Вы тут

Укра­і­на пра­па­на­ва­ла ААН увес­ці мі­ра­твор­цаў ва ўсход­нія рэ­гі­ё­ны


Кі­еў пра­па­на­ваў ААН пра­вес­ці су­мес­ную спец­апе­ра­цыю на ўсхо­дзе кра­і­ны сі­ла­мі мі­ра­твор­чых вой­скаў. Та­кую ме­ру агу­чыў ча­со­вы вы­канаўца аба­вяз­каў прэ­зі­дэн­та Укра­і­ны Аляк­сандр Тур­чы­наў пад­час тэ­ле­фон­най раз­мо­вы з ге­не­раль­ным сак­ра­та­ром ААН Пан Гі Му­нам. Тур­чы­наў лі­чыць, што гэ­та да­па­мо­жа па­збег­нуць су­праць­праў­ных дзе­ян­няў або аб­ві­на­вач­ван­няў у іх. «Мы не пя­рэ­чым і ві­та­ем, ка­лі з ва­шай да­па­мо­гай бу­дзе пра­ве­дзе­на су­мес­ная ан­ты­тэ­ра­рыс­тыч­ная апе­ра­цыя на ўсхо­дзе. Та­ды спе­цы­я­ліс­ты і на­зі­раль­ні­кі са­мі змо­гуць па­цвер­дзіць ле­гі­тым­насць і пра­ва­мер­насць на­шых дзе­ян­няў», — ад­зна­чыў Тур­чы­наў. У ад­каз Пан Гі Мун за­пэў­ніў па­лі­ты­ка, што Кі­еў мо­жа раз­ліч­ваць на ААН як на парт­нё­ра. Ра­ней, 14 кра­са­ві­ка, Аляк­сандр Тур­чы­наў аб­вяс­ціў, што не вы­клю­чае пра­вя­дзен­ня ўсе­на­род­на­га рэ­фе­рэн­ду­му — гэ­та зна­чыць вы­ка­нан­ня ад­на­го з асноў­ных па­тра­ба­ван­няў пра­ра­сій­скіх ак­ты­віс­таў, што іні­цы­я­ва­лі буй­на­маш­таб­ныя мі­тын­гі на паў­днё­вым ус­хо­дзе Укра­і­ны. Зрэш­ты, спі­кер Вяр­хоў­най Ра­ды ўпэў­не­ны, што «пе­ра­важ­ная боль­шасць укра­ін­цаў вы­ка­жац­ца за не­па­дзель­ную не­за­леж­ную дэ­ма­кра­тыч­ную і ўні­тар­ную Укра­і­ну».

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.