Увага да захавання аб'ектаў культурнай спадчыны спрыяе ўмацаванню дзяржаўнасці. Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генераль-ным дырэктарам ЮНЕСКА
Ірынай Бокавай, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на важнасць захавання аб'ектаў культурнай спадчыны. «Для нас вельмі важна знайсці ў нашым мінулым тое, што звязвае нас з сучаснасцю. Мы не хацелі б забываць, адкуль мы родам, таму вялікую ўвагу надаём гэтым аб'ектам. Тым больш што яны спрыяюць умацаванню нашай дзяржаўнасці і лішні раз даказваюць, што Беларусь — старажытная зямля, розныя дзяржавы тут былі, па-рознаму складваўся лёс. Але сёння ёсць Беларусь — самастойная незалежная дзяржава, карані якой сыходзяць у мінулае», — сказаў ён. Прэзідэнт падкрэсліў, што тое, чым займаецца ЮНЕСКА, вельмі сімвалічна і важна. Ён адзначыў, што Беларусі ёсць што сказаць у сувязі з 60-годдзем членства ў ЮНЕСКА, асабліва ў сферах адукацыі і навукі. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што 5% ВУП краіны траціцца на адукацыю. Не так даўно адбылася сустрэча Прэзідэнта з навукоўцамі, дзе гаворка ішла пра прыярытэты беларускай навукі на далёкую і на сярэднетэрміновую перспектывы. Што тычыцца культуры, то, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Ірына Бокава сама зможа ўбачыць знакавыя аб'екты ў Беларусі, у тым ліку ўнесеныя ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Прэзідэнт падзякаваў генеральнаму дырэктару ЮНЕСКА за візіт, адзначыўшы: «Вы заўсёды можаце на нас разлічваць у арганізацыі — мы заўжды будзем падтрымліваць вашы ініцыятывы. Тым больш што яны вельмі патрэбныя і выгадныя не толькі нам, але і ўсяму чалавецтву».
У сваю чаргу, Ірына Бокава падкрэсліла, што ЮНЕСКА і ў далейшым будзе супрацоўнічаць з Беларуссю па ўсім спектры кірункаў і працягне працу па захаванні беларускай культурнай спадчын
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.
«Нават калі б не было медаля, з Парыжа я б ехаў самым шчаслівым».