Вы тут

Ад ка­лій­на­га кан­флік­ту ні­хто не вый­граў


Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пра­па­нуе «Урал­ка­лію» вы­зна­чыц­ца, як дзей­ні­чаць да­лей у ін­та­рэ­сах кам­па­ній і дзвюх кра­ін. Аб гэ­тым кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­явіў на су­стрэ­чы з на­мес­ні­кам стар­шы­ні са­ве­та ды­рэк­та­раў ААТ «Урал­ка­лій», стар­шы­нёй са­ве­та ды­рэк­та­раў ААТ «Аб'­яд­на­ная хі­міч­ная кам­па­нія «Урал­хім» Дзміт­ры­ем Ма­зе­пі­ным, па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пры­няў Дзміт­рыя Ма­зе­пі­на па яго прось­бе, ад­зна­чыў­шы: «Вель­мі зна­ка­ва тое, што вы пры­еха­лі да нас для аб­мер­ка­ван­ня праб­лем, якія яшчэ іс­ну­юць сён­ня, на­пэў­на, у ад­но­сі­нах па­між на­шы­мі кам­па­ні­я­мі, мо­жа быць, на­ват і па­між дзяр­жа­ва­мі ней­кі аса­дак за­стаў­ся».

«Са­мае га­лоў­нае — нам трэ­ба па­ра­іц­ца, як бу­дзем жыць да­лей, як бу­дзем дзей­ні­чаць у перс­пек­ты­ве», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «Сён­ня мы ўжо пе­ра­ка­на­ныя: ад та­го, што ад­бы­ло­ся на ка­лій­ным рын­ку, ні­хто не вый­граў як мі­ні­мум. Мы так і мер­ка­ва­лі ў свой час», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

«Трэ­ба сён­ня вы­зна­чыц­ца, як мы бу­дзем дзей­ні­чаць да­лей у ін­та­рэ­сах на­шых кам­па­ній і на­шых дзяр­жаў, — ска­заў Прэ­зі­дэнт, пад­крэс­ліў­шы: «Але га­лоў­нае, каб мы з ва­мі ўсё ж та­кі ў гэ­тай блы­та­ні­не і пас­ля яе вый­шлі з най­мен­шы­мі стра­та­мі, па-пер­шае, а па-дру­гое, змаг­лі б атры­маць ад гэ­та­га не па­ста­ян­ныя стра­ты, а пэў­ныя ды­ві­дэн­ды».

Дзміт­рый Ма­зе­пін па­га­дзіў­ся, што кан­флікт не пай­шоў на ка­рысць ка­лій­на­му рын­ку. Як прад­стаў­нік кам­па­ніі, якая вы­раб­ляе так­са­ма азот­ныя ўгна­ен­ні, ён ад­зна­чыў, што па­дзен­не кош­ту на ка­лій­ныя ўгна­ен­ні па­цяг­ну­ла поў­нае па­дзен­не цэн і на ўсе ін­шыя ўгна­ен­ні. «Мы сён­ня прад­стаў­ля­ем свае ка­лек­ты­вы, сва­іх ак­цы­я­не­раў. За на­мі ста­яць ты­ся­чы і ты­ся­чы ча­ла­век пра­цоў­ных, шах­цё­раў ці тых, хто пра­цуе на фаб­ры­ках. І яны, вя­до­ма, за­ці­каў­ле­ны ва ўпэў­не­най бу­ду­чы­ні кам­па­ній, у якіх яны пра­цу­юць. Мая мэ­та як ад­на­го з асноў­ных ак­цы­я­не­раў — за­бяс­пе­чыць гэ­та раз­віц­цё для кам­па­ній... Я прад­пры­маль­нік, а не па­лі­тык», — пад­крэс­ліў Дзміт­рый Ма­зе­пін.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.