Вы тут

Ма­га­зін­ныя воль­нас­ці


Ка­лі цэн­ні­кі на­леп­ле­ны адзін на дру­гі, ле­пей не бя­ры­це та­кі та­вар.

Аса­цы­я­цыя з за­ла­ты­мі шля­хец­кі­мі воль­нас­ця­мі Рэ­чы Па­спа­лі­тай у мя­не ўзнік­ла вы­пад­ко­ва. Прос­та шу­каў, з чым мож­на па­раў­наць фры­воль­ныя па­во­дзі­ны ганд­лю з па­куп­ні­ка­мі ды за­ко­нам. І мне па­ду­ма­ла­ся, што вя­до­мая па­лі­тыч­ная з'я­ва сі­вой даў­ні­ны вель­мі па­доб­на. Па­гля­дзі­це са­мі: та­ды лю­бы шлях­ціц мог ра­біць што за­ў­год­на, зы­хо­дзя­чы са сва­іх ін­та­рэ­саў (ка­лі не хо­чаш пры­няц­ця за­ко­на — вы­ка­рыс­тай пра­ва lіberum veto, і ўсё). Так ця­пер і ро­бяць мно­гія кра­мы, толь­кі ўжо з пра­ва­мі па­куп­ні­ка. Пра­да­ваць пра­тэр­мі­на­ва­ны та­вар, пад­мя­няць цэн­ні­кі, за­ах­воч­ваць не­са­праўд­ны­мі зніж­ка­мі — чым не «ма­га­зін­ныя воль­нас­ці»?

А ў па­куп­ні­ка пры гэ­тым ні­хто не пы­та­ец­ца, ці хо­ча ён та­ко­га. Ра­ней, ка­лі лю­дзі жы­лі не ў ме­га­по­лі­сах, ганд­ляр лі­чыў спра­вай го­на­ру пра­да­ваць толь­кі якас­ны та­вар, бо ўсе яго ве­да­лі і, ка­лі што, маг­лі зра­біць яму та­кую ан­ты­рэ­кла­му, што пай­шоў бы з тор­бай па све­це. Ця­пер жа да­во­дзіц­ца кант­ра­ля­ваць дзей­насць ганд­ля­роў дзяр­жа­ве, бо сум­лен­не ўжо даў­но не пра­цуе.

Усё

но­вае — гэ­та доб­ра за­бы­тае ста­рое

Ле­тась бы­ло ство­ра­на ўпраў­лен­не кант­ро­лю спа­жы­вец­ка­га рын­ку — ганд­лё­вая ін­спек­цыя пры Мі­ніс­тэр­стве ганд­лю Бе­ла­ру­сі. На­зы­ваць струк­ту­ру но­вай не зу­сім пра­віль­на, па­коль­кі па­доб­нае спе­цы­яль­нае пад­раз­дзя­лен­не іс­на­ва­ла пры Мін­ганд­лю да 1991 го­да. Сі­ту­а­цыя на рын­ку пры­му­сі­ла ўспом­ніць пра больш сур'­ёз­ны кант­роль: «Сён­ня ган­даль раз­ві­ва­ец­ца вель­мі ак­тыў­на. Коль­касць суб'­ек­таў і аб'­ек­таў з кож­ным го­дам рас­це. І кант­роль, зра­зу­ме­ла, не­аб­ход­ны», — га­во­рыць на­чаль­нік упраў­лен­ня Ва­ляр'­ян Бяс­па­лы (на фота).

За 9 ме­ся­цаў сва­ёй дзей­нас­ці ін­спек­цыя пра­ве­ры­ла больш за 1000 аб'­ек­таў ганд­лю, гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня, бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня. З па­чат­ку го­да — 410 аб'­ек­таў. «І прак­тыч­на ў кож­ным з іх вы­яў­ле­ны па­ру­шэн­ні. Скла­дзе­на 760 пра­та­ко­лаў. Ка­ля 750 млн руб­лёў штраф­ных санк­цый», — удак­лад­няе кі­раў­нік ганд­лё­вай ін­спек­цыі.

Для та­го, каб не пра­ца­ваць усля­пую, быў ад­кры­ты «тэ­ле­фон да­ве­ру» 8-017-2009202. «Мы ак­тыў­на рэ­агу­ем на зван­кі. На­прык­лад, сён­ня ідзём раз­бі­рац­ца з сі­ту­а­цы­яй у кра­ме, дзе на цэн­ні­ку ад­на ца­на, а на ка­се по­тым пра­бі­ва­ец­ца ін­шая, — рас­па­вя­дае Ва­ляр'­ян Бяс­па­лы. — Акра­мя пра­ве­рак, мы пра­во­дзім і ма­ні­то­рынг. Вя­лі­кі аб'­ём ра­бо­ты вы­кон­ва­ем для пад­рых­тоў­кі да чэм­пі­я­на­та све­ту па ха­кеі. Мы ак­тыў­на пра­вя­ра­ем аб'­ек­ты, якія зна­хо­дзяц­ца на вак­за­лах і ў аэ­ра­пор­це: нядаўна выявілі  па­ру­шэн­ні. А ця­пер кант­ра­лю­ем, як яны бы­лі вы­праў­ле­ны». Да­рэ­чы, фак­ты па­ру­шэн­няў, пра якія па­ве­дам­ля­юць гра­ма­дзя­не праз «тэ­ле­фон да­ве­ру», прак­тыч­на заў­сё­ды па­цвяр­джа­юц­ца.

Ад­каз­насць бу­дзе ўзмоц­не­на?

За якасць та­ва­ру, зра­зу­ме­ла, ад­каз­вае вы­твор­ца, але толь­кі да та­го мо­ман­ту, па­куль не пе­ра­д­асць яго пра­даў­цу. Пас­ля гэ­та­га ўся ад­каз­насць пе­ра­хо­дзіць на ганд­ля­ра, і са­чыць за тэр­мі­на­мі пры­дат­нас­ці тых пра­дук­таў, які­мі ён ганд­люе, — свя­ты аба­вя­зак.

Ад­нак, як па­каз­ва­юць вы­ні­кі пра­ве­рак, вы­кон­ва­юць та­кі аба­вя­зак не ўсе. Пры­чым гэ­та ты­чыц­ца і ай­чын­най пра­дук­цыі, і ім­парт­най. Яшчэ ад­ной «гру­пай ры­зы­кі» з'яў­ля­ец­ца пра­дук­цыя сва­ёй вы­твор­час­ці ў роз­ных кра­мах — час­та па­ру­шэн­ні вы­яў­ля­юц­ца ме­на­ві­та ў ёй.

Бы­ва­юць выпадкі, ка­лі ў ма­га­зі­не «пе­ра­бі­ва­юць» да­ты вы­ра­бу. Пра­да­вец імк­нец­ца ўсі­мі спо­са­ба­мі пра­даць са­пса­ва­ны та­вар, а ганд­лё­вая ін­спек­цыя — не да­пус­ціць гэ­та­га. Між ін­шым, штра­фы да­ся­га­юць ад 30 да 500 ба­за­вых ве­лі­чынь. «Су­ды пры­ма­юць ра­шэн­ні аб па­ме­ры штра­фу ў за­леж­нас­ці ад аб'­ёму па­ру­шэн­няў, — тлу­ма­чыць кі­раў­нік ганд­лё­вай ін­спек­цыі. — І сён­ня Мін­гандаль рых­туе пра­ект ука­за кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы аб па­ве­лі­чэн­ні ад­каз­нас­ці за па­ру­шэн­ні. Да­ку­мент змя­шчае на­ват нор­му аб ад­каз­нас­ці за ад­сут­насць пе­ра­лі­ку ай­чын­ных та­ва­раў».

Гля­дзець трэ­ба ад­ра­зу

Для та­го, каб не ку­піць неш­та са­пса­ва­нае, не­бяс­печ­нае, вы­кон­вай­це ад­но прос­тае пра­ві­ла: заў­сё­ды су­па­стаў­ляй­це да­ту вы­ра­бу і тэр­мін пры­дат­нас­ці та­ва­ру. Мы ж час­та пра гэ­та за­бы­ва­ем — ідзём са­бе з ка­ляс­кай па ганд­лё­вай за­ле ды ха­па­ем усё, што спа­да­ба­ла­ся. Ну, у край­нім вы­пад­ку (ка­лі з гра­шы­ма на­пру­жа­на) па­гля­дзім на ца­ну. А та­вар заў­сё­ды трэ­ба знеш­не вы­ву­чаць пе­рад тым, як ку­піць. «На­прык­лад, ка­лі вы ба­чы­це, што на­леп­ле­ны два цэн­ні­кі адзін на дру­гі, ле­пей не браць та­кі та­вар ці па­пра­сіць ад­мі­ніст­ра­та­ра па­тлу­ма­чыць», — ра­іць Ва­ляр'­ян Бяс­па­лы.

Ка­лі вы пой­дзе­це з кра­мы і по­тым зной­дзе­це ней­кую за­га­ну ў пра­дук­це, то да­ка­заць, што гэ­та не вы яго са­пса­ва­лі, амаль не­маг­чы­ма — гля­дзець трэ­ба ад­ра­зу. Ганд­лё­вая ін­спек­цыя, вя­до­ма, пра­вя­рае кра­мы, але ж гэ­та зу­сім не га­ран­туе та­го, што пра­тэр­мі­на­ва­на­га ці ін­ша­га ня­якас­на­га та­ва­ру там не бу­дзе. І пас­ля ства­рэн­ня Адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры, а ў перс­пек­ты­ве Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за, піль­насць па­куп­ні­ка па­він­на ўзрас­таць, бо на наш ры­нак пры­хо­дзіць шмат роз­най пра­дук­цыі. «Пас­ля ства­рэн­ня ЕА­ЭС мы бу­дзем па­вя­ліч­ваць кант­роль», — за­яў­ляе кі­раў­нік ганд­лё­вай ін­спек­цыі.

***

А яшчэ вось што ці­ка­ва: ча­му, на­прык­лад, све­жая бе­ла­рус­кая ага­род­ні­на і са­да­ві­на мае та­кі вя­лі­кі кошт, а ім­парт­ная тан­ней­шая? Ва­ляр'­ян Бяс­па­лы ад­ка­заў на гэ­та пы­тан­не: «Па­стаў­шчы­кі фар­мі­ру­юць цэ­ны са­ма­стой­на. Вы­кан­ка­мы толь­кі рэ­гу­лю­юць уз­ро­вень над­баў­кі. Ві­даць, та­му так і атрым­лі­ва­ец­ца».

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.