Вы тут

Абя­ца­лі? Вы­ка­на­ем


Пад­час пер­шай се­сіі Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў но­ва­га, 27 склі­кан­ня стар­шы­нёй прад­стаў­ні­ча­гаор­га­на ўла­ды Пры­дзвін­ска­га краю зноў вы­бра­лі Аляк­санд­ра Аця­са­ваА Ві­цеб­скі гар­са­вет

упер­шы­ню ўзна­ча­ліў Мі­ха­іл Парт­ной.

Ці­ка­ва, што ка­ля пя­ці га­доў на­ва­спе­ча­ны стар­шы­ня гар­са­ве­та ка­ман­да­ваў зна­ка­мі­тай ві­цеб­скай дэ­сант­най бры­га­дай. Сы­шоў у ад­стаў­ку з па­са­ды на­мес­ні­ка ка­ман­ду­ю­ча­га сі­ла­мі спе­цы­яль­ных апе­ра­цый Уз­бро­е­ных Сіл Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Лі­та­раль­на праз не­каль­кі дзён пас­ля та­го, як стаў цы­віль­ным ча­ла­ве­кам, атры­маў пра­па­но­ву пра­ца­ваць у вер­ты­ка­лі ўла­ды. І ле­там 2009 го­да ўзна­ча­ліў упраў­лен­не фі­зіч­най куль­ту­ры, спор­ту і ту­рыз­му Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма. Пад­час пра­цы на гэ­тай па­са­дзе ён шмат зра­біў для та­го, каб Ві­цеб­шчы­на ста­ла лі­да­рам кра­і­ны па экс­пар­це ту­рыс­тыч­ных па­слуг, за­ва­я­ва­ла «се­раб­ро» — па коль­кас­ці ме­да­лёў на спа­бор­ніц­твах між­на­род­на­га ўзроў­ню. Ён спры­яў та­му, каб фіз­куль­ту­ра і спорт ак­тыў­ней раз­ві­ва­лі­ся не толь­кі ў буй­ных га­ра­дах, але і ў глы­бін­цы.

Стар­шы­ня аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Аляк­сандр Аця­саў ад­зна­чыў, што ў дэ­пу­тац­кім кор­пу­се аб­лас­но­га ўзроў­ню больш за па­ло­ву скла­да­юць на­род­ныя вы­бран­ні­кі па­пя­рэд­ня­га склі­кан­ня.

— Дэ­пу­тац­кі кор­пус ра­зам з кі­раў­ні­ка­мі дзяр­жаў­ных ор­га­наў і струк­тур і да­лей бу­дзе зна­хо­дзіць маг­чы­мас­ці вы­ра­шыць праб­ле­мы кан­крэт­ных лю­дзей. Нам не­аб­ход­на пра­доў­жыць рас­па­ча­тую пра­цу і вы­ка­наць абя­цан­ні, да­дзе­ныя гра­ма­дзя­нам пад­час вы­бар­чай кам­па­ніі, — ска­заў ён.

Стар­шы­ня Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Аляк­сандр Ко­сі­нец, звяр­та­ю­чы­ся да дэ­пу­та­таў аб­лас­но­га Са­ве­та, пад­крэс­ліў, што дэ­пу­та­ты мно­гае ро­бяць для са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця Ві­цеб­шчы­ны. Па­вод­ле яго слоў, пры ўдзе­ле дэ­пу­та­таў ажыц­цяў­ля­ец­ца ма­дэр­ні­за­цыя пра­мыс­ло­вас­ці і аграр­на­га комп­лек­су, вы­ра­ша­юц­ца пы­тан­ні са­цы­яль­на­га раз­віц­ця і жыл­лё­ва­га бу­даў­ніц­тва, па­ляп­ша­ец­ца якасць жыц­ця.

— Жы­ха­ры воб­лас­ці ба­чаць тыя на­ма­ган­ні, якія вы пры­кла­да­е­це, каб жыц­цё ў рэ­гі­ё­не ста­ла леп­шым. Ме­на­ві­та та­му вы­бар­шчы­кі прый­шлі на ўчаст­кі і ад­да­лі за вас свае га­ла­сы. Пры­чы­на вы­со­кай яў­кі — у ва­шым аў­та­ры­тэ­це і ў тым, што вы пра­цу­е­це, не шка­ду­ю­чы ча­су, — пад­крэс­ліў гу­бер­на­тар.

Да па­чат­ку пер­шай се­сіі Ві­цеб­ска­га га­рад­ско­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў но­ва­га склі­кан­ня за­ста­ва­ла­ся інт­ры­га на­конт кан­ды­да­ту­ры на пост стар­шы­ні дэ­пу­тац­ка­га кор­пу­са (ра­ней ім быў Мі­ка­лай Сму­нёў). У вы­ні­ку тай­на­га га­ла­са­ван­ня быў выбраны Мі­ха­іл Парт­ной (ін­тэр­в'ю з ім чы­тай­це ў ад­ным з блі­жэй­шых ну­ма­роў «МС»).

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.