Вы тут

Уме­ра­нае спа­жы­ван­не ал­ка­го­лю да­па­ма­гае кар'­е­ры?


Ку­фаль пі­ва пас­ля пра­цы ці ке­ліх шам­пан­ска­га пад­час афі­цый­на­га пры­ёму да­па­ма­гае су­пра­цоў­ні­ку рас­крыц­ца пе­рад ка­ле­гам і аба­зна­чыць свой ха­рак­тар. Гэ­та мо­жа ака­зац­ца ка­рыс­ным у су­мес­най біз­нес-прак­ты­цы. Як пі­ша Dіе Wеlt, да та­кой вы­сно­вы прый­шлі да­след­чы­кі з уні­вер­сі­тэ­та Дзю­сель­дор­фа. У ма­лых до­зах ал­ка­голь, па­вод­ле слоў да­след­чы­каў, рас­тар­мож­вае і пры­ад­хі­нае «за­сло­ну» асо­бы. «Зда­гад­ка пра тое, што «са­цы­яль­ная вы­піў­ка» на­дае ўпэў­не­нас­ці і слу­жыць на­тхняль­ным ін­стру­мен­там, да­па­ма­гае зра­зу­мець, ча­му ўме­ра­нае ўжы­ван­не ал­ка­го­лю ў біз­нес-ася­род­дзі атры­ма­ла та­кое шы­ро­кае рас­паў­сюдж­ван­не ў мно­гіх кра­і­нах», — га­во­рыц­ца ў вы­ні­ко­вай частцы да­сле­да­ван­ня. Пра­ца­даў­цу важ­на да­ве­дац­ца як ма­га больш пра па­тэн­цый­на­га су­пра­цоў­ні­ка, апош­ня­му так­са­ма важ­на зра­зу­мець, якім мо­жа ака­зац­ца яго бос. Та­му «пры­няць па чар­цы пад­час гу­тар­кі» мо­жа быць ка­рыс­ным для спра­вы, зра­бі­лі вы­сно­ву на­ву­коў­цы. «Спа­жы­ван­не ал­ка­го­лю пры­му­шае лю­дзей не­на­ўмыс­на га­ва­рыць праў­ду. Не­вя­лі­кая «ра­бо­чая» вы­піў­ка мо­жа па­слу­жыць доб­рым пры­ёмам у са­цы­яль­ных кан­так­тах», — ро­бяць вы­сно­ву аў­та­ры.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей. 

Спорт

Самая галоўная ўзнагарода ў жыцці Яўгена Залатога

Самая галоўная ўзнагарода ў жыцці Яўгена Залатога

«Нават калі б не было медаля, з Парыжа я б ехаў самым шчаслівым».

Кіно

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?