Вы тут

Баль­ні­цы, пля­жы і ся­дзі­бы


Звыш 9 міль­яр­даў руб­лёў за­ра­бі­лі жы­ха­ры Го­мель­шчы­ны пад­час рэс­пуб­лі­кан­ска­га су­бот­ні­ка. У на­вя­дзен­ні па­рад­ку пры­ня­лі ўдзел 510 ты­сяч ча­ла­век. Мно­гія пра­ца­ва­лі на сва­іх ра­бо­чых мес­цах.

Стар­шы­ня Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір Двор­нік ра­зам са сва­і­мі на­мес­ні­ка­мі пра­ца­ваў на доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні ва­кол но­ва­га ля­чэб­на­га кор­пу­са Ло­еў­скай ра­ён­най баль­ні­цы, бу­даў­ніц­тва яко­га па­ды­хо­дзіць да за­вяр­шэн­ня:

— Тра­ды­цыя пра­вя­дзен­ня су­бот­ні­ка ні­ко­лі не вы­чар­пае ся­бе, та­му што яна вы­кон­вае важ­ную гра­мад­скую функ­цыю — да­па­ма­гае вы­хоў­ваць куль­ту­ру асо­бы. Вель­мі важ­на, каб кож­ны пра­ца­здоль­ны гра­ма­дзя­нін пры­няў удзел у су­бот­ні­ку. Глы­бо­ка пе­ра­ка­на­ны, што ча­ла­век, які пра­цуе сён­ня на доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні, на­во­дзіць па­ра­дак на зям­лі, ні­ко­лі не ста­не сме­ціць.

Но­вы кор­пус Ло­еў­скай баль­ні­цы па­ві­нен быць зда­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю сё­ле­та. Гэ­та да­зво­ліць знач­на па­леп­шыць ме­ды­цын­скае аб­слу­гоў­ван­не жы­ха­роў га­рад­ско­га па­сёл­ка і ра­ё­на. Тут бу­дуць раз­мя­шчац­ца баль­ніч­ныя па­ла­ты на 100 мес­цаў, аў­та­ном­ны хар­чаб­лок. Кор­пус бу­дзе звя­за­ны з асноў­ным бу­дын­кам пе­ра­ход­най га­ле­рэ­яй.

Мно­гія га­мяль­ча­не пад­час су­бот­ні­ка 12 кра­са­ві­ка ад­пра­ві­лі­ся на… пляж. Праў­да, не з шэз­лон­га­мі і на­дзі­ма­ны­мі мат­ра­ца­мі, а з граб­ля­мі. Ран­няя вяс­на і амаль поў­ная ад­сут­насць па­вод­кі да­зво­лі­лі сё­ле­та на­вес­ці па­ра­дак ра­ней за звы­чай­ныя тэр­мі­ны. На пля­жы пры­вя­лі ва ўзор­ны стан пя­сок, па­фар­ба­ва­лі раз­дзя­валь­ні і ага­ро­джы. На­пру­жа­ным гэ­ты дзень стаў для су­пра­цоў­ні­каў аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су, за­ня­тых на сяў­бе. Вя­лі­кі аб'­ём ра­бот вы­ка­на­ны на бу­даў­ні­чых аб'­ек­тах, а так­са­ма на доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні тэ­ры­то­рый на­се­ле­ных пунк­таў, мес­цаў ад­па­чын­ку, гіс­та­рыч­ных пом­ні­каў. На­прык­лад, прад­стаў­ні­кі мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды ў Кар­мян­скім ра­ё­не доб­ра­ўпа­рад­коў­ва­лі тэ­ры­то­рыю ва­кол Свя­та-Мі­ка­ла­еў­скай царк­вы і гіс­та­рыч­ную ся­дзі­бу До­рыа-Дзер­на­ло­ві­чаў, у Пет­ры­каў­скім — да­вя­лі да ла­ду Дом-му­зей дзе­да Та­ла­ша. У Рэ­чы­цы зай­ма­лі­ся доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­нем га­рад­ско­га пар­ку «Пе­ра­мо­га». У Свет­ла­гор­скім ра­ё­не на­вя­лі па­ра­дак, па­са­дзі­лі дрэ­вы ля па­мят­на­га зна­ка і брац­кай ма­гі­лы на мес­цы вёс­кі Ола, спа­ле­най ня­мец­ка-фа­шысц­кі­мі за­хоп­ні­ка­мі ў 1944 го­дзе.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.