У кінатэатры «Беларусь» горада Слуцка пасля заканчэння рамонту 23 красавіка адкрыецца новая зала для гледачоў. Яна адпавядае самым высокім сучасным тэхналагічным стандартам: вялікі экран, яркая выява ў лічбавым фармаце, аб'ёмны гук, новая схема размяшчэння глядацкіх месцаў павышанай камфартабельнасці. Пры тэхнічным перааснашчэнні кінатэатра выкарыстаны сусветныя тэхналогіі: лічбавы кінапраектар DLP Chrіster Solarіa 2220, лічбавы кінасервер Dolby DSS220, сістэма кінапаказу 3D Master Іmage.
— Прымяненне тэхнічных навацый адкрывае новыя перспектывы ў развіцці кінатэатра. Гэта дэманстрацыя фільмаў у фармаце 2D і 3D, сусветных прэм'ер, пашыраныя тэрміны іх паказу, што дазволіць гледачам выбіраць зручны час для прагляду. Цяпер у кінатэатра з'явілася магчымасць стварыць максімальнае ўражанне, адчуванне «паглыблення» ў сюжэт фільма, што дапаможа адцягнуць іх увагу ад хатняга тэлеэкрана і прагляду «пірацкага» відэа, — упэўнена намесніца генеральнага дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінаблкінавідэапракат» Таццяна Дарашкевіч.
Усяго ў сістэме прадпрыемства 24 кінатэатры. «Беларусь» — пяты кінатэатр і 7 зала на Міншчыне, аснашчаная лічбавым абсталяваннем. Раней рэканструяваны кінатэатры: «Кастрычнік» г. Барысава, «Зорка Венера» г. Салігорска (па 2 залы адпаведна), «Радзіма» г. Маладзечна, «Юнацтва» г. Жодзіна (па 1 зале).
Сёлета яшчэ 4 кінатэатры ўступяць у строй у абноўленым лічбавым фармаце: «Мір» г. Вілейка, «Эра» г. Дзяржынск, «Кастрычнік» г. Мар'іна Горка, «Салют» г. Нясвіж. Такім чынам, у вобласці будуць функцыянаваць 9 кінатэатраў і 11 залаў з найноўшымі лічбавымі тэхналогіямі.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.
Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі.
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.