Хакейная каманда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пяты раз стала пераможцам рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе БЕЛТА.
У першым матчы фінальнай серыі 12 красавіка ў Гродне прэзідэнцкая лядовая дружына выйграла ў хакеістаў Гродзенскай вобласці з лікам 9:7 (2:1, 5:2, 2:4), а 19 красавіка ў Мінску на лёдзе «Чыжоўка-Арэны» дабілася вікторыі з лікам 9:6 (4:0, 4:3, 1:3). Гульня праходзіла з вялікай перавагай прэзідэнцкай дружыны, і ўжо да першага перапынку яна вяла з лікам 4:0. У другой 20-хвілінцы гледачы ўбачылі яшчэ 7 закінутых шайбаў — 4:3 на карысць гаспадароў. У заключным перыядзе госці закінулі 3 шайбы, прапусціўшы толькі адну.
Цяперашнія спаборніцтвы аматарскіх каманд праводзіліся ўжо сёмы раз, і ў пяці з іх першынствавала хакейная каманда Прэзідэнта.
У цэнтры аказваюць паслугі па рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў усіх груп.
Пачынаць інвеставаць можна хоць з рубля, хоць з двух: так вы хоць бы зразумееце, як усё гэта працуе.