Вы тут

Дом для мам і не­маў­лят


Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пры­няў удзел у рэс­пуб­лі­кан­скім су­бот­ні­ку. Ра­зам з кі­раў­ні­ком дзяр­жа­вы на бу­даў­ніц­тве но­ва­га аку­шэр­ска-гі­не­ка­ла­гіч­на­га кор­пу­са 5‑й га­рад­ской клі­ніч­най баль­ні­цы пра­ца­ва­лі чы­ноў­ні­кі, сту­дэн­ты Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ме­ду­ні­вер­сі­тэ­та і трох­ра­зо­вая алім­пій­ская чэм­пі­ён­ка, Ге­рой Бе­ла­ру­сі Да­р'я До­мра­ча­ва, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Па пры­быц­ці на будп­ля­цоў­ку Прэ­зі­дэн­ту да­ла­жы­лі аб хо­дзе бу­даў­ніц­тва. Ра­бо­ты вя­дуц­ца з апя­рэ­джан­нем гра­фі­ка на 12 ме­ся­цаў, увес­ці ў строй аб'­ект пла­ну­ец­ца да 3 лі­пе­ня 2015 го­да.

За­тым Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­кі­ра­ваў­ся не­па­срэд­на ў бу­ды­нак но­ва­га рад­до­ма, дзе яго бры­га­да вы­кон­ва­ла пра­цы па пры­ла­дзе цэ­мент­ных сця­жак.

Гэ­ты рад­дом ста­не ад­ным з най­буй­ней­шых у Бе­ла­ру­сі і бу­дзе ад­па­вя­даць усім су­час­ным са­ні­тар­ным па­тра­ба­ван­ням. Бу­ды­нак бу­дзе мак­сі­маль­на кам­форт­ным як для пер­са­на­лу, так і для са­міх па­ра­дзіх, а ўзро­вень якас­ці ака­зан­ня мед­да­па­мо­гі і ды­яг­нос­ты­кі на па­ра­дак вы­шэй­шы. На пло­шчах аку­шэр­ска-гі­не­ка­ла­гіч­на­га кор­пу­са ў тым лі­ку раз­мес­цяц­ца ла­ба­ра­то­рыя з най­ноў­шым аб­ста­ля­ван­нем, ка­бі­не­ты фі­зі­я­тэ­ра­піі і функ­цы­я­наль­най ды­яг­нос­ты­кі, су­час­ныя па­мяш­кан­ні для ка­фед­раў ме­ду­ні­вер­сі­тэ­та.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.