіц­ца ў бля­шан­ках, то апош­нія па­він­ны быць цэ­лы­мі — без па­шко­джан­няў і ўздуц­ця. Не­аб­ход­на звяр­таць ува­гу на склад хар­чо­вай пра­дук­цыі, каб не на­бы­ваць не­па­трэб­ны вам пра­дукт ці пра­дукт з на­яў­нас­цю не­па­жа­да­ных кам­па­не­нтаў.

— Агуч­це ты­по­выя па­ру­шэн­ні, якія бы­лі вы­яў­ле­ны ва­шай служ­бай у ганд­лё­вай сет­цы Мін­ска (кра­і­ны) па якас­ці, умо­вах за­хоў­ван­ня і рэа­лі­за­цыі пра­дук­таў.

— Асноў­ная ўдзель­ная ва­га вы­яў­ле­ных па­ру­шэн­няў ты­чыц­ца не­вы­ка­нан­ня тэм­пе­ра­тур­ных рэ­жы­маў за­ха­ван­ня і рэа­лі­за­цыі хар­чо­вай сы­ра­ві­ны і пра­дук­таў (17% ад агуль­на­га аб'­ёму ўсіх па­ру­шэн­няў). Дру­гое мес­ца ў гэ­тым спі­се зай­ма­юць па­ру­шэн­ні тэр­мі­наў пры­дат­нас­ці (15%), по­тым ідзе не­зда­валь­ня­ю­чы са­ні­тар­ны стан па­мяш­кан­няў і аб­ста­ля­ван­ня ганд­лё­ва­га аб'­ек­та. У апош­нія ча­сы па­ча­лі час­цей су­стра­кац­ца па­ру­шэн­ні, якія звя­за­ны з ад­сут­нас­цю ад­па­вед­ных да­ку­мен­таў, што па­цвяр­джа­юць якасць і бяс­пе­ку пра­дук­цыі.

— Уя­вім, што аду­ка­ва­ны клі­ент за­ўва­жыў у ма­га­зі­не па­доб­ныя па­ру­шэн­ні. Ку­ды яму лепш звяр­нуц­ца, каб не­да­хо­пы дак­лад­на вы­пра­ві­лі?

— Ін­фар­ма­цыю ад та­ко­га не­абы­яка­ва­га спа­жыў­ца аба­вяз­ко­ва пры­муць у тэ­ры­та­ры­яль­ным цэнт­ры гі­гі­е­ны і эпі­дэ­мі­я­ло­гіі па мес­цы зна­хо­джан­ня аб'­ек­та.

Да­вед­ка

Фе­ні­ла­ла­нін з'яў­ля­ец­ца зы­ход­най сы­ра­ві­най сін­тэ­зу ін­шай ара­ма­тыч­най амі­на­кіс­ла­ты — ты­ра­зі­ну, ка­лі па­мян­ша­ец­ца яе па­ступ­лен­не ў ар­га­нізм з ежай. З ты­ра­зі­ну пас­ля сін­тэ­зу­юц­ца та­кія бія­ла­гіч­на ак­тыў­ныя рэ­чы­вы, як ад­рэ­на­лін, но­рад­ре­на­лін і да­фан. Не­па­срэд­на сам фе­ні­ла­ла­нін мо­жа кан­вер­та­вац­ца ў адзін з бія­ген­ных амі­наў — фе­ні­лэ­ты­ла­мін.

Пры спад­чын­ным за­хвор­ван­ні фе­ніл­ке­та­ну­ры­яй пе­ра­тва­рэн­не фе­ні­ла­ла­ні­ну ў ты­ра­зін па­ру­ша­на, та­му ў ар­га­ніз­ме ад­бы­ва­ец­ца на­за­па­шван­не фе­ні­ла­ла­ні­ну і яго так­січ­ных вы­твор­ных, якія па­шкодж­ва­юць нер­во­вую сіс­тэ­му.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.