Вы тут

Свет­лы за­ра­нак «За­ры»


У слын­ным саў­га­се-кам­бі­на­це «За­ра», што на Ма­зыр­шчы­не, не бы­лі ўся­го тры га­ды, а на­він там са­бра­ла­ся ба­га­та! Ство­ра­нае і вы­пе­шча­нае сён­няш­нім гу­бер­на­та­рам Го­мель­шчы­ны Ула­дзі­мі­рам Двор­ні­кам на ру­і­нах не­вя­лі­ка­га сві­на­комп­лек­су шля­хам яго імк­лі­вай ін­тэн­сі­фі­ка­цыі і да­лу­чэн­ня не­каль­кіх страт­ных гас­па­да­рак, гэ­тае зна­ка­мі­тае за­раз прад­пры­ем­ства з'яў­ля­ец­ца ад­ным з най­больш эфек­тыў­ных у Бе­ла­ру­сі. І па­ста­ян­на здзіў­ляе на­ва­тар­скім па­ды­хо­дам да тэх­на­ло­гій жы­вё­ла­га­доў­лі, сме­лас­цю ў асва­ен­ні но­вых га­ры­зон­таў, а яшчэ — шчы­ры­мі, та­ле­на­ві­ты­мі людзь­мі. І га­лоў­нае пы­тан­не, якое мы за­да­ва­лі ім за­раз — што за гэ­ты час з'я­ві­ла­ся но­ва­га, вар­та­га ўва­гі?

Пас­ля Мах­на­ві­чаўНа­роў­ля

Каб па­гу­та­рыць з ды­рэк­та­рам, Але­гам Слінь­ко, да­вя­ло­ся між ін­шых спраў ча­каць амаль да ва­сям­нац­ца­ці га­дзін ве­ча­ра. У гэ­ты дзень пра­хо­дзі­лі се­сіі Го­мель­ска­га аб­лас­но­га і Ма­зыр­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­таў, і Алег Мі­хай­ла­віч пры­маў удзел у іх ра­бо­це. Ня­гле­дзя­чы на тое, што з са­ма­га ран­ку і ма­ка­вай ра­сін­кі не бы­ло ў ро­це, на су­стрэ­чу з жур­на­ліс­та­мі «Звяз­ды» ўсё ж пры­ехаў, за што мы яму шчы­ра ўдзяч­ныя.

— За гэ­тыя га­ды мы3 на мес­цы не ста­я­лі, раз­ві­ва­лі­ся, і, ка­лі аб­агуль­няць, то мож­на ска­заць, што рэа­лі­зоў­ва­лі тыя пла­ны і за­дум­кі, якія вы­нош­ваў яшчэ Ула­дзі­мір Анд­рэ­е­віч Двор­нік, ства­ра­ю­чы гэ­тую буй­ную гас­па­дар­ку. У яго пла­нах бы­ло і па­ве­лі­чэн­не пло­шчаў зя­мель­ных угод­дзяў, каб цал­кам за­бяс­пе­чыць ся­бе пра­дук­цы­яй рас­лі­на­вод­ства для ства­рэн­ня тры­ва­лай кар­ма­вой ба­зы. Ме­на­ві­та та­му ў 2009 го­дзе бы­ла да­лу­ча­на трэ­цяя па лі­ку ад­ста­ю­чая гас­па­дар­ка на пра­вах ад­дзя­лен­ня — Мах­на­ві­чы. А ў са­мым кан­цы мі­ну­ла­га го­да ўзя­лі ў арэн­ду яшчэ 2 ты­ся­чы гек­та­раў зям­лі ў су­сед­нім На­раў­лян­скім ра­ё­не. Та­кім чы­нам, пло­шчы сель­ска­гас­па­дар­чых угод­дзяў пе­ра­вы­сі­лі 8 ты­сяч гек­та­раў.

Но­ва­му ад­дзя­лен­ню ў Мах­на­ві­чах удзя­лі­лі вель­мі вя­лі­кую ўва­гу, ак­тыў­на зай­ма­лі­ся там раз­віц­цём рас­лі­на­вод­ства. А ў 2011 го­дзе па­бу­да­ва­лі і но­вую ма­лоч­на­та­вар­ную фер­му, па сут­нас­ці — комп­лекс на 600 ка­роў, і ў 2012 го­дзе па­ча­лі да­іць. Сё­ле­та, на­ват у блі­жэй­шыя ме­ся­цы, комп­лекс цал­кам за­поў­нім. Ад­ра­зу не за­паў­ня­лі, бо за­ся­ля­ем но­выя сце­ны толь­кі вы­со­ка­пра­дук­цый­най жы­вё­лай — част­кова сва­ёй, што на­зы­ва­ец­ца, га­доў­лі, і част­ку на­бы­ва­лі за ме­жа­мі гас­па­дар­кі. Сён­ня тут са­бра­ны вель­мі на­ват ня­дрэн­ны ста­так па се­лек­цыі (што жур­на­ліс­ты «Звяз­ды» ах­вот­на па­цвяр­джа­юць, бо ба­чы­лі на ўлас­ныя во­чы і ад­кры­та лю­ба­ва­лі­ся гэ­тым стат­кам. — Аўт.), атрым­лі­ва­ем там ся­рэд­ня­су­тач­ны на­дой звыш 22 літ­раў ма­ла­ка. Но­вая фер­ма ўжо дае ка­ля 12 тон ма­ла­ка за су­ткі.

Пад гэ­ты комп­лекс ства­ры­лі ле­тась фер­му для га­да­ван­ня ця­лу­шак на 600 га­лоў, сё­ле­та за­вяр­ша­ем там усе ра­бо­ты. Што да­зво­ліць не толь­кі за­бяс­печ­ваць ся­бе доб­рым ма­лад­ня­ком, але і рэа­лі­зоў­ваць яго за ме­жы гас­па­дар­кі. У лю­тым пра­да­лі пер­шых га­да­ван­цаў, за­раз рых­ту­ем на­ступ­ную пар­тыю. Вы ве­да­е­це, што сён­ня тэ­ма га­доў­лі і рэа­лі­за­цыі ця­лу­шак для ай­чын­най жы­вё­ла­га­доў­лі над­звы­чай ак­ту­аль­ная. І ка­лі рэн­та­бель­насць вы­твор­час­ці ма­ла­ка ў гас­па­дар­ках — ка­ля 30 пра­цэн­таў, то рэа­лі­за­цыя ця­лу­шак да­зва­ляе атры­маць рэн­та­бель­насць у ра­зы боль­шую. Гэ­та зна­чыць, ка­лі за­ку­пач­ная ца­на ма­лад­ня­ку буй­ной ра­га­тай жы­вё­лы на мя­са­кам­бі­на­тах 24 ты­ся­чы за кі­ла­грам ра­зам з НДС, то ця­лу­шак сён­ня мож­на пра­даць і за 70 ты­сяч. Пры­кінь­це са­мі: за сва­іх 20 ця­лу­шак мы ўтар­га­ва­лі пры­клад­на 700 міль­ё­наў. Так што гэ­та адзін з рэ­аль­ных шля­хоў ума­ца­ван­ня фі­нан­са­ва­га даб­ра­бы­ту гас­па­дар­кі.

1Так­са­ма ў Мах­на­ві­чах ужо два га­ды за­клад­ва­ем сад: у 2012 го­дзе па­са­дзі­лі 20 гек­та­раў і столь­кі ж — ле­тась. А ўся­го агуль­ная пло­шча ра­зам з кус­та­мі чор­ных па­рэ­чак скла­дзе 100 гек­та­раў. Ці­ка­ва тое, што і тут пры­ме­нім пе­ра­да­выя тэх­на­ло­гіі. Кант­роль за пра­цэ­сам рос­ту дрэў і кус­тар­ні­каў возь­муць на ся­бе кам­п'ю­та­ры, бу­дзе дзей­ні­чаць сіс­тэ­ма кро­пель­на­га па­лі­ву і аў­та­ма­тыч­най да­за­ва­най па­да­чы ўгна­ен­няў. Гэ­та так­са­ма бы­ло яшчэ за­ду­ма­на Ула­дзі­мі­рам Анд­рэ­е­ві­чам Двор­ні­кам — ства­рыць там вы­со­ка­пра­дук­цый­ны сад. Тым больш што ў нас раз­ві­ты ўлас­ны фір­мо­вы ган­даль, і праб­лем з рэа­лі­за­цы­яй быць не па­він­на. А част­ку ўра­джаю бу­дзем пе­ра­пра­цоў­ваць. Сё­ле­та раз­ліч­ва­ем зняць пер­шы ўра­джай яб­лыкаў. І пер­шыя яб­лы­кі аба­вяз­ко­ва на­кі­ру­ем сва­ім ра­бот­ні­кам на на­ту­рап­ла­ту, якая шы­ро­ка раз­ві­та ў на­шай гас­па­дар­цы, лю­дзі атрым­лі­ва­юць яе рэ­гу­ляр­на.

За гэ­тыя га­ды ўка­ра­ні­лі сіс­тэ­му бяс­пе­кі вы­твор­час­ці пра­дук­таў хар­ча­ван­ня ХАССП. За­раз зна­хо­дзім­ся на па­ло­ве шля­ху да ства­рэн­ня сіс­тэ­мы ІСО 22000. Прой­дзе ней­кі час, і мы ўка­ра­нім яе цал­кам. Пе­ра­аб­ста­ля­ва­лі, ма­дэр­ні­за­ва­лі цэх за­бою жы­вё­лы і цэх пе­ра­пра­цоў­кі — каб пра­дук­цыя цал­кам ад­па­вя­да­ла па­тра­ба­ван­ням Еў­ра­стан­дар­ту і Сан­пі­ну. Ад­ным сло­вам, імк­ну­лі­ся за­ха­ваць і ўдас­ка­на­ліць тую струк­ту­ру гас­па­дар­кі, пры якой усё кам­пакт­на, а за­тра­ты, на­коль­кі гэ­та маг­чы­ма, мі­ні­маль­ныя. У тым лі­ку на вы­твор­часць пра­дук­цыі, аба­грэў бу­дын­каў і гэ­так да­лей. А эфект ад гас­па­да­ран­ня — па маг­чы­мас­ці мак­сі­маль­ны. Вось у гэ­тым кі­рун­ку мы і ру­ха­лі­ся.

Па­бу­да­ва­лі яшчэ адзін птуш­нік на птуш­ка­фаб­ры­цы. І ўсе гэ­тыя га­ды на­рошч­ва­лі як вы­твор­чыя, так і эка­на­міч­ныя па­каз­чы­кі. За мі­ну­лы год рэа­лі­за­ва­лі звыш 11 ты­сяч тон мя­са (у ваш мі­ну­лы пры­езд ма­ры­лі пра 10 ты­сяч тон), атры­ма­лі 6 ты­сяч 420 тон ма­ла­ка і больш за 55 міль­ё­наў яек. Важ­ным лі­чым і тое, што пе­ра­пра­ца­ва­лі ўсё са­мі і прак­тыч­на ўсё пра­да­лі праз сет­ку свай­го фір­мо­ва­га ганд­лю. Так што сіс­тэ­ма на­ша пра­цуе, ка­лек­тыў толь­кі па­вя­ліч­ва­ец­ца, ства­ра­юц­ца но­выя пра­цоў­ныя мес­цы. Сён­ня ў саў­га­се-кам­бі­на­це на­ліч­ва­ец­ца звыш 1300 ча­ла­век, ся­рэд­няя зар­пла­та па гас­па­дар­цы, з улі­кам на­ту­рап­ла­ты, на­блі­зі­ла­ся да 7 міль­ё­наў руб­лёў. Гэ­та зна­чыць, толь­кі пра­цуй і за­раб­ляй, па­вы­шай даб­ра­быт сва­ёй сям'і. Не­вы­пад­ко­ва іс­нуе чар­га ах­вот­ных улад­ка­вац­ца да нас на пра­цу.

— Пас­ля ма­дэр­ні­за­цыі цэ­ха пе­ра­пра­цоў­кі ці па­шы­рыў­ся асар­ты­мент яго пра­дук­цыі? Не­ка­лі бы­ло 62 ві­ды каў­бас­ных вы­ра­баў, з іх 40 вэн­джа­ных і 70 паў­фаб­ры­ка­таў. Не так і ма­ла для не­ста­ліч­на­га, ска­жам так, пе­ра­пра­цоў­ча­га прад­пры­ем­ства.

— Ка­лі гля­дзець па прэй­ску­ран­це, то ві­даў пра­дук­цыі тут ужо звыш 180. Гэ­та ра­зам з ку­лі­на­ры­яй. Па­куп­нік сён­ня па­тра­ба­валь­ны, та­му на мес­цы так­са­ма не ста­ім. Тэх­но­ла­гі па­ста­ян­на пра­цу­юць над ства­рэн­нем но­вых ві­даў пра­дук­цыі, з вы­со­кі­мі сма­ка­вы­мі і на­огул спа­жы­вец­кі­мі, якас­ны­мі па­каз­чы­ка­мі. І ста­ра­ем­ся аба­вяз­ко­ва пад­трым­лі­ваць на на­леж­ным уз­роў­ні якасць тых ві­даў пра­дук­цыі, вы­пуск якіх асво­і­лі ра­ней. Бо мно­гія з іх — брэн­да­выя, «за­роў­скія», іх рэй­тынг устой­лі­ва тры­ма­ец­ца на вы­со­кай план­цы не­каль­кі га­доў, і па­куп­нік пры­хо­дзіць у фір­мо­выя ма­га­зі­ны «За­ры» ме­на­ві­та па іх. Тры апош­нія га­ды ўдзель­ні­ча­лі ў кон­кур­се «Густ» ра­зам з буй­ны­мі мя­са­кам­бі­на­та­мі, у вы­ні­ку мно­гія ві­ды на­шай пра­дук­цыі вый­шлі пе­ра­мож­ца­мі пра­фе­сій­на­га кон­кур­су. Лі­чу, што цал­кам за­слу­жа­на тры га­ды за­пар за ста­біль­на вы­со­кую якасць на­шых вы­ра­баў, ука­ра­нен­не но­вых тэх­на­ло­гій і шы­ро­кі асар­ты­мент пра­дук­цыі «За­ра» ўзна­га­родж­ва­ла­ся дып­ло­мам «За­ла­ты густ». І на­да­лей бу­дзем пра­ца­ваць так, каб бы­ло не со­рам­на пе­рад па­куп­ні­ком.

— Сві­на­га­доў­ля па-ра­ней­ша­му — ваш ма­гіст­раль­ны на­пра­мак?

5— Так, тры­ма­ем амаль 40 ты­сяч га­лоў сві­ней, і ме­на­ві­та ў гэ­тай га­лі­не ле­тась да­бі­лі­ся ад­на­го з са­мых вы­со­кіх па­каз­чы­каў рэн­та­бель­нас­ці — звыш 25 пра­цэн­таў. За мі­ну­лы год рэа­лі­за­ва­лі 7650 тон сві­ні­ны. У апош­нія ме­ся­цы на­зі­ра­ец­ца ста­ноў­чая кан'­юнк­ту­ра цэн на яе, і я спа­дзя­ю­ся, што па са­ка­ві­ку рэн­та­бель­насць пе­ра­вы­сіць 30 пра­цэн­таў, бо ад­пуск­ная ца­на па­вя­лі­чы­ла­ся на 15-20 пра­цэн­таў. Хоць ле­тась адчуваліся пэў­ныя праб­ле­мы са збы­там, сві­ні­на не бы­ла асаб­лі­ва за­па­тра­ба­ва­на, да­во­дзі­ла­ся ча­сам зні­жац­ца ў ца­не. Та­му што вы­твор­чы цыкл у нас бес­пе­ра­пын­ны, і трэ­ба па­ста­ян­на вы­зва­ляць мес­ца на ад­кор­ме для на­ступ­на­га па­га­лоўя.

— Вы ска­за­лі, што ўсю сваю пра­дук­цыю рэа­лі­зу­е­це праз фір­мо­вую сет­ку. Сам па са­бе гэ­та па­ка­заль­ны факт. Коль­кі ў вас крам?

— Фір­мо­вых крам за­раз 22, а ўсіх ганд­лё­вых пунк­таў ка­ля 30-ці, ка­лі ўліч­ваць рын­кі, мі­ні-рын­кі, па­віль­ё­ны. Гэ­ты­мі дня­мі ўзя­лі ў арэн­ду не­вя­лі­кі ма­га­зін у мік­ра­ра­ё­не За­рэ­чны,там пра­жы­вае пры­клад­на 10 ты­сяч ма­зы­ран, і з іх бо­ку бы­лі прось­бы ў вы­кан­кам, каб ад­кры­лі ме­на­ві­та «за­роў­скі» ма­га­зін. Так што мы пай­шлі на­су­страч па­жа­дан­ням лю­дзей.

Ця­пер вя­дзём рэ­кан­струк­цыю 11-га ма­га­зі­на ў Ма­зы­ры. Ду­ма­ем, што па­спе­ем ад­крыць да Дня не­за­леж­нас­ці. Пры­нам­сі, та­кую мэ­ту па­ста­ві­лі пе­рад бу­даў­ні­ка­мі.

І га­то­вы ўжо пра­ект кра­мы ў га­рад­скім па­сёл­ку Лель­чы­цы. Гэ­та рэ­гі­ён, які раз­ві­ва­ец­ца да­стат­ко­ва хутка, ва ўся­ля­кім ра­зе, у Го­мель­скай воб­лас­ці ён лі­дзі­руе па аб'­ёмах ін­ды­ві­ду­аль­на­га жыл­лё­ва­га бу­даў­ніц­тва, на­ват без пры­цяг­нен­ня бан­каў­скіх крэ­ды­таў. Ста­ла вя­до­ма, што ў хут­кім ча­се там бу­дзе пра­кла­дзе­на чы­гун­ка. Ду­ма­ем, на­ша фір­мо­вая кра­ма, з шы­ро­кім асар­ты­мен­там, бу­дзе за­па­тра­ба­ва­на. Ужо ез­дзі­лі вы­бі­раць мес­ца, раз­маў­ля­лі з кі­раў­ні­ком ра­ё­на. Там нас ча­ка­юць.

— Вя­до­ма, што да­лей­шае раз­віц­цё лю­бо­га ка­лек­ты­ву не­маг­чы­ма без ін­вес­ты­цый, пер­шым чы­нам у вы­твор­часць...

— Ін­вес­ту­ем толь­кі ўлас­ныя срод­кі, якія за­раб­ля­ем са­мі, у па­зы­кі не за­ла­зім. У 2012 го­дзе атры­ма­лі пад 80 міль­яр­даў руб­лёў чыс­та­га пры­быт­ку, у асноў­ным усе іх і на­кі­ра­ва­лі на раз­віц­цё гас­па­дар­кі. Ле­тась ін­вес­та­ва­лі яшчэ амаль 50 міль­яр­даў. Так што за два апош­нія га­ды на­кі­ра­ва­лі на раз­віц­цё больш за 100 міль­яр­даў. Усё гэ­та да­зва­ляе ўзво­дзіць но­выя жы­вё­ла­га­доў­чыя комп­лек­сы і фер­мы, а спра­ва, са­мі ра­зу­ме­е­це, не тан­ная. На­прык­лад, за апош­ні час па­бу­да­ва­лі 8 но­вых кар­пу­соў для ўтры­ман­ня жы­вё­лы, з доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­нем, і абы­шлі­ся яны ў 20 міль­яр­даў.

Укла­дзе­ныя срод­кі, без­умоў­на, бу­дуць апраў­да­ны. Мы ўда­ла па­ча­лі но­вы гас­па­дар­чы год. Вы­руч­ка ў пер­шым квар­та­ле скла­дае за ме­сяц больш за 40 міль­яр­даў, што­дня ў каз­ну гас­па­дар­кі па­сту­пае 1 міль­ярд 300 — 1 міль­ярд 400 міль­ё­наў руб­лёў. За два пер­шыя ме­ся­цы атры­ма­лі чыс­та­га пры­быт­ку ка­ля 12 міль­яр­даў руб­лёў. Так што срод­кі на да­лей­шае раз­віц­цё па­він­ны быць.

Пры­ем­на, што па­ра­лель­на з на­мі раз­ві­ва­юц­ца і ін­шыя гас­па­дар­кі ра­ё­на. Мы па­бу­да­ва­лі фер­му, пра якую я вам рас­каз­ваў, і ад­на­ча­со­ва ў ра­ё­не бы­ло па­бу­да­ва­на яшчэ пяць та­кіх фер­маў, за­раз яны па­чы­на­юць да­ваць ад­да­чу. На­огул, Ма­зыр­скі ра­ён — адзін з лі­да­раў у воб­лас­ці і рэс­пуб­лі­цы па шчыль­нас­ці жы­вё­лы на 100 гек­та­раў сель­ска­гас­па­дар­чых угод­дзяў, ды і па ін­шых па­ра­мет­рах.

— У «За­ры» дзей­ні­чае цэ­лая сіс­тэ­ма за­ах­воч­ван­ня за ста­ран­ную пра­цу. Рас­ка­жы­це пра яе.

— Гэ­та сіс­тэ­ма ма­тэ­ры­яль­на­га сты­му­ля­ван­ня за кан­чат­ко­вы вы­нік. На­прык­лад, ме­ха­ні­за­та­ры атрым­лі­ва­юць ад­чу­валь­ныя да­пла­ты за якасць сяў­бы — да 50 пра­цэн­таў, па вы­ні­ках ус­хо­даў. Ка­лі ад­се­я­лі­ся і ўсё ўзы­шло, ства­ра­ец­ца спе­цы­яль­ная ка­мі­сія, аб'­яз­джае ад­дзя­лен­ні. Гля­дзяць, якой бы­ла апра­цоў­ка гле­бы, ці ня­ма агрэ­хаў, як гле­ба пад­корм­ле­на, ці раў­на­мер­на ўгна­ен­ні ўне­се­ны і г.д. Ка­лі ўсё вы­дат­на — атрым­лі­вай­це да 50 пра­цэн­таў да­пла­ты. А па атры­ма­ным ура­джаі — яшчэ па акла­дзе.

Та­кія ж вы­пла­ты ў апе­ра­та­раў на комп­лек­се і ў спе­цы­я­ліс­таў у рас­лі­на­вод­стве і жы­вё­ла­га­доў­лі. Гэ­тую дзейс­ную сіс­тэ­му пра­ду­маў і ства­рыў на мно­гія га­ды Ула­дзі­мір Анд­рэ­е­віч Двор­нік, і яна, як ба­чы­це, пра­цуе.

Пту­шы­ныя... пя­шчо­тнасці

Як вя­до­ма, іс­ну­юць «ця­ля­чыя пя­шчо­тнасці». А вось на­чаль­нік участ­ка птуш­ка­га­доў­лі «За­ры» Ні­на Мі­шо­та пе­ра­ка­на­ла нас у тым, што іс­ну­юць і... ку­ры­ныя. Але спа­чат­ку па­га­ва­ры­лі з ёю пра вы­ні­кі пра­цы.

— Мы ўжо ве­да­ем, што за мі­ну­лы год вы атры­ма­лі больш за 55 міль­ё­наў яек.

— Па 338 на ад­ну ку­ры­цу-ня­суш­ку. І да­бі­лі­ся 2208 тон ва­ла­вой пры­ва­гі брой­ле­раў пры ся­рэд­ня­су­тач­най пры­ва­зе 56 гра­маў.

— Па­мя­та­ец­ца, вы ста­ві­лі пе­рад са­бой за­да­чу атры­маць 2000 тон мя­са брой­ле­раў...

2— Зна­чыць, ста­ві­лі та­ды цал­кам рэа­ліс­тыч­ныя мэ­ты, і ўсё атры­ма­ла­ся. За апош­ні час па­бу­да­ва­лі і ўвя­лі ў строй птуш­нік на 65 ты­сяч га­лоў. Ця­пер у нас шэсць птуш­ні­каў для ку­рэй-ня­су­шак. Ёсць маг­чы­мас­ці для га­доў­лі ра­монт­на­га ма­лад­ня­ку. І ўжо ёсць не толь­кі ха­ла­дзіль­нік, але і склад, які да­зва­ляе ад­пра­віць яй­кі ў ган­даль рас­фа­са­ва­ны­мі, чыс­ты­мі, пра­мар­кі­ра­ва­ны­мі.

Што да­ты­чыць брой­лер­най вы­твор­час­ці, то на брой­лер­най пля­цоў­цы —
6 за­лаў, птуш­ка па­сту­пае тры ра­зы на ме­сяц. Су­тач­ных ку­ра­нят за­во­зім па­куль з Поль­шчы, але на перс­пек­ты­ву вы­зна­чы­лі­ся, што ў да­лей­шым бу­дзем пра­ца­ваць з го­мель­скай кам­па­ні­яй.

Аб­ста­ля­ван­не ў нас усё су­час­нае, но­вае. Ра­ней па­стаў­шчы­ком кле­тач­на­га аб­ста­ля­ван­ня бы­ло ўкра­ін­скае прад­пры­ем­ства «Тэх­на», а на апош­ні птуш­нік па­ста­ві­лі аб­ста­ля­ван­не «Ка­ля­дзі­чы-Аг­ра», з імі збі­ра­ем­ся су­пра­цоў­ні­чаць і ў перс­пек­ты­ве.

У асно­ве ўсёй ра­бо­ты ля­жыць зні­жэн­не рас­хо­даў на вы­твор­часць, у тым лі­ку элект­ра­энер­гіі. Але 70 пра­цэн­таў у струк­ту­ры за­трат зай­ма­юць кам­бі­кар­мы, і важ­на звес­ці да мі­ні­му­му не­пра­дук­цый­ныя рас­хо­ды. У кар­муш­кі па­він­на трап­ляць роў­на столь­кі, коль­кі не­аб­ход­на па аб­грун­та­ва­ных нор­мах. У «За­ры» свой кам­бі­кор­ма­вы за­вод, тым не менш эка­но­міць трэ­ба.

Ка­лі па­сту­пае чар­го­вая пар­тыя ку­ра­нят, мы па­він­ны ства­рыць для іх усе ўмо­вы, каб яны рас­лі і раз­ві­ва­лі­ся. Шмат што за­ле­жыць ад да­гляд­чы­ка — уклю­чыць ці вы­клю­чыць ліш­нія лям­пач­кі, спы­ніць ру­ха­ві­кі, каб не бы­ло не­па­трэб­на­га шу­му. На­ват на­ву­чыць свай­го па­да­печ­на­га свое­ча­со­ва пра­чнуц­ца, свое­ча­со­ва па­ес­ці (не за­бы­вай­це, што гэ­та су­тач­нае ку­ра­ня). Птуш­ні­цы іх і бу­дзяць, і пры­му­ша­юць харчавацца: кож­ную га­дзі­ну пра­хо­дзяць па ра­дах і «ўга­вор­ва­юць». Бо за сем дзён трэ­ба «раз­біць» яго страў­ні­чак, да­лей яно бу­дзе ўжо са­мо. За 40 дзён мы па­він­ны на­рас­ціць туш­ку да 2 кі­ла­гра­маў 450 гра­маў.

І яшчэ ад­на за­да­ча — за­ха­ваць па­га­лоўе. Ка­лі ку­ра­нят­ка сла­бень­кае — ад­са­дзіць у іза­ля­тар, пад­па­іць яго, на­огул пад­ма­ца­ваць. На кап­рыз­лі­вай брой­лер­най вы­твор­час­ці, нягле­дзя­чы на тое, што зай­мац­ца ёю па­ча­лі не так даў­но, за­ха­ва­насць скла­дае 96 пра­цэн­таў. Гэ­та ня­дрэн­ны па­каз­чык.

— І хто больш за ін­шых кла­по­ціц­ца пра сва­іх га­да­ван­цаў?

— Ве­да­е­це, тра­суц­ца над імі ўсе, бо ка­лі не лю­біць сваю ра­бо­ту, не атры­ма­еш і вы­ні­каў. А вось лі­дзі­ру­юць зу­сім кан­крэт­ныя лю­дзі. Па ня­су­шач­най вы­твор­час­ці на­пе­ра­дзе звя­но птуш­ка­во­даў Ва­лян­ці­ны Аляк­се­е­вай, у якое так­са­ма ўва­хо­дзяць Ган­на Каз­ло­ва і апе­ра­тар Мі­ка­лай За­ха­рыч. За мі­ну­лы год у іх са­мы леп­шы па­каз­чык — да­лі 14 міль­ё­наў яек, а пра­дук­цый­насць на ад­ну га­ла­ву скла­ла 347 яек (па фаб­ры­цы, вы па­мя­та­е­це, 338).

На брой­лер­най вы­твор­час­ці леп­шае звя­но Алы Ве­ра­ме­е­вай і Сяр­гея Ба­бо­ві­ча. Яны атры­ма­лі за год 378 тон ва­ла­вой пры­ва­гі, ся­рэд­ня­су­тач­ная пры­ва­га скла­ла 58 гра­маў.

Да гэ­тых па­каз­чы­каў вель­мі шчыль­на на­блі­жа­юц­ца ас­тат­нія, і ра­шэн­не аб пе­ра­мож­цах пры­ма­ец­ца з улі­кам за­ха­ва­нас­ці па­га­лоўя, рас­хо­ду кар­моў і ін­шых важ­ных па­ра­мет­раў.

Так што ўсё стала лепш, чым вы бачылі ў 2010 годзе, калі былі ў нас апошні раз. Усё ўстаялася.

У эліт­га­са доб­рая сла­ва

Га­лоў­ны аг­ра­ном Анд­рэй Ту­рук рас­каз­вае:

— Дзя­ку­ю­чы той сіс­тэ­ме зем­ля­роб­ства, якую мы пры­мя­ня­ем, ня­ўхіль­на рас­це ўрад­лі­васць гле­бы, у пры­ват­нас­ці, па­вя­ліч­ва­ец­ца коль­касць гу­му­су. Мі­ну­лай во­сен­ню мы ад­чу­лі, што ста­но­віц­ца цес­на­ва­та на на­шых шас­ці ты­ся­чах гек­та­раў, бо па­вя­лі­чы­ла­ся па­трэ­ба ў кар­мах, каб на­леж­ным чы­нам на­кар­міць стат­кі. Та­му і ўзя­лі ў арэн­ду яшчэ і па­лет­кі ў су­сед­нім На­раў­лян­скім ра­ё­не. Тэх­ні­ка, якую ма­ем, да­зва­ляе спраў­ляц­ца з уз­рос­лы­мі аб'­ёма­мі, кад­ры ме­ха­ні­за­та­раў — так­са­ма.

Се­ем збож­жа­выя і зер­не­ба­бо­выя, яра­выя і азі­мыя. Але асноў­ная куль­ту­ра — ку­ку­ру­за: 2500 гек­та­раў тут, у «За­ры», на зер­не і на сі­лас. І 700 гек­та­раў на зер­не па­са­дзім на аран­да­ва­ных пло­шчах. А што да­ты­чыць ура­джай­нас­ці, то да гэ­та­га што­год атрым­лі­ва­лі ку­ку­ру­зы на зер­не ка­ля 100 цэнт­не­раў з кож­на­га гек­та­ра віль­гот­нас­цю ад 35 пра­цэн­таў. Маг­лі б атрым­лі­ваць зер­ня і больш, але рас­це па­га­лоўе буй­ной ра­га­тай жы­вё­лы, і па­трэ­бен сі­лас.

Як вы­ка­рыс­тоў­ва­ем? Част­ка ку­ку­руз­на­га зер­ня, ка­ля 7 ты­сяч тон, су­шыц­ца і ідзе на кам­бі­кар­мы для жы­вё­лы і птуш­кі. А част­ку плю­шчым з да­па­мо­гай дзвюх чэш­скіх плю­шчы­лак і ўклад­ва­ем у ру­ка­вы з тоў­ста­га плас­ты­ку, а по­тым усю зі­му кор­мім сві­ней на ад­кор­ме. Зер­не кан­сер­ву­ем з да­па­мо­гай бія­ла­гіч­на­га кан­сер­ван­ту, ство­ра­на­га на асно­ве ма­лоч­на-кіс­лых бак­тэ­рый. Та­кое кан­сер­ва­ва­нае зер­не здоль­на за­хоў­вац­ца да но­ва­га ўра­джаю. Жы­вё­ла есць яго вель­мі ах­вот­на. І ка­лі кам­бі­кар­мы сён­ня каш­ту­юць больш за 2 міль­ё­ны за то­ну, то кан­сер­ва­ва­ная ку­ку­ру­за, не менш спа­жыў­ная, ка­ля 1 міль­ё­на. На кож­най то­не эка­но­мім міль­ён.

Вель­мі важ­ная ака­ліч­насць: ку­ку­ру­за на зер­не па­кі­дае пас­ля ся­бе на по­лі ад 15 да 20 тон ліс­цё­ва-сцяб­ло­вай ма­сы. У пра­цэ­се ўбор­кі яна здраб­ня­ец­ца і за­ста­ец­ца на по­лі, за­вор­ва­ец­ца ў верх­ні слой гле­бы. І асноў­ны пры­рост гу­му­су — за яе кошт. Так што гэ­тая куль­ту­ра для нас яшчэ і ме­лі­я­рант, які па­ляп­шае якасць вор­на­га га­ры­зон­ту.

Па­коль­кі «За­ра» з'яў­ля­ец­ца эліт­га­сам, то азі­мае жы­та, азі­мае тры­ці­ка­ле і яра­вое тры­ці­ка­ле — гэ­та ўсё па­се­вы на на­сен­не. За­раз ман­ці­ру­ем мі­ні-за­вод па пе­ра­пра­цоў­цы на­сен­ня, у яго ўкла­дзе­на 9 міль­яр­даў бе­ла­рус­кіх руб­лёў. Ман­ці­руе фір­ма «По­лы­мя», яшчэ тыд­ні два ра­бо­ты, і мы змо­жам да­вес­ці сваё на­сен­не да ДА­СТаў, пра­па­на­ваць па­куп­ні­кам (а гэ­та, перш за ўсё, гас­па­дар­кі воб­лас­ці) не толь­кі вы­со­кай рэ­пра­дук­цы­і, цу­доў­най якас­ці, але і пра­тру­ча­ны­м і ўпа­ка­ва­ны­м.

Вяр­тан­не ка­ра­ле­вы

Тэ­му эфек­тыў­на­га гас­па­да­ран­ня на зям­лі пра­цяг­вае Мі­ха­іл Слінь­ко, на­мес­нік ды­рэк­та­ра па рас­лі­на­вод­стве.

— Ка­лі ка­мен­та­ваць вы­ні­кі мі­ну­ла­га го­да, пра што вы про­сі­це, то вар­та ска­заць з са­ма­га па­чат­ку: год вы­даў­ся ня­прос­тым з-за клі­ма­тыч­ных умоў, быў за­суш­лі­вым, гэ­та ўсе па­мя­та­юць. Але ка­лі браць па па­каз­чы­ках, то спра­ца­ва­лі ўво­гу­ле ня­дрэн­на. Га­лоў­ным я лі­чу тое, што з гек­та­ра сель­ска­гас­па­дар­чых угод­дзяў атры­ма­лі 63 цэнт­не­ры кар­ма­вых адзі­нак. І са­бра­лі з гек­та­ра 7150 тон ка­ла­са­вых (хоць у 2012 го­дзе бы­ло 8 ты­сяч тон).

Ку­ку­ру­зы па ўра­джай­нас­ці ўзя­лі свае 98,5 цэнт­не­ра, як і ў 2012 го­дзе. Вал у «ка­ра­ле­вы па­лёў» мог быць і боль­шым, але па­шы­ры­лі пло­шчы пад сі­лас у су­вя­зі з рос­там коль­кас­ці буй­ной ра­га­тай жы­вё­лы: вый­шлі амаль на 3,5 ты­ся­чы га­лоў. Та­му за­кла­лі на 6 ты­сяч тон сі­ла­су больш. Уво­гу­ле, ад­пра­ца­ва­лі да­стой­на, я лі­чу.

Ёсць ба­за, каб у бу­ду­чым па­вы­шаць ура­джай­насць. Па­трэб­на толь­кі ўста­ра­ніць не­да­хоп віль­га­ці ў гле­бе, які асаб­лі­ва ад­чу­ва­ец­ца на азі­мых. Да­біц­ца, каб за­пра­ца­ва­ла на­леж­ным чы­нам ме­лі­я­ра­цыя з двай­ным рэ­гу­ля­ван­нем. У су­вя­зі з гэ­тым на 2015 год за­пла­на­ва­на ка­рэн­ная рэ­кан­струк­цыя ме­лі­я­ра­ва­ных сіс­тэм «За­ры», якія бы­лі за­кла­дзе­ны ра­ней. А па­куль вя­дзём па­этап­на іх рэ­кан­струк­цыю, па 300-400 гек­та­раў у год. І ран­няй вяс­ной ста­ра­ем­ся за­крыць віль­гаць у гле­бе, а дзе-ні­дзе на ка­на­лах са­мі да­дат­ко­ва пры­бу­доў­ва­ем пла­ці­ны, каб «пад­хар­ча­вац­ца» віль­гац­цю.

Аб перс­пек­ты­вах гас­па­дар­кі мы кла­по­цім­ся ўсур'­ёз, та­му пра­цу­ем і над гіб­ры­да­мі сва­ёй най­больш пры­быт­ко­вай куль­ту­ры — ку­ку­ру­зы, вы­пра­боў­ва­ем іх да­стат­ко­ва вя­лі­кую коль­касць. У се­ва­аба­ро­це што­год вы­ся­ва­ем 15-16 гіб­ры­даў — на ад­ным не за­цык­лі­ва­ем­ся, бо не вар­та за­бы­ваць, што ў нас зо­на ры­зы­коў­на­га зем­ля­роб­ства. І неш­та мо­жа быць лепш, а неш­та — і горш. Тое ж са­мае і са збож­жа­вы­мі: ма­ем га­тун­кі і за­ход­няй се­лек­цыі, але ўпор ро­бім на бе­ла­рус­кія. Мі­ну­лы год па­ка­заў, што ай­чын­ныя га­тун­кі ака­за­лі­ся больш устой­лі­вы­мі пад­час зі­моў­кі.

У агуль­ную скар­бон­ку ўнё­сак рас­лі­на­вод­чай га­лі­ны да­во­лі сур'­ёз­ны. Вы­ра­ша­ем па­стаў­ле­ную пе­рад на­мі га­лоў­ную за­да­чу — за­бяс­пе­чыць жы­вё­лу кар­ма­мі. Ка­лі браць раз­лі­ко­вы пры­бы­так, то ў пе­ра­вод­зе на гро­шы атры­ма­ец­ца пры­клад­на 18 міль­яр­даў. Але ага­во­рым­ся, што ўвесь наш пры­бы­так па­сту­пае праз жы­вё­ла­га­доў­лю.

Ба­чым свае рэ­зер­вы. Хоць тэх­на­ло­гія атры­ман­ня пра­дук­цыі рас­лі­на­вод­ства за мно­гія га­ды ад­ла­джа­на, усё ж у шэ­ра­гу вы­пад­каў мож­на пра­ца­ваць і лепш, асаб­лі­ва ў пла­не вы­ка­ры­стан­ня тэх­ні­кі, у тым лі­ку яе пе­ра­мя­шчэн­няў, каб эка­но­міць да­ра­гое па­лі­ва. На­бы­ва­ем су­час­ныя, най­час­цей кам­бі­на­ва­ныя агрэ­га­ты, каб менш ра­біць пра­хо­даў па по­лі. У гэ­тым го­дзе ўзя­лі энер­га­на­сы­ча­ны трак­тар «Кі­ра­вец К-744», які на­мно­га тан­ней­шы, больш прос­ты і на­ват больш на­дзей­ны ў аб­слу­гоў­ван­ні, чым за­меж­ныя ана­ла­гі. А так­са­ма дзве вы­со­ка­пра­дук­цый­ныя се­ял­кі і агрэ­гат для апра­цоў­кі гле­бы. Ура­джай­насць па­лет­каў імк­нём­ся па­вы­шаць і ар­га­ні­кай — больш уносім угна­ен­няў на па­лі з мен­шай урад­лі­вас­цю, каб вы­раў­няць ад­да­чу. Па­куль жа па­між участ­ка­мі іс­нуе іс­тот­ная роз­ні­ца — асаб­лі­ва на тых, гас­па­да­ра­мі якіх мы ста­лі па­раў­наль­на ня­даў­на.

Уз­ня­тая ца­лі­на Мах­на­ві­чаў

Ана­толь Ляш­ке­віч у мі­ну­лым пра­ца­ваў аг­ра­но­мам у гэ­тым ад­дзя­лен­ні, ця­пер яго ўзна­чаль­вае.

— Мах­на­ві­чы бы­лі да­лу­ча­ны да «За­ры» ў 2008 го­дзе, а ра­ней тут быў да­во­лі страт­ны саў­гас «Пра­мень Каст­рыч­ні­ка», — рас­па­вя­дае Ана­толь Кан­стан­ці­на­віч. — «За­ра» ўкла­ла ў асва­ен­не но­вых для ся­бе зя­мель са­лід­ныя срод­кі. Ку­пі­лі і на­кі­ра­ва­лі сю­ды но­вую тэх­ні­ку, з да­па­мо­гай якой пе­ра­вяр­ну­лі ўсю зям­лю, унес­лі да­стат­ко­ва гер­бі­цы­даў, на­огул на­вя­лі па­ра­дак. І ўжо ў 2009 го­дзе атры­ма­лі нар­маль­ны ўра­джай.

Гэ­та бы­ло зроб­ле­на дзя­ку­ю­чы як мяс­цо­ва­му кас­ця­ку ме­ха­ні­за­та­раў, так і ме­ха­ні­за­та­рам 1-га і 2-га ад­дзя­лен­няў. Хлоп­цы пра­ца­ва­лі з 6 га­дзін ра­ні­цы і да 9-10 ве­ча­ра, ня­гле­дзя­чы на тое, што з Бар­ба­ро­ва, на­прык­лад, ім трэ­ба бы­ло ез­дзіць што­дня за 70 кі­ла­мет­раў. Зна­чыць, вы­ехаць у 5 га­дзін ра­ні­цы (а ўстаць у 4), і лег­чы ў поў­нач. Гэ­та быў са­мы звы­чай­ны ге­ра­ізм лю­дзей, якім па­трэб­на бы­ло пад­няць ца­лі­ну, бо зям­ля — вель­мі за­пу­шча­ная. На­ват угна­ен­ні не ўно­сі­лі­ся, хоць яны і бы­лі. Прос­та ля­жа­лі го­ры ўгна­ен­няў, якія губ­ля­лі сваю пра­дук­тыў­насць пад даж­джа­мі і сне­гам. Не бы­ло тэх­ні­кі, не бы­ло ра­бо­чых рук, зар­пла­ту не пла­ці­лі, ад­сут­ні­ча­ла на­леж­ная ар­га­ні­за­цыя. Асноў­ным да­хо­дам мяс­цо­ва­га на­сель­ніц­тва за­ста­ваў­ся збор ягад і гры­боў. Ка­лі пры­ня­лі гас­па­дар­ку, яна на­ліч­ва­ла 48 ча­ла­век. А по­тым лю­дзі па­гля­дзе­лі, што спра­вы пай­шлі нар­маль­на, і вяр­ну­лі­ся — хто з ляс­га­са, хто з го­ра­да. Нех­та на­ват у Ра­сію ез­дзіў на за­роб­кі, а ця­пер па­лі­чыў, што до­ма ён за­ро­біць не менш.

Так што сён­ня ёсць і ра­бо­чыя ру­кі (больш за 100 пра­цаў­ні­коў), і тэх­ні­ка, і пе­ра­да­выя тэх­на­ло­гіі, і на­леж­ная зар­пла­та. Лю­ба-до­ра­га гля­дзець, як пра­цу­юць лю­дзі, тыя ж ме­ха­ні­за­та­ры. Ба­дай што, на­ша ад­дзя­лен­не сён­ня — са­мае моц­нае.Тры на­шы экі­па­жы ме­ха­ні­за­та­раў ле­тась тра­пі­лі на­ват на аб­лас­ныя «Да­жын­кі», бо пра­цу­юць з вы­со­кі­мі па­каз­чы­ка­мі. 60 пра­цэн­таў збож­жа і ку­ку­ру­зы «За­ра» атры­ма­ла з Мах­на­ві­чаў. Ле­тась рас­лі­на­вод­ства ў ад­дзя­лен­ні да­ло 9,5 міль­яр­да пры­быт­ку,

Ра­ней не бы­ло сва­ёй жы­вё­ла­га­доў­лі, што з'яў­ля­ла­ся іс­тот­ным не­да­хо­пам. Сён­ня пра­цуе вось гэ­тая су­час­ная фер­ма, на якой мы з ва­мі зна­хо­дзім­ся. Яна ўжо пры­нес­ла 1,5 міль­яр­да пры­быт­ку. На­дой на ка­ро­ву — 22,8 кі­ла­гра­ма, рэн­та­бель­насць — 26 пра­цэн­таў. Ма­ла­ко до­ім толь­кі кла­сам «эк­стра», та­вар­насць скла­дае 93 пра­цэн­ты. Ста­іць го­мель­ская «Ёлач­ка», якая пра­цуе з із­ра­іль­скай элект­ро­ні­кай. Да­яр­кі ўсе мяс­цо­выя. Нар­маль­ная пра­цоў­ная і са­ні­тар­ная дыс­цып­лі­на. На кож­най дой­цы пры­сут­ні­чае спе­цы­я­ліст.

І ёсць яшчэ ад­на фер­ма ў Дзяр­бін­ках. Агуль­нае па­га­лоўе — 1240 га­лоў. Зна­чыць, ма­ем улас­ную ар­га­ні­ку, мож­на па­ляп­шаць урад­лі­васць гле­бы.

Па­ча­лі бу­да­ваць склад для мі­не­раль­ных угна­ен­няў. На яго па­трэб­ны два з па­ло­вай міль­яр­ды руб­лёў. За­ас­фаль­та­ва­лі мехд­вор, уз­вя­лі на­вес для тэх­ні­кі, па­бу­ду­ем у Дзяр­бін­ках лет­ні ла­гер для ад­кор­му быч­коў.

Кла­по­цім­ся і пра лю­дзей. У гэ­тым го­дзе зда­лі 8 до­мі­каў, клю­чы атры­ма­лі 8 сем'­яў ме­ха­ні­за­та­раў і да­ярак, якія пры­еха­лі да нас пра­ца­ваць. Ка­лі жыл­лё па­трэб­на не­ка­му з мяс­цо­вых жы­ха­роў, якія ў асноў­ным жыл­лём за­бяс­пе­ча­ны, ста­вім на чар­гу і вы­дзя­ля­ем. Вёс­ка па­він­на жыць.

Ма­тэ­ры­ял пад­рых­та­ва­лі
Ула­дзі­мір Хіль­ке­віч
і Яў­ген Пя­сец­кі (фо­та).

 

Ад рэ­дак­цыі. Вы­каз­ва­ем шчы­рую па­дзя­ку на­мес­ні­ку ды­рэк­та­ра па ідэа­ла­гіч­най ра­бо­це Іне Ха­му­тоў­скай за да­па­мо­гу ў пад­рых­тоў­цы гэ­тай пуб­лі­ка­цыі.

УНП 400408726

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».