Вы тут

«Вы­твор­ца па­ві­нен га­ран­та­ваць якасць...»


Якасць на­шых пра­дук­таў вы­шэй­шая за тэх­рэг­ла­мен­ты Мыт­на­га са­ю­за.

Хо­дзіш па кра­мах, гля­дзіш на та­ва­ры, што роў­ны­мі ра­да­мі, як на па­ра­дзе, ста­яць на па­лі­цах. Хо­дзіш і на­ват не за­дум­ва­еш­ся, што нех­та ў гэ­ты час ся­дзіць у ла­ба­ра­то­рыі і тэс­ці­руе пра­дукт, за якім па­цяг­ну­ла­ся ру­ка, на якасць і бяс­пе­ку... Мож­на ска­заць, што ка­лі б не іс­на­ва­ла На­ву­ко­ва-прак­тыч­на­га цэнт­ра НАН Бе­ла­ру­сі па хар­ча­ван­ні, то вы­твор­цы не пры­трым­лі­ва­лі­ся б ні­я­кіх стан­дар­таў, па­тра­ба­ван­няў бяс­пе­кі — і ха­дзіць у ма­га­зі­ны ста­ла б, мяк­ка ка­жу­чы, не вель­мі бяс­печ­на. Ге­не­раль­ны ды­рэк­тар, док­тар тэх­ніч­ных на­вук, пра­фе­сар Зя­нон Лоў­кіс па­тлу­ма­чыў ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды», за што зма­га­юц­ца спе­цы­я­ліс­ты цэнт­ра.

— Ка­жуць, што ў Бе­ла­ру­сі вель­мі вы­со­кія стан­дар­ты якас­ці, у тым лі­ку для пра­дук­таў хар­ча­ван­ня. Ці так гэ­та на­са­мрэч?

— Як­раз цэнтр і зай­маў­ся рас­пра­цоў­кай гэ­тых стан­дар­таў. На­прык­лад, вы­со­кія стан­дар­ты па со­ка­вай пра­дук­цыі да­па­маг­лі на­шым вы­твор­цам вый­сці на ін­шы ўзро­вень якас­ці. Мы па­зба­ві­лі­ся ад фаль­сі­фі­ка­цыі. Да 2006 го­да, па на­шых да­сле­да­ван­нях, ка­ля 60% со­ка­вай пра­дук­цыі бы­ло «раз­баў­ле­на». І та­кія ж ра­бо­ты мы пра­вя­лі па роз­ных пра­дук­тах. Ад­нак у су­вя­зі з пе­ра­хо­дам на агуль­ныя тэх­рэг­ла­мен­ты Мыт­на­га са­ю­за па не­ка­то­рых гру­пах пра­дук­таў нам не ўда­ец­ца ад­ста­яць свае па­зі­цыі — да­во­дзіц­ца ад­сту­паць на больш ніз­кі ўзро­вень. Бо прад­пры­ем­ствы Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі не мо­гуць да­сяг­нуць та­ко­й вы­со­кай якас­ці.

— А як ад­бы­ва­ец­ца ад­стой­ван­не на­шых ін­та­рэ­саў?

 

— Зра­зу­ме­ла, што гэ­тым зай­ма­ец­ца ў асноў­ным Дзярж­стан­дарт. Але і на­шы спе­цы­я­ліс­ты так­са­ма ўдзель­ні­ча­юць у пе­ра­мо­вах па тых стан­дар­тах, дзе мы бы­лі рас­пра­цоў­шчы­ка­мі. На­прык­лад, та­кі па­каз­чык у со­ка­вай пра­дук­цыі, як ок­сі­ме­тыл­фур­фу­рол. Гэ­та рэ­чы­ва ўтва­ра­ец­ца пры рас­кла­дан­ні цук­раў у кіс­лым ася­род­дзі пад уз­дзе­ян­нем вы­со­кіх тэм­пе­ра­тур. Та­му па яго кан­цэнт­ра­цыі мяр­ку­юць аб якас­ці і бяс­пе­цы вя­дзен­ня тэх­на­ла­гіч­на­га пра­цэ­су. Па­куль што ад­ста­яць гэ­ты па­каз­чык мы не змаг­лі, а ён вель­мі важ­ны, бо яго пе­ра­вы­шэн­не з'яў­ля­ец­ца не­бяс­печ­ным для хар­ча­ван­ня.

— У чым яшчэ вы зай­ма­е­це прын­цы­по­вую па­зі­цыю?

— Дзі­ця­чае хар­ча­ван­не. Яно па­він­на быць якас­ным, на­ту­раль­ным, без хі­міч­ных да­ба­вак. На­шы прад­пры­ем­ствы гэ­та ра­зу­ме­юць, і сы­ра­ві­на спе­цы­яль­на вы­рошч­ва­ец­ца ў асаб­лі­вых умо­вах і пад жорст­кім кант­ро­лем. Але ўсё роў­на, пра­вод­зя­чы ма­ні­то­рын­гі, мы зна­хо­дзім на на­шых па­лі­цах пра­дук­ты з ад­хі­лен­ня­мі ад нор­маў. Час­цей за ўсё та­кія ад­хі­лен­ні на­зі­ра­юц­ца ў ім­пар­та­ва­ных з Еў­ро­пы пра­дук­тах. Мы ін­фар­му­ем аб па­ру­шэн­нях і вы­твор­цаў, і на­шы кант­ра­лю­ю­чыя ор­га­ны. Аса­біс­та мя­не хва­люе паль­ма­вы алей, які сён­ня час­та мож­на ўба­чыць у скла­дзе са­мых роз­ных пра­дук­таў. Тым больш што яго не заў­сё­ды так на­зы­ва­юць, а пі­шуць прос­та «алей». Ён вель­мі не­бяс­печ­ны, бо пад яго ўздзе­ян­нем мо­жа ад­быц­ца за­ку­пор­ка са­су­даў. Рэ­чы­ва мае моц­нае кан­цэ­ра­ген­нае дзе­ян­не. А вы­явіць гэ­ты «алей» у скла­дзе пра­дук­ту вель­мі скла­да­на. Мы па­ча­лі зай­мац­ца гэ­тым пы­тан­нем два га­ды та­му, бо ра­ней та­ко­га не бы­ло. Па­ло­ва Еў­ро­пы ўжо аб­ме­жа­ва­ла вы­ка­ры­стан­не паль­ма­ва­га алею, па­ло­ва — на мер­ка­ван­не па­куп­ні­ка (хо­чаш — еш, але на эты­кет­цы гэ­та па­він­на быць на­пі­са­на).

— Ці пра­вя­ра­юць на ад­па­вед­насць на­шым стан­дар­там ім­парт­ную пра­дук­цыю?

— Пад кож­ную пар­тыю вы­да­ец­ца сер­ты­фі­кат ад­па­вед­нас­ці. А ў хут­кім ча­се аба­вяз­ко­вай бу­дзе дэк­ла­ра­цыя. За якасць пра­дук­цыі бу­дзе ад­каз­ваць па­стаў­шчык. Ка­лі неш­та не так, ён атры­мае вя­лі­кія штраф­ныя санк­цыі. Але для гэ­та­га трэ­ба ства­рыць пэў­ны від кант­ро­лю. А ўво­гу­ле пра­дук­цыя пра­хо­дзіць вы­пра­ба­ван­ні. Аба­вяз­ко­ва пра­вя­ра­ем на­яў­насць шкод­ных рэ­чы­ваў. А вось па па­каз­чы­ках якас­ці, на жаль, пра­ве­рак ня­ма. Толь­кі па бяс­пе­цы, пры ўво­зе. А по­тым мы ж пра­во­дзім ма­ні­то­рын­гі ў кра­мах і вы­свят­ля­ем, што на­са­мрэч не­дзе не па­він­на быць крух­ма­лу, а яго там да 40%. Гэ­та мо­гуць быць і каў­бас­ныя вы­ра­бы, і дзі­ця­чае хар­ча­ван­не, і ма­лоч­ная пра­дук­цыя...

— Ці мож­на ска­заць, што ка­лі пра­дукт вы­раб­ле­ны на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, то ён аба­вяз­ко­ва бяс­печ­ны?

— Без­умоў­на. Па скла­дзе, якас­ці ён мо­жа быць роз­ным, але бяс­печ­ным аба­вяз­ко­ва. Толь­кі заў­сё­ды трэ­ба звяр­таць ува­гу на эты­кет­ку. Ця­пер да­зво­ле­на вы­раб­ляць пра­дук­цыю па тэх­ніч­ных умо­вах. Нель­га ка­заць, што гэ­та горш за СТБ, але пэў­ныя ад­ступ­лен­ні ад стан­дар­ты­за­ва­най рэ­цэп­ту­ры ёсць. Ска­жам, усе ве­да­юць каў­ба­су «Док­тар­ская». Ра­ней яна бы­ла толь­кі ад­на. А ця­пер роз­ныя вы­твор­цы пра­па­ну­юць шмат­лі­кія «ма­ды­фі­ка­цыі» гэ­та­га пра­дук­ту. Наз­ва за­ста­ец­ца той жа, але да яе да­да­юць якую-не­будзь пры­стаў­ку. Гэ­та зна­чыць, што вы­твор­ца рас­пра­ца­ваў свае тэх­ніч­ныя ўмо­вы і ўнёс не­ка­то­рыя рэ­цэп­тур­ныя кам­па­не­нты, якіх ня­ма ў СТБ. Ад­нак па сва­іх па­каз­чы­ках якас­ці і бяс­пе­кі та­кая пра­дук­цыя па­він­на быць не гор­шай за СТБ.

— А ці не мо­гуць вы­твор­цы да­даць у тую ж каў­ба­су ней­кіх не­бяс­печ­ных рэ­чы­ваў — на­прык­лад, роз­ных «Е»?

— Ра­зу­ме­е­це, не кож­нае «Е» — шкод­нае. Ёсць пэў­ныя кам­па­не­нты, без якіх вы­твор­часць уво­гу­ле не­маг­чы­ма. На­прык­лад, лі­мон­ная кіс­ла­та, якая аба­зна­ча­ец­ца як Е330. Ка­лі ў скла­дзе па­ка­за­ны 2-3 кам­па­не­нты «Е», то ні­чо­га страш­на­га ў гэ­тым ня­ма. Су­мня­вац­ца ў якас­ці пра­дук­таў трэ­ба та­ды, ка­лі та­кіх кам­па­не­нтаў у іх дзя­сят­кі. Вы­твор­цы бы­ва­юць роз­ныя, та­му трэ­ба быць піль­ны­мі. Ха­ця не­бяс­печ­най пра­дук­цыі, як я ўжо ка­заў, цяж­ка па­тра­піць на наш ры­нак. Ды ўво­гу­ле кант­роль за пра­дук­та­мі і ў нас, і ў све­це па­вя­ліч­ва­ец­ца. Вы­твор­ца па­ві­нен га­ран­та­ваць якасць, інакш з ім ні­хто пра­ца­ваць не бу­дзе.

Да­рэ­чы

Пры Ака­дэ­міі на­вук ство­ра­ны Між­ве­да­мас­ны са­вет па хар­ча­ван­ні. Ту­ды ўва­хо­дзяць су­пра­цоў­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя, Дзярж­стан­дар­та, ін­шых ве­дам­стваў. «Мы рас­пра­цоў­ва­ем пра­ект «Зда­ро­вае хар­ча­ван­не — зда­ро­вая на­цыя», — га­во­рыць Зя­нон Лоў­кіс. — Мы хо­чам, каб у нас уво­гу­ле не бы­ло ні­я­кіх пад­ро­бак і фаль­сі­фі­ка­цый. Пра­дук­ты гэ­тыя ў най­блі­жэй­шай бу­ду­чы­ні бу­дуць пер­са­наль­на ад­ра­са­ва­ны — для асоб­ных груп, для лю­дзей з пэў­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі».

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.