У Горках займаліся легалізацыяй незаконнага тавару. Гэта было высветлена падчас правядзення праверкі Горацкага аптова-рознічнага гандлёвага комплексу супрацоўнікамі «фінансавай» міліцыі.
— На працягу двух гадоў, з 2011-га па 2012-ы, прадпрыемства наўмысна завышала сумы вылікаў па падатку на дабаўленую вартасць, — адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення ДФР КДК па Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін. — Гэта было выклікана тым, што 70% тавару набывалася ў мінскіх прыватных прадпрыемствах, якія, як потым высветлілася, з'яўляліся «лжэпрадпрымальніцкімі». У выніку гэтага бюджэт недаатрымаў 5,9 мільярда рублёў падаткаў.
У лік пагашэння нанесенай дзяржаве страты былі апісаны тавара-матэрыяльныя каштоўнасці таварыства на агульную суму 1,7 мільярда рублёў. Па факце вядзецца следства.
Нэлі ЗІГУЛЯ.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.