Падчас сусветнага хакейнага чэмпіянату аб'екты метрапалітэна стануць зонай павялічанай наведвальнасці, пасажырапаток значна павялічыцца. Як будзе забяспечвацца бяспека сталічнай падземкі?
Па інфармацыі прэс-афіцэра УУС па ахове Мінскага метрапалітэна Кацярыны Вяршыцкай, асабовы склад гатовы да ўзмоцненага варыянту нясення службы. Стан правапарадку будзе знаходзіцца пад кругласутачным кантролем. Для павышэння камунікатыўных навыкаў супрацоўнікі УУС прайшлі лінгвістычную падрыхтоўку, атрымаўшы неабходныя веды для зносін з замежнымі гасцямі на замежнай мове. Акрамя таго, кожны супрацоўнік прайшоў і адпаведную агульную псіхалагічную падрыхтоўку.
Служба бяспекі Мінскага метрапалітэна таксама гатова забяспечыць парадак падчас чэмпіянату свету па хакеі. Свае асноўныя задачы служба выконвае разам з супрацоўнікамі УУС па ахове Мінскага метрапалітэна.
Для забеспячэння кантрольна-прапускнога рэжыму на пяці станцыях створаны спецыяльныя зоны агляду. Для гэтага ўсталяваны металадэтэктары ў выглядзе рамкі і сканер (да 2015 года плануецца стварыць такія зоны на ўсіх станцыях). Для кантролю бяспекі ў многіх вагонах устаноўлены камеры відэаназірання. Больш за 1 тысячу відэакамер устаноўлена на аб'ектах метрапалітэна, яшчэ столькі ж плануецца паставіць у бліжэйшы час.
Рыхтуецца да хакейнага першынства і кожны супрацоўнік службы бяспекі. Больш за 100 чалавек з ліку работнікаў зараз знаходзяцца на павышэнні кваліфікацыі ў Цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў МУС Рэспублікі Беларусь. На станцыі з двума вестыбюлямі будуць дзяжурыць тры інспектары. Супрацоўнікі службы бяспекі будуць кругласутачна патруляваць платформы, вестыбюлі і падземныя праходы метрапалітэна.
Сёння аб'екты метро знаходзяцца пад аховай не толькі супрацоўнікаў міліцыі, але добраахвотных дружын. У склад атрада Мінскага метрапалітэна ўваходзіць больш за 100 чалавек з ліку супрацоўнікаў метро, і каля 50 чалавек складаюць дружыны БРСМ — студэнты сталічных ВНУ.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.