А на Вялікдзень чакаецца да плюс 20.
Сёння надвор'е на тэрыторыі нашай краіны пагоршыць сур'ёзны цыклон, які ідзе да нас з боку Заходняй Еўропы. Таму паўсюдна назіраюцца ападкі, а месцамі моцныя дажджы і нават навальніцы, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.
Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад плюс 6 градусаў па паўночным захадзе, да 13 цяпла па паўднёвым усходзе Беларусі. У сераду цыклон крыху адпусціць і кароткачасовыя дажджы чакаюцца толькі месцамі, аднак пахаладае. Тэмпература паветра ў ноч на сераду будзе вагацца ад мінус 1 да плюс 5, удзень — 6–12 цяпла, а па Гомельскай вобласці да плюс 14 градусаў. У другой палове тыдня ападкаў практычна не будзе. Уначы і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ў ноч на чацвер і пятніцу будзе вагацца ад мінус 3 да плюс 4 градусаў. Удзень у чацвер сонейка прагрэе да плюс 7–14 градусаў. А ў пятніцу да нас завітае больш цёплае паветра з боку поўдня Еўропы і тэмпература павялічыцца да 10–16 цяпла.
Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, на выхадныя прагназуецца камфортнае, пераважна без ападкаў надвор'е. Толькі на поўдні краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах раніцай туман. Пацяплее нават і ўначы, калі тэмпература паветра стане ўжо 2–7 цяпла, 20 красавіка па поўдні — да плюс 10 градусаў. Удзень чакаецца ўжо плюс 13–18 градусаў, а ў асобных раёнах — да 20 градусаў вышэй за нуль.
Сяргей КУРКАЧ.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.