Вы тут

Рарытэты "выйшлi" на вулiцы


Біг­бор­ды з вы­ява­мі му­зей­ных экс­па­на­таў уста­ля­ва­лі на ву­лі­цах Го­ме­ля. Аў­та­ры пра­ек­та «Па­рад ра­ры­тэ­таў Го­мель­ска­га па­ла­ца» ўпэў­не­ны, што та­кім чы­нам мож­на пры­цяг­нуць ува­гу га­мяль­чан і ту­рыс­таў да гіс­то­рыі го­ра­да.

30 рэ­клам­ных ба­на­раў уста­ля­ва­ны ва ўсіх ра­ё­нах Го­ме­ля. На іх — ар­хеа­ла­гіч­ныя ар­тэ­фак­ты, якія да­ту­юц­ца больш чым 20 ты­ся­ча­мі га­доў, ка­лек­цыі эт­на­гра­фіі і куль­та­ва­га мас­тац­тва з 200-га­до­вай гіс­то­ры­яй... У му­зеі Го­мель­ска­га па­ла­ца­ва-пар­ка­ва­га ан­самб­ля за­хоў­ва­юц­ца рэд­кія ўзо­ры га­дзін­ні­каў ра­бо­ты пры­двор­ных май­стэр­няў еў­ра­пей­скіх ма­нар­хаў і па­лот­ны жы­ва­піс­цаў, якія ад­люст­роў­ва­юць важ­ныя ва­ен­ныя па­дзеі ра­сій­скай гіс­то­рыі, удзель­ні­ка­мі якіх бы­лі ўла­даль­ні­кі Го­мель­ска­га па­ла­ца. Іх вя­ліз­ныя вы­явы так­са­ма пры­цяг­ва­юць ува­гу га­ра­джан. Тым больш да­лё­ка не ўсе жы­ха­ры го­ра­да над Со­жам зна­ё­мыя са скар­ба­мі па­ла­ца. А вось та­кім чы­нам гіс­то­рыю ра­дзі­мы мож­на зра­біць больш да­ступ­най, — упэў­не­ны ар­га­ні­за­та­ры пра­ек­та.

Рэ­клам­на-вы­ста­вач­ны пра­ект са­цы­яль­на-асвет­ніц­кай на­кі­ра­ва­нас­ці звер­ну­ты да са­май шы­ро­кай аў­ды­то­рыі. Яго мэ­та ві­да­воч­ная — за­пра­сіць да на­вед­ван­ня му­зей­ных экс­па­зі­цый як ад­ной з фор­маў баў­лен­ня воль­на­га ча­су. Па­рад ра­ры­тэ­таў пры­мер­ка­ва­ны да 95-год­дзя ства­рэн­ня му­зея, у фон­дах яко­га зна­хо­дзіц­ца ба­га­тая спад­чы­на.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.