Навукоўцы працягваюць спрачацца пра шкоду мабільных тэлефонаў з пункту гледжання рызыкі для патэнцыі. Паводле апошняга даследавання аўстрыйскіх і егіпецкіх спецыялістаў, штодзённае інтэнсіўнае ўздзеянне ўключанага мабільнага тэлефона адназначна пагражае эрэктыльнай дысфункцыяй, піша СTV Nеws. Эксперты абследавалі дзве групы мужчын. Назіранне працягвалася шэсць гадоў. Асаблівых адрозненняў у групах па ўзросце, вазе, росце, узроўні тэстастэрону або наяўнасці тытунёвай залежнасці не было. Аднак адрозненні назіраліся, калі ўлічваўся час, які чалавек трымаў уключаны тэлефон у руцэ або кішэні. Людзі з асноўнай групы з дысфункцыяй насілі ўключаны тэлефон у сярэднім па 4,4 гадзіны ў дзень. А людзі з кантрольнай групы — 1,8 гадзіны.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.