Члены ўрада падчас суботніка працавалі на рэканструкцыі аб'ектаў нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заклікаў беларусаў выкараняць у сабе ўтрыманскія матывы.
На думку прэм'ера, людзі не павінны чакаць, што хтосьці прыйдзе і зробіць замест іх тое, што яны павінны рабіць самі: «Напрыклад, прывядзе ў парадак тэрыторыю каля дома або прыбярэ ў пад'ездзе. Людзі павінны добрасумленна ставіцца да выканання тых работ, якія ім даручаны, і, безумоўна, павінны не толькі сваё жыллё, але і месцы агульнага карыстання ўтрымліваць у належным стане», — упэўнены Міхаіл Мясніковіч. Ён падкрэсліў, што пры адказным стаўленні да сваёй справы «менш будзе «забітых» ільнозаводаў і мясакамбінатаў, пра якія казаў напярэдадні кіраўнік дзяржавы; ніколі суботнік не закрые безгаспадарчасці».
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.