Вы тут

За­дан­не на дом: для каго яно?


Спа­чат­ку анек­дот на школь­ную тэ­му.

Тэ­ле­фа­нуе адзін баць­ка школь­ні­ка дру­го­му і пы­та­ец­ца:

— Ты ма­тэ­ма­ты­ку зра­біў?

— Зра­біў! — ад­каз­вае той.

— Дай спі­саць!

Але анек­дот анек­до­там, а ўжо на са­мым пер­шым баць­коў­скім схо­дзе пе­ра­важ­ная боль­шасць пе­да­го­гаў шчы­ра па­пя­рэдж­вае баць­коў пер­ша­клас­ні­каў, што ця­пер ім прый­дзец­ца ву­чыц­ца ра­зам са сва­і­мі дзець­мі.

І гэ­та не прос­та сло­вы...

Ка­лі ра­ней за­да­чай на­стаў­ні­ка з'яў­ля­ла­ся — на­ву­чыць, а асноў­най за­да­чай баць­коў бы­ло, у пер­шую чар­гу, пра­са­чыць за вы­ка­нан­нем дзець­мі сва­іх хат­ніх за­дан­няў, то ця­пер вель­мі час­та на­стаў­ні­кі свя­до­ма да­юць дзе­цям-па­чат­коў­цам та­кія за­дан­ні, якія без да­па­мо­гі баць­коў яны вы­ка­наць не ў ста­не... Бо што ра­біць, ка­лі на ўро­ку на­стаў­ні­кі прос­та не па­спя­ва­юць усё рас­тлу­ма­чыць дзе­цям?!

Але ж ра­ней не­як па­спя­ва­лі! Не па­мя­таю, каб хтось­ці з ма­іх баць­коў ся­дзеў по­бач са мной у час вы­ка­нан­ня хат­ніх за­дан­няў і цярп­лі­ва тлу­ма­чыў тое, што, ка­лі ка­заць шчы­ра, рас­тлу­ма­чыць па­ві­нен быў на­стаў­нік — на пра­ця­гу ўро­ка.

Без­умоў­на, школь­ная пра­гра­ма ста­ла ця­пер больш скла­да­най. Але ж, па-пер­шае, не кож­ны з баць­коў змо­жа вы­кра­іць столь­кі сва­бод­на­га ве­ча­ро­ва­га ча­су, каб га­дзі­ну-дзве (а менш ні­як не атры­ма­ец­ца!) пры­свя­ціць вы­ка­нан­ню хат­ніх за­дан­няў сы­на ці дач­кі. А мно­гія з баць­коў і не за­хо­чуць для ся­бе гэт­ка­га да­дат­ко­ва­га тлу­му...

Не за­хо­чуць, а да­вя­дзец­ца. Бо інакш сын ці дач­ка па­ста­ян­на бу­дуць пры­но­сіць са шко­лы вель­мі ніз­кія ад­зна­кі; не за­сво­іў­шы прой­дзе­ны ма­тэ­ры­ял (а са­ма­стой­на дзі­ця прос­та не ў ста­не бу­дзе гэ­та якас­на зра­біць!), не змо­гуць паў­на­цэн­на за­свой­ваць і на­ступ­ныя тэ­мы.

Але на­ват ка­лі баць­кі вуч­няў-па­чат­коў­цаў пры­муць усё ж на­вя­за­ныя шко­лай «умо­вы гуль­ні» і доб­ра­сум­лен­на пач­нуць кож­ны ве­чар рых­та­ваць ра­зам з дзець­мі хат­нія за­дан­ні, вель­мі хут­ка ўзнік­не дру­гая, не менш сур'­ёз­ная праб­ле­ма.

На­ват ка­лі ты не ма­тэ­ма­тык і даў­но за­быў усе тыя ма­тэ­ма­тыч­ныя фор­му­лы і тэ­а­рэ­мы, то за­дан­ні дру­го­га-трэ­ця­га (а маг­чы­ма, і чац­вёр­та­га) кла­са змо­жаш яшчэ больш-менш пра­віль­на зра­біць і на­ват рас­тлу­ма­чыць ме­ха­нізм ра­шэн­ня. А вось да­лей бу­дзе скла­да­ней... Дак­лад­ней, на­ды­дзе та­кі мо­мант, ка­лі ты ні­чым не змо­жаш да­па­маг­чы свай­му дзі­ця­ці па той прос­тай пры­чы­не, што сам, як той ка­заў, «ні ў зуб на­гой». Зна­чыць, хо­чаш ты ці не, але ў ста­рэй­шых кла­сах дзе­цям тва­ім усё ж да­вя­дзец­ца спраў­ляц­ца са­мім.

А яны не мо­гуць! Не тое што не жа­да­юць — прос­та не мо­гуць! Не пры­ву­ча­ны да гэ­та­га, ін­шы­мі сло­ва­мі! Та­му і ўзні­ка­юць сі­ту­а­цыі, ка­лі вуч­ні, якія бы­лі вы­дат­ні­ка­мі ў па­чат­ко­вай шко­ле (та­му што кож­ны ве­чар та­та ці ма­ма цярп­лі­ва тлу­ма­чы­лі ім усё), у ся­рэд­няй шко­ле рэз­ка зні­жа­юць па­спя­хо­васць. Яно і зра­зу­ме­ла: та­та з ма­май да­па­маг­чы вуч­ню ўжо не ў ста­не, бо са­мі не ра­зу­ме­юць скла­да­на­га ву­чэб­на­га ма­тэ­ры­я­лу, а дзе­ці прос­та не пры­звы­ча­і­лі­ся до­ма пра­ца­ваць са­ма­стой­на. Ня­ма ў іх для гэ­та­га ні ўмен­няў, ні на­вы­каў...

І чыя тут ві­на? Баць­коў? На­стаў­ні­каў?

Вось толь­кі ні ў якім ра­зе не са­міх вуч­няў!

Хі­ба ж яны ві­на­ва­тыя ў тым, што з са­мых пер­шых дзён ву­чо­бы ў час вы­ка­нан­ня хат­ня­га за­дан­ня хтось­ці з баць­коў заў­сё­ды ся­дзеў по­бач? І не прос­та ся­дзеў, а як бы за­мя­няў на гэ­ты час вуч­ню на­стаў­ні­ка, усё пад­ра­бяз­на тлу­ма­чыў і пра­вя­раў зроб­ле­нае?

Але ж ці ві­на­ва­тыя баць­кі ў тым, што з са­мых пер­шых дзён ву­чо­бы хат­нія за­дан­ні дзе­цям па­ча­лі да­ваць неадольныя?

Ды і на­стаў­ні­каў тут цяж­ка аб­ві­на­ва­ціць, бо школь­ная пра­гра­ма на­ват у па­чат­ко­вых кла­сах та­кая, што прос­та не­маг­чы­ма па­спець даць усё, што не­аб­ход­на па тэ­ме, за час уро­ка...

Ней­кае за­мкнё­нае ко­ла атрым­лі­ва­ец­ца!

Не ве­да­ю­чы, якім чы­нам яго мож­на ра­за­рваць, прос­та за­кон­чу гэ­ты свой роз­дум яшчэ ад­ным школь­ным анек­до­там.

Па­ды­хо­дзіць баць­ка да дач­кі, якая вы­кон­вае хат­няе за­дан­не, ней­кі час уваж­лі­ва гля­дзіць у яе сшы­так, по­тым гла­дзіць дач­ку па га­ла­ве і ка­жа:

— Ста­рай­ся, Ма­шач­ка, ста­рай­ся! Вось толь­кі кру­чоч­кі гэ­тыя больш аку­рат­на вы­водзь!

— Гэ­та не кру­чоч­кі, та­та! — ад­каз­вае дач­ка. — Гэ­та ін­тэ­гра­лы!

Ге­надзь АЎ­ЛА­СЕН­КА

 

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.