Вы тут

Бра­кань­ер са ста­жам


На ка­на­ле Мі­ка­шэ­віц­кі ў Лу­ні­нец­кім ра­ё­не быў за­тры­ма­ны 54‑га­до­вы сле­сар мяс­цо­ва­га прад­пры­ем­ства за не­за­кон­най зда­бы­чай ры­бы. Як па­ве­да­мі­лі ў Мі­ка­шэ­віц­кай між­ра­ён­най ін­спек­цыі па ахо­ве жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту, гра­ма­дзя­нін па­ру­шыў за­кон двой­чы, бо, па-пер­шае, ла­віў ры­бу сет­кай, а па-дру­гое, гэ­та ад­бы­ва­ла­ся ў пе­ры­яд за­ба­ро­ны на лоў­лю ры­бы. У бра­кань­ер­скай лод­цы знай­шлі су­да­коў, ля­шчоў, аку­нёў і ін­шую ры­бу. Урон, на­не­се­ны на­ва­коль­на­му ася­род­дзю, ацэ­не­ны больш як у 6 млн руб­лёў.

Ці­ка­ва, што гэ­ты ча­ла­век ужо не раз пры­цяг­ваў­ся да ад­каз­нас­ці за па­доб­ныя пра­ва­па­ру­шэн­ні і апош­ні раз па ра­шэн­ні су­да пла­ціў штраф у 2013 го­дзе. Але, як ба­чым, ад свай­го «хо­бі» не ад­мо­віў­ся. Больш за тое, спра­ва ў яго бы­ла ар­га­ні­за­ва­на па-бра­кань­ер­ску пра­фе­сій­на. Па­куль па­ру­шаль­нік пла­ваў на лод­цы і збі­раў ры­бу з се­так, з абод­вух бе­ра­гоў ка­на­ла на­зі­ран­не за на­ва­кол­лем вя­лі яшчэ два ча­ла­ве­кі, якія, вя­до­ма, пры з'яў­лен­ні ін­спек­та­раў хут­ка ўцяк­лі. Ака­за­ла­ся, гэ­та­га ча­ла­ве­ка доб­ра ве­да­юць у Мі­ка­шэ­ві­чах, бо ён не раз пра­да­ваў ры­бу мяс­цо­вым жы­ха­рам. Ця­пер яго дзе­ян­ням у чар­го­вы раз бу­дзе да­дзе­на пра­ва­вая ацэн­ка.

Яна СВЕ­ТА­ВА.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.