Вы тут

Пе­ра­даць нельга пакінуць


Ад ка­го сён­ня за­ле­жыць лёс сель­скіх мо­гі­лак?

Ча­мусь­ці ўспом­ні­лі­ся не­вя­сё­лыя сло­вы пра сель­скія мо­гіл­кі рус­ка­га кла­сі­ка Іва­на Тур­ге­не­ва з ра­ма­на «Баць­кі і дзе­ці», дзе ён ка­жа пра за­рос­лыя ка­на­вы, па­нік­лыя кры­жы, ссу­ну­тыя ка­мен­ныя плі­ты, аб­ску­ба­ныя дрэў­цы і аве­чак, якія блу­ка­юць па ма­гі­лах... Не­вя­до­ма, якія ўра­жан­ні вы­клі­ка­лі б у пісь­мен­ні­ка мес­цы веч­на­га спа­чы­ну сён­ня, але прэ­тэн­зій бы­ло б, зда­ец­ца, менш. Хоць да ўзор­на­га ста­ну сель­скім мо­гіл­кам яшчэ да­лё­ка. Яно і зра­зу­ме­ла — не ха­пае срод­каў.

Не­каль­кі га­доў та­му бы­ла зроб­ле­на спро­ба пе­ра­даць сель­скія мо­гіл­кі на ба­ланс спе­цы­я­лі­за­ва­ных прад­пры­ем­стваў. На Ма­гі­лёў­шчы­не Клі­чаў­скі ра­ён у гэ­тым сэн­се адзін з лі­да­раў — ка­ля 70% ту­тэй­шых мо­гі­лак ця­пер у ка­му­наль­най улас­нас­ці. Каб ле­га­лі­за­ваць гэ­тыя спе­цы­фіч­ныя аб'­ек­ты, сель­скім Са­ве­там прый­шло­ся вы­ра­шыць пы­тан­ні з ад­во­дам зя­мель і іх рэ­гіст­ра­цы­яй. Пра­цэ­ду­ры не з тан­ных, але дзесь­ці на­су­страч іш­лі ляс­га­сы і част­ку вы­дат­каў бра­лі на ся­бе. Як гэ­та бы­ло ў Па­тоц­кім сель­са­ве­це, дзе трэць мо­гі­лак зна­хо­дзіц­ца ме­на­ві­та ў ляс­ных ма­сі­вах. Але пе­рад тым, як пе­ра­даць на ба­ланс ка­му­наль­ных служ­баў но­выя аб'­ек­ты, прый­шло­ся пра­вес­ці іх ін­вен­та­ры­за­цыю, ка­ра­цей ка­жу­чы, пе­ра­пі­саць проз­ві­шчы ўсіх, хто знай­шоў тут свой апош­ні пры­ту­лак. Да спра­вы да­лу­чы­лі­ся ак­ты­віс­ты. Ста­рас­та клі­чаў­скай вёс­кі Па­пла­вы Ма­рыя Га­рох ус­па­мі­нае, як ра­зам з ся­ля­на­мі абы­хо­дзі­ла мо­гіл­кі з на­тат­ні­кам і алоў­кам у ру­ках.

Сель­са­ве­ты зра­бі­лі вя­лі­кую пра­цу, але та­ко­га, каб пе­ра­даць мо­гіл­кі і за­быць пра іх, не атры­ма­ла­ся. Як сцвяр­джае стар­шы­ня Па­тоц­ка­га сель­ска­га Са­ве­та Аляк­сандр Кры­ва­нос, у яко­га на «аб­слу­гоў­ван­ні» за­ста­ло­ся 7 мо­гі­лак з 24, да­гля­даць усё роў­на пры­хо­дзіц­ца ўсе.

— Ста­ла пра­сцей за­ка­заць тэх­ні­ку, каб знес­ці ава­рый­нае дрэ­ва ці вы­вез­ці смец­це, — ка­жа ён. — Але мы па-ра­ней­ша­му со­чым, каб ад­наў­ля­ла­ся ага­ро­джа, не ўзні­ка­ла зва­лак. Бы­вае, што праб­ле­ма доў­гі час не вы­ра­ша­ец­ца. Але ві­на­ва­ціць у гэ­тым ка­му­наль­ні­каў бы­ло б не­спра­вяд­лі­ва. Мы ж не адзі­ны сель­са­вет, які пе­ра­даў ім мо­гіл­кі. Кла­даў шмат, і ўсе яны — на вя­лі­кай ад­лег­лас­ці ад рай­цэнт­ра.

Не­да­хоп ува­гі час­цей за ўсё тлу­ма­чыц­ца дэ­фі­цы­там срод­каў.

— Ле­тась мы атры­ма­лі па 5 міль­ё­наў руб­лёў на кож­ны та­кі аб'­ект, — тлу­ма­чыць стар­шы­ня мяс­цо­вай ула­ды. — З та­кі­мі гра­шы­ма не вель­мі раз­мах­неш­ся. Іх ха­пае на тое, каб пад­тры­маць у доб­рым ста­не ага­ро­джу, аб­ка­сіць тра­ву, вы­вез­ці смец­це і знес­ці ава­рый­ныя дрэ­вы.

Да­рэ­чы, дрэ­вы — га­лаў­ны боль усіх, хто зай­ма­ец­ца мо­гіль­ні­ка­мі. Аляк­сандр Кры­ва­нос ус­па­мі­нае, як не­каль­кі га­доў та­му ў вёс­цы За­куп­лен­не на тэ­ры­то­рыі су­сед­ня­га сель­са­ве­та бу­ра па­ва­лі­ла прак­тыч­на ўсе дрэ­вы на мо­гіл­ках. Не ўца­ле­лі ні ага­ро­джы, ні пом­ні­кі. Мож­на ўя­віць, якія стра­ты па­нес­лі лю­дзі, бо толь­кі адзін­кі сён­ня стра­ху­юць та­кую спе­цы­фіч­ную ма­ё­масць. А трэ­ба бы­ло б стра­ха­ваць, ра­яць у сель­вы­кан­ка­мах. Пра­фі­лак­ты­ка, зра­зу­ме­ла, так­са­ма вя­дзец­ца. На­прык­лад, дрэ­вы вы­шы­нёй з шмат­па­вяр­хо­ві­кі лік­ві­ду­юц­ца з да­па­мо­гай аль­пі­ніс­таў. Яны іх зра­за­юць част­ка­мі, каб пры па­дзен­ні «во­ла­ты» не па­шко­дзі­лі пом­ні­каў.

Вя­лі­кіх срод­каў па­тра­буе пад­тры­ман­не ага­ро­джы мо­гі­лак у доб­рым ста­не. Тых гро­шай, якія за­раз вы­дзя­ля­юц­ца, ха­пае толь­кі на кас­ме­тыч­ны ра­монт. Але ра­на ці поз­на спат­рэ­біц­ца і ка­пі­таль­ны.

— Па­куль ага­ро­джа ў асноў­ным драў­ля­ная, але на та­кой пяс­ча­най гле­бе, як на­ша, гэ­та не са­мы на­дзей­ны ма­тэ­ры­ял: яго ха­пае на 5-6 га­доў, — пе­ра­жы­вае Аляк­сандр Кры­ва­нос. — Ін­шая спра­ва — бе­тон­ная, тэр­мін служ­бы якой скла­дае больш за 20 га­доў. Але каб змя­ніць дрэ­ва на бе­тон, па­трэб­ны не­ма­лыя гро­шы. Пры­хо­дзіц­ца вы­бі­раць, ра­біць доб­рую ага­ро­джу або ліш­ні раз вы­вез­ці смец­це ці па­чыс­ціць пад'­яз­ныя да­ро­гі... Вы­ра­шы­лі зай­мац­ца гэ­тай спра­вай па­сту­по­ва. Сё­ле­та на­ме­ці­лі на двух мо­гіль­ні­ках част­ко­ва ўста­на­віць бе­тон­ныя слу­пы. А на­огул, з 2011 го­да мы па­мя­ня­лі ага­ро­джы на 6 мо­гіл­ках.

Ёсць скла­да­нас­ці і з доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­нем кла­даў. Па­трэб­на да­па­мо­га лю­дзей, а ся­род мяс­цо­ва­га на­сель­ніц­тва, на якое звы­чай­на са­мая вя­лі­кая на­дзея, у асноў­ным ста­рыя. Яны і пры жа­дан­ні не мо­гуць да­па­маг­чы.

— Доб­ра, ка­лі б у ра­ё­не бы­ло асоб­нае прад­пры­ем­ства, якое спе­цы­я­лі­за­ва­ла­ся б вы­ключ­на на аб­слу­гоў­ван­ні мо­гі­лак і ар­га­ні­за­цыі па­ха­ван­ня. Сён­ня гэ­та — не­за­поў­не­ная ні­ша, — ка­жа Аляк­сандр Кры­ва­нос.

— Мо­гіл­ка­мі па­він­ны зай­мац­ца сель­са­ве­ты, — упэў­не­ны Іван Вя­ры­га, стар­шы­ня Вяз­зеў­ска­га сель­ска­га Са­ве­та Асі­по­віц­ка­га ра­ё­на. На яго тэ­ры­то­рыі іх, да­рэ­чы, 11.

— У не­ка­то­рых ра­ё­нах мо­гіл­кі, згод­на з Ука­зам № 21, па­спе­лі пе­ра­даць спе­цы­я­лі­за­ва­ным прад­пры­ем­ствам. Мы гэ­та­га не ста­лі ра­біць толь­кі та­му, што ўпэў­не­ны — у нас лепш атры­ма­ец­ца іх да­гле­дзець, — сцвяр­джае ён. — Су­мня­ва­ю­ся, што ка­му­наль­ні­кі бу­дуць апе­ра­тыў­на рэ­ага­ваць на зва­ро­ты гра­ма­дзян, ка­лі спат­рэ­біц­ца знес­ці ава­рый­нае дрэ­ва ці пад­пра­віць ага­ро­джу. У нас да гэ­та­га хут­чэй ру­кі дой­дуць. Ста­рас­ты вё­сак сіг­на­лі­зу­юць, ка­лі па­тра­бу­ец­ца да­па­мо­га.

Сё­ле­та сель­вы­кан­кам пла­нуе цал­кам за­мя­ніць ага­ро­джу на 2 мо­гіл­ках, што абы­дзец­ца пры­клад­на ў 30 міль­ё­наў руб­лёў. Гро­шы вя­лі­кія, але цяг­нуць да­лей нель­га, апош­ні раз яе аб­наў­ля­лі ў па­чат­ку 2000-х га­доў, і яна ўжо прый­шла ў не­пры­дат­насць. Яшчэ 9 міль­ё­наў тут збі­ра­юц­ца ўклас­ці ў за­ме­ну пом­ні­ка на брац­кай ма­гі­ле ў вёс­цы Вя­лі­кая Га­ро­жа.

А вось тры­маць па­ста­ян­на­га на­гляд­чы­ка на мо­гіл­ках не атрым­лі­ва­ец­ца — не ха­пае ні фі­нан­саў, ні лю­дзей. Штат сель­вы­кан­ка­ма — уся­го 3 ча­ла­ве­кі. Тут ха­ця б асноў­ную ра­бо­ту па­спець зра­біць... Ле­там рэ­гу­ляр­на аб­кош­ва­ец­ца тра­ва па пе­ры­мет­ры, зра­за­юц­ца дрэ­вы і кус­ты. А смец­це і на­огул пры­хо­дзіц­ца вы­во­зіць двой­чы на ты­дзень. Яго вель­мі шмат, асаб­лі­ва там, дзе по­бач зна­хо­дзяц­ца дач­ныя ка­а­пе­ра­ты­вы ці мес­цы ма­са­ва­га ад­па­чын­ку. Мо­гіл­кі ў Ве­рай­цах, на­прык­лад, у 100 мет­рах ад дач­на­га ка­а­пе­ра­ты­ва. Вяз­зе — уво­гу­ле мяс­цо­вы «ку­рорт»: по­бач ва­да­схо­ві­шча. Ка­ля мо­гі­лак вёс­кі Ор­ча — плат­ны ва­да­ём. Вось на­род і ня­се смец­це ў «мо­гіл­ка­выя» кан­тэй­не­ры. Але, як ка­жа Іван Вя­ры­га, гэ­та лепш, чым ка­лі б яго кі­да­лі па­аба­пал да­ро­гі. Ён ужо даў­но не здзіў­ля­ец­ца, ка­лі ба­чыць по­бач з вян­ка­мі, на­прык­лад, ха­ла­дзіль­нік. Ад­ной­чы нех­та і на­огул пры­цяг­нуў рэшт­кі... са­ма­гон­на­га апа­ра­та.

— Лі­чу, што і пе­ра­да­ча да­рог на ба­ланс спе­цы­я­лі­за­ва­ных ар­га­ні­за­цый бы­ла на­шай па­мыл­кай, — пры­зна­ец­ца Іван Вя­ры­га. — На тыя срод­кі, якія нам вы­дзя­ля­лі­ся, мож­на бы­ло ра­ман­та­ваць па ву­лі­цы за год. А ў ка­му­наль­ні­каў для гэ­та­га ня­ма ні ча­су, ні гро­шай. З мо­гіл­ка­мі мо­жа ад­быц­ца тое са­мае. Аб'­ек­ты бу­дуць у іх, а нам усё роў­на прый­дзец­ца іх кант­ра­ля­ваць і вес­ці пе­ра­мо­вы. Ка­лі сён­ня я ма­гу звяр­нуц­ца ў лю­бую ін­шую ар­га­ні­за­цыю, то, ма­ю­чы спра­ву з кан­крэт­ным гас­па­да­ром, прый­дзец­ца ча­каць, па­куль ён ад­рэ­агуе. А гэ­та мо­жа за­цяг­нуц­ца на ня­пэў­ны тэр­мін.

Стар­шы­ня сель­ска­га Са­ве­та лі­чыць, што «па­цяг­нуць» та­кі важ­кі «фронт», як аб­слу­гоў­ван­не мо­гі­лак, ка­му­наль­ні­кі змо­гуць пры ўмо­ве, што на іх ба­зе бу­дзе ство­ра­на яшчэ ад­но прад­пры­ем­ства, якое не­па­срэд­на зой­мец­ца гэ­тым кі­рун­кам. А па-ін­ша­му не атры­ма­ец­ца — на тэ­ры­то­рыі ра­ё­на не­каль­кі дзя­сят­каў кла­даў, і ўсе яны зна­хо­дзяц­ца на вя­лі­кай ад­лег­лас­ці адзін ад ад­на­го.

— За­раз мы чыс­цім мо­гіл­кі да Ра­даў­ні­цы, ад­ных ста­рых вян­коў то­ны вы­во­зім, — рас­па­вя­дае Іван Вя­ры­га. — Пад­лі­чы­це, коль­кі сіл і па­лі­ва спат­рэ­бі­ла­ся б спе­цы­я­лі­за­ва­ным служ­бам, каб зра­біць гэ­та. Вось чым яны маг­лі б на са­мой спра­ве да­па­маг­чы, дык гэ­та за­няц­ца пе­ра­пра­цоў­кай вян­коў. Штуч­ныя квет­кі ўяў­ля­юць са­бой не­бяс­печ­ны ма­тэ­ры­ял, коль­касць яко­га ўжо на­бы­вае па­гра­жаль­ныя па­ме­ры. Спаль­ваць вян­кі — гэ­та зна­чыць за­брудж­ваць па­вет­ра, а за­хоў­ваць на смет­ні­ках — атруч­ваць гле­бу. Ад­ной­чы на эка­ла­гіч­ным фо­ру­ме я ба­чыў ма­шы­ну, якая пе­ра­раб­ля­ла шкод­ныя рэ­чы. Вось ка­лі б та­кое аб­ста­ля­ван­не на­бы­лі ка­му­наль­ныя служ­бы, мы бы­лі б ім вель­мі ўдзяч­ны. А з доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­нем мо­гі­лак мы і са­мі спра­вім­ся. Вось не­як у сель­вы­кан­кам прый­шла сям'я, якая пры­еха­ла ў гос­ці з Ура­ла — дзя­ка­ва­лі за доб­рае стаў­лен­не да па­мер­лых. Ка­за­лі, што ў Ра­сіі ў гэ­тым сэн­се пра­ца па­стаў­ле­на вель­мі кеп­ска...

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».