Вы тут

У пар­ла­мент унесены за­ко­на­пра­ект аб ам­ніс­тыі


Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка 21 кра­са­ві­ка ўнёс на раз­гляд у Па­ла­ту прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду пра­ект за­ко­на Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб ам­ніс­тыі ў су­вя­зі з 70-год­дзем вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў». Аб гэ­тым БЕЛ­ТА па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

Да­ку­мент пад­рых­та­ва­ны па іні­цы­я­ты­ве кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы. «Мэ­тай рас­пра­цоў­кі гэ­та­га за­ко­на­пра­ек­та з'яў­ля­ец­ца за­бес­пя­чэн­не са­цы­яль­най спра­вяд­лі­вас­ці пры вы­ка­нан­ні кры­мі­наль­ных санк­цый шля­хам пры­мя­нен­ня да асу­джа­ных, якія да­ка­за­лі сваё вы­праў­лен­не, ам­ніс­тыі як вы­шэй­шай пра­явы гу­ма­ніз­му з бо­ку дзяр­жа­вы», — ад­зна­чы­лі ў прэс-служ­бе.

З улі­кам па­пя­рэд­ня­га во­пы­ту пра­вя­дзен­ня ам­ніс­тый у на­шай кра­і­не пра­ек­там за­ко­на пра­ду­гле­джа­на вы­зва­лен­не ад кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці і па­ка­ран­ня ка­тэ­го­рый асоб, якія ў най­боль­шай сту­пе­ні за­слу­гоў­ва­юць спа­гад­лі­вас­ці. Гэ­та, у пры­ват­нас­ці, не­паў­на­лет­нія, ця­жар­ныя жан­чы­ны, асо­бы пен­сій­на­га ўзрос­ту, ін­ва­лі­ды, ве­тэ­ра­ны ба­я­вых дзе­ян­няў, гра­ма­дзя­не, якія па­цяр­пе­лі ад ка­та­стро­фы на Чар­но­быль­скай АЭС. Ам­ніс­тыі бу­дуць пад­ля­гаць тыя з на­зва­ных асоб, што ўчы­ні­лі зла­чын­ствы, якія не ад­но­сяц­ца да ка­тэ­го­рыі цяж­кіх і асаб­лі­ва цяж­кіх.

Асоб­ныя ка­тэ­го­рыі асу­джа­ных, якія не пад­ля­га­юць вы­зва­лен­ню ад ад­бы­ван­ня па­ка­ран­ня поў­нас­цю, згод­на з пра­ек­там за­ко­на вы­зва­ля­юц­ца ад па­ка­ран­ня част­ко­ва тэр­мі­нам на адзін год.

Ам­ніс­тыя не бу­дзе рас­паў­сюдж­вац­ца на асоб, якія ўчы­ні­лі най­больш цяж­кія зла­чын­ныя дзе­ян­ні, та­кія як на­ўмыс­нае за­бой­ства, згвал­та­ван­не, ган­даль людзь­мі, ства­рэн­не зла­чын­най ар­га­ні­за­цыі, бан­ды­тызм, тэ­ра­рызм, а так­са­ма не вы­ка­на­лі пра­ду­гле­джа­ныя пра­ек­там за­ко­на ўмо­вы для вы­зва­лен­ня ад кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці і па­ка­ран­ня.

Па­вод­ле па­пя­рэд­ніх раз­лі­каў Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў, пры рэа­лі­за­цыі за­ко­на пра­ду­гледж­ва­ец­ца поў­нас­цю вы­зва­ліць ад па­ка­ран­ня ка­ля 2730 ча­ла­век і ска­ра­ціць тэр­мін ад­бы­ван­ня па­ка­ран­ня на адзін год у ад­но­сі­нах пры­клад­на да 5500 ча­ла­век.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?