Вы тут

Калодзежы — на праверку


Боль­шасць дач­ні­каў упэў­не­на — ва­да са свай­го ўчаст­ка апры­ёры не мо­жа быць шкод­най. Але ста­тыс­ты­ка свед­чыць: са­мая за­бру­джа­ная ва­да вы­яў­ле­на ме­на­ві­та ў сель­скіх ка­ло­дзе­жах, якія сіл­ку­юц­ца грун­то­вы­мі во­да­мі. Ад­бы­ва­ец­ца гэ­та ў асноў­ным з‑за па­ру­шэн­ня тэх­на­ло­гіі бу­да­ван­ня шахт­ных ка­ло­дзе­жаў. Ва­да ў іх вель­мі час­та за­брудж­ва­ец­ца ніт­ра­та­мі — якія то­яць у са­бе вя­лі­кую не­бяс­пе­ку для зда­роўя. Трап­ля­ю­чы з ва­дой у страў­нік, ніт­ра­ты пе­ра­тва­ра­юц­ца ў так­січ­ныя ніт­ры­ты. Яны пры­вод­зяць да гі­пак­сіі (кіс­ла­род­на­га га­ла­дан­ня) і ане­міі, так­са­ма мо­гуць вы­клі­каць рак. Піць за­бру­джа­ную ніт­ра­та­мі ва­ду, ес­ці пры­га­та­ва­ную на ёй ежу — са­праўд­ная ры­зы­ка, асаб­лі­ва для ма­лых дзя­цей і хво­рых на гаст­рыт і дыс­пеп­сію. «Да­ныя пра­вер­кі па­ка­за­лі, што ў 25% проб з пры­ват­ных ка­ло­дзе­жаў ма­юць пе­ра­вы­шэн­не нор­мы па ніт­ра­тах у два ра­зы, — ка­жа На­тал­ля Па­рэ­чы­на, спе­цы­я­ліст па ўстой­лі­вым кі­ра­ван­ні вод­ны­мі рэ­сур­са­мі ЦЭР.— Хоць да­пу­шчаль­ная кан­цэнт­ра­цыя скла­дае 4 мі­лі­гра­мы на літр, ле­пей, каб іх зу­сім не бы­ло». Пра­ве­рыць ка­ло­дзеж­ную ва­ду мож­на са­ма­стой­на, звяр­нуў­шы­ся ў ЦЭР па пра­ве­рач­ныя па­лос­кі — па­слу­га бяс­плат­ная. Дру­гі ва­ры­янт: за­пра­сіць спе­цы­я­ліс­таў з мяс­цо­вай сан­стан­цыі, пра­цэ­ду­ра каш­туе ад 20 да 50 ты­сяч руб­лёў. Пра­вер­ку ле­пей пра­во­дзіць у кож­ны се­зон го­да, бо коль­касць ніт­ра­таў бу­дзе мя­няц­ца ў за­леж­нас­ці ад зме­ны на­двор'я.

Спе­цы­я­ліст ра­іць: зра­бі­це ва­кол ка­ло­дзе­жа «за­мок» з ушчыль­не­най глі­ны на глы­бі­ню два мет­ры і та­кую ж шы­ры­ню.

Агонь не ўсё «пры­мае»

Вя­сен­няя ге­не­раль­ная пры­бор­ка на ўчаст­ку ча­сам на­гад­вае мас­ле­ніч­нае вог­ні­шча — спаль­ва­ем усё ліш­няе, што трап­ляе пад ру­ку. У ход ідуць ста­рая мэб­ля, па­пе­ра, гу­ма, плас­тык, сін­тэ­ты­ка — са­мыя рас­паў­сю­джа­ныя за­брудж­валь­ні­кі па­вет­ра. Уз­га­да­ем на­шых прод­каў — яны аба­гаў­ля­лі агонь і не кі­да­лі ту­ды абы-што. Той жа плас­тык трап­ля­ю­чы ў агонь, вы­дзя­ляе так­січ­ныя рэ­чы­вы. Афар­ба­ва­нае дрэ­ва і ста­рыя га­зе­ты ма­юць у сва­ім са­ста­ве сві­нец, а гу­ма­выя па­крыш­кі змя­шча­юць кан­цэ­ра­ге­ны. Тэм­пе­ра­ту­ры агню не­да­стат­ко­ва для поў­на­га зга­ран­ня гэ­тых ма­тэ­ры­я­лаў, част­ка не­зга­рэ­лых ад­хо­даў за­ста­ец­ца ў по­пе­ле. У вог­ні­шчы на да­чы вар­та спаль­ваць ар­га­ні­ку: на­прык­лад, хво­рыя рэшт­кі рас­лін. Для ас­тат­ніх рэ­чаў іс­нуе смет­ні­ца і спе­цы­я­лі­за­ва­ныя пунк­ты пры­ёму та­го ж плас­ты­ку, па­пе­ры, ста­рых рэ­чаў.

Град­кі па пра­ві­лах пры­ро­ды

Су­хое рас­лін­нае «смец­це», са­бра­нае на ўчаст­ку, мож­на ска­рыс­таць для ства­рэн­ня ўгна­ен­ня — кам­пос­ту. Ін­грэ­ды­ен­та­мі вы­сту­пяць по­пел ад спа­ле­ных рас­лін, ку­хон­ныя ад­хо­ды і гной. Доб­ры кам­пост змя­шчае ў са­бе ўсе не­аб­ход­ныя мік­ра­эле­мен­ты, і ў та­кім вы­пад­ку на ўчаст­ку мож­на абы­сці­ся без «хі­міі». На­прык­лад, у по­пе­ле бац­він­ня та­ма­таў ёсць усе не­аб­ход­ныя мік­ра­эле­мен­ты для вы­рошч­ван­ня гэ­тай куль­ту­ры.

«Дас­ка­на­лая чыс­ці­ня ва­шым град­кам не па­трэб­на. Су­хія рэшт­кі га­лі­нак, рас­лін, тра­вы мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць для муль­чы­ра­ван­ня — то бок, пры­род­ны­мі «ад­хо­да­мі» мож­на за­кры­ваць гле­бу для яе за­ха­ван­ня і па­ляп­шэн­ня», — тлу­ма­чыць Воль­га Шчаг­лін­ская, спе­цы­я­ліст­ па ар­га­ніч­най сель­скай гас­па­дар­цы ўста­но­вы «Аг­ра­Эка­Куль­ту­ра». Пе­ра­коп­ваць зям­лю не трэ­ба, бо ка­рыс­ныя мік­ра­ар­га­ніз­мы вы­хо­дзяць на па­верх­ню і гі­нуць, а гле­ба ста­но­віц­ца без­аба­рон­най. Пе­ра­коп­ван­не па­трэб­на толь­кі пры збо­ры ўра­джаю.

Агледзь­це кус­ты па­рэч­кі — час­тым гос­цем на яе пу­пыш­ках бы­ва­юць кля­шчы. Хво­рыя пу­пыш­кі не­аб­ход­на зрэ­заць і спа­ліць. Аб­рэз­ку дрэў пра­вод­зьце аку­рат­на і без аза­рту — вы­ра­за­ючы па­ла­ма­ныя га­лін­кі і тыя, што за­гу­шча­юць кро­ну. Да­ча­каў­шы­ся цёп­ла­га на­двор'я, мож­на пры­мя­няць бія­прэ­па­ра­ты для ба­раць­бы з на­ся­ко­мы­мі-шкод­ні­ка­мі, якія пра­чы­на­юц­ца пры цёп­лай тэм­пе­ра­ту­ры да 12 гра­ду­саў на пра­ця­гу 10 дзён.

Ці ёсць аль­тэр­на­ты­ва хі­міі?

Пес­ты­цы­ды вель­мі па­пу­ляр­ныя ся­род бе­ла­рус­кіх дач­ні­каў. Але ма­ла хто з іх са­праў­ды ці­ка­віц­ца, на­коль­кі гэ­ты сро­дак па­ды­хо­дзіць для гра­дак. «На­бы­ва­юць звы­чай­на па 3–5 прэ­па­ра­таў і, асаб­лі­ва не раз­бі­ра­ю­чы­ся, пры­мя­ня­юць ра­зам. Эфект ад па­доб­ных су­ме­сяў бы­вае не­ве­ра­год­на шкод­ны, — ка­мен­туе Воль­га Шчаг­лін­ская. — Пра­дук­цыя ад пры­ся­дзіб­ных гас­па­да­рак, вы­ра­шча­ная на «хі­міі», зай­мае да 97%. Мы ду­ма­ем, што на­бы­ва­ем зда­ро­вую ага­род­ні­ну, але па­мы­ля­ем­ся». Лёг­кі спо­саб па­зба­віц­ца ад на­ся­ко­мых-шкод­ні­каў — на­быць хі­міч­ную атру­ту, раз­мя­шаць у вяд­ры і апра­ца­ваць град­кі. Атрым­лі­ва­ец­ца, дач­ні­кі ля­ну­юц­ца па­ду­маць пра пры­чы­ну — ча­му тут з'я­ві­ла­ся гэ­тае на­ся­ко­мае? У пры­ро­дзе на лю­бую іс­то­ту ёсць свой спа­жы­вец, гэ­та хар­чо­вы лан­цу­жок, які ча­ла­век пе­ра­ры­вае, вы­ні­шча­ю­чы «шкод­ні­каў». На іх мес­ца пры­хо­дзяць ін­шыя. А вар­та ўся­го толь­кі па­ду­маць — што я раб­лю на сва­ім участ­ку не так?

За­мест пес­ты­цы­даў мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць бія­прэ­па­ра­ты, за­каз­ваць іх у спе­цы­я­лі­за­ва­ных кра­мах — та­ко­га та­ва­ру на на­шых пры­лаў­ках амаль ня­ма, бо ма­ла хто ці­ка­віц­ца аль­тэр­на­тыў­ны­мі срод­ка­мі. І аба­вяз­ко­ва пры­слу­хай­це­ся да пры­ро­ды! Учас­так мож­на зра­біць па яе пра­ві­лах. «Ства­ры­це мяс­ці­ны для гнез­да­ван­ня пту­шак — у ці­хім ку­точ­ку са­ду, — ра­іць Воль­га. — На­кі­дай­це ку­чы гал­ля, дзе змо­жа па­ся­ліц­ца во­жык. Зем­ля­ныя жа­бы зной­дуць пры­ту­лак у віль­гот­ных мяс­ці­нах. Во­сен­ню трэ­ба пай­сці на зда­ро­вы лу­жок, са­браць на­сен­не і па­се­яць на ўчаст­ку пры­род­нае раз­на­траўе. Та­ды ва­ша да­ча акры­яе і пе­ра­тво­рыц­ца ў зда­ро­вую эка­сіс­тэ­му».

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?