Віцебск стаў адным з гарадоў, які сустракаў удзельнікаў міжнароднага аўтапрабегу «Наша Вялікая Перамога». Акцыя на колах прысвечана чарговай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Каля дваццаці ўдзельнікаў аўтапрабегу на віцебскай плошчы Перамогі ўсклалі кветкі да Вечнага агню. Яны сустрэліся з кіраўніцтвам вертыкалі ўлады, прадстаўнікамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, навучэнцамі.
— Мы вязём другі ў свеце па сваіх памерах аналаг Сцяга Перамогі, які ў 1945 годзе быў узняты над рэйхстагам. Плошча сцяга — 200 квадратных метраў. Вось ужо ў трэці раз ён перавозіцца па краінах былога СССР. Летась мы праехалі больш як 90 гарадоў Расіі, Украіны, Беларусі, Казахстана, Малдовы, Паўднёвай Асеціі. Сёлета на маршруце іх больш як 70, — паведаміў журналістам Алег Слюсарэнка, каардынатар праекта, крымскі журналіст.
Паводле яго слоў, стартаваў прабег у Севастопалі. Сярод іншых гарадоў на маршруце — Мінск, Орша, Магілёў, Смаленск, Мурманск, Масква. Фінішуе калона аўтамабілістаў напярэдадні свята Перамогі. Усе ахвотныя могуць далучыцца да калоны, каб частку маршруту праехаць разам. Гэта зрабілі і некаторыя жыхары Віцебска.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі.
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.