Вы тут

Вытанчана…


Апублікавана ў газеце "Літаратура і мастацтва" 18.04.14 г.

__________________________________________________________________________

У філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь — Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах — экспануецца персанальная выстаўка «Ажурная фантазія» майстра разьбы па шкарлупіне яек Аляксандра Рыжэўскага. Экспазіцыю складае больш як 50 работ, створаных за апошнія два гады.

ПІСАНКІ

Разьба па яечнай шкарлупіне (Eggshell carving), або карвінг — адна з самых ранніх форм прыкладнога мастацтва. Форма яйка здаўна прыцягвала сваёй таямніцай, нейкім унутраным сэнсам. Многія раннія цывілізацыі лічылі яйка сімвалам урадлівасці, імкнуліся ўпрыгожваць яго і выкарыстоўвалі для абрадаў, накіраваных на павелічэнне ўраджаю. Мастацтва карвінгу па яечнай шкарлупіне было вельмі развіта ў Кітаі. Там прынята дарыць дэкаратыўнае яйка на вяселлі, дні нараджэння, нараджэнне дзяцей.

Сёння ў свеце налічваецца не больш як два дзясяткі майстроў, якія працуюць з такім далікатным матэрыялам. Мінчанін Аляксандр Рыжэўскі — адзін з тых, хто стварае ўнікальныя творы пры дапамозе рэдкай тэхналогіі — разьбы па пустой шкарлупіне ад яйка. З дапамогай разца майстар ператварае шкарлупіну курыных, гусіных, страусавых і нават перапёлчыных яек у ажурныя карункі. Чым танчэйшы выраб, тым ён прыгажэйшы. У гэтым і заключаюцца галоўная складанасць і майстэрства. Прыкладна пятая частка матэрыялу “не дажывае” да заканчэння працэсу.

А далікатнасць творазў пазнаецца не толькі ў працы, але і ў момант дарэння. Адна з самых тонкіх работ — «Саламандры», яйка з выявай прыгожых земнаводных: адлегласць паміж адтулінамі ў шкарлупіне ў некаторых месцах — не больш як паўміліметра!

Загадчыца Музея беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах Вольга Залуцкая паведаміла, што ў межах працы выстаўкі «Ажурная фантазія» пройдуць майстар-класы па роспісе велікодных яек. Удзельнікі заняткаў даведаюцца пра гісторыю і асаблівасці вырабу “пісанак” — старажытнага сімвала Вялікадня.

Пісанкі — яйкі, размаляваныя ад рукі сюжэтнымі або арнаментальнымі ўзорамі. На сырым яйку выводзяць узоры гарачым воскам пры дапамозе сталёвага пяра. Зрабіўшы ўзор, яйка мачаюць у халодную фарбу, пачынаючы з самай светлай, абціраюць і робяць новы ўзор воскам, а пасля мачаюць у іншую фарбу. Калі ўсе ўзоры выведзеныя, воск з яйка стопліваюць над полымем газавай гарэлкі ці над свечкай. Калі пісанка рыхтуецца для працяглага захоўвання, то змесціва выдзімаецца праз маленькія адтуліны, а затым яйка запаўняецца гарачым воскам.

Таццяна ШЫМУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.