Вы тут

Алея ў го­нар вы­зва­лен­ня


Су­бот­ні­кі — гэ­та вель­мі доб­рая тра­ды­цыя, якая яд­нае лю­дзей і да­зва­ляе ха­ця б адзін раз у год усім ра­зам па­пра­ца­ваць на агуль­ны вы­нік. Та­кую дум­ку вы­ка­заў кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Анд­рэй Ка­бя­коў, які ўдзель­ні­чаў у за­клад­цы ясе­не­вай алеі ў Ло­шыц­кім пар­ку.

Пад­час рэс­пуб­лі­кан­ска­га су­бот­ні­ка ў ад­ным з най­пры­га­жэй­шых пар­каў ста­лі­цы вы­са­дзі­лі алею з 70 ясе­няў — ме­на­ві­та та­кі юбі­лей вы­зва­лен­ня ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў ад­зна­чае сё­ле­та Бе­ла­русь. Ад­но з дрэў Анд­рэй Ка­бя­коў па­са­дзіў аса­біс­та.

Але ўша­на­ван­не юбі­лей­най да­ты — не адзі­ная ад­мет­насць сё­лет­ня­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га су­бот­ні­ка. У гэ­тым го­дзе ўсе за­роб­ле­ныя пад­час яго срод­кі бу­дуць на­кі­ра­ва­ны на ства­рэн­не цэнт­ра па­зіт­рон­на-эмі­сій­най та­маг­ра­фіі ў РНПЦ ан­ка­ло­гіі і ме­ды­цын­скай ра­ды­я­ло­гіі імя М. М. Аляк­санд­ра­ва. «Мы ўсе пра­цу­ем для та­го, каб на­быць ад­па­вед­нае аб­ста­ля­ван­не, каб на­шы ан­ках­во­рыя атры­ма­лі но­вую якасць ля­чэн­ня і ды­яг­нос­ты­кі. Гэ­та агуль­на­на­цы­я­наль­ная за­да­ча», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та.

На яго дум­ку, асаб­лі­вае зна­чэн­не су­бот­нік на­бы­вае на­пя­рэ­дад­ні чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі, ка­лі Бе­ла­русь бу­дзе су­стра­каць шмат за­меж­ных гас­цей. «У Год гас­цін­нас­ці хо­чац­ца, каб мы бы­лі, як заў­сё­ды, пры­го­жыя, вет­лі­выя і кры­ху леп­шыя, чым звы­чай­на», — ска­заў Анд­рэй Ка­бя­коў і па­абя­цаў, што бу­дзе са­чыць за тым, як рас­це па­са­джа­нае ім дрэ­ва.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.