Вы тут

ЦТ стар­туе 14 чэр­ве­ня


Пры за­паў­нен­ні ва­кант­ных мес­цаў ніж­ні па­рог бу­дзе зні­жа­ны на 5 ба­лаў.

Па­ста­но­вай Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі за­цвер­джа­ны гра­фік пра­вя­дзен­ня ў 2014 го­дзе цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня і пе­ра­лік уста­ноў аду­ка­цыі, вы­зна­ча­ных як мес­цы рэ­гіст­ра­цыі і пра­вя­дзен­ня цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня.

Тра­ды­цый­на ЦТ стар­туе са зда­чы абі­ту­ры­ен­та­мі тэс­ці­ра­ван­ня па бе­ла­рус­кай мо­ве. Сё­ле­та пер­шы тэст пры­па­дае на су­бо­ту 14 чэр­ве­ня, а ў ня­дзе­лю 15 чэр­ве­ня абі­ту­ры­ен­ты бу­дуць зда­ваць рус­кую мо­ву, 17‑га — гра­ма­да­знаў­ства, 19‑га — бія­ло­гію, 20‑га — ма­тэ­ма­ты­ку, 22‑га — гіс­то­рыю Бе­ла­ру­сі, 23‑га — хі­мію, 24‑га — фі­зі­ку, 25‑га — су­свет­ную гіс­то­рыю най­ноў­ша­га ча­су, 27‑га — за­меж­ныя мо­вы і 28 чэр­ве­ня — геа­гра­фію.

Рэ­гіст­ра­цыя для ўдзе­лу ў цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні рас­пач­нец­ца 2 мая і бу­дзе доў­жыц­ца да 1 чэр­ве­ня ўключ­на.

Для абі­ту­ры­ен­таў, якія па ўваж­лі­вай пры­чы­не пра­пус­ці­лі цэнт­ра­лі­за­ва­нае тэс­ці­ра­ван­не ў асноў­ны дзень, пра­ду­гле­джа­ны рэ­зер­во­вы дзень — 5 лі­пе­ня. Але здаць у рэ­зер­во­вы дзень мож­на бу­дзе толь­кі ад­ну дыс­цып­лі­ну. Пунк­та­мі рэ­гіст­ра­цыі абі­ту­ры­ен­таў для ўдзе­лу ў ЦТ у рэ­зер­во­вы дзень вы­зна­ча­ны Брэсц­кі дзяр­жаў­ны тэх­ніч­ны ўні­вер­сі­тэт, Гро­дзен­скі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт імя Ян­кі Ку­па­лы, Ві­цеб­скі дзяр­жаў­ны тэх­на­ла­гіч­ны ўні­вер­сі­тэт, Го­мель­скі дзяр­жаў­ны тэх­ніч­ны ўні­вер­сі­тэт імя П. Су­хо­га, Бе­ла­рус­ка-Ра­сій­скі ўні­вер­сі­тэт і Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт. Для ўдзе­лу ў цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні ў рэ­зер­во­вы дзень трэ­ба бу­дзе звяр­нуц­ца ў гэ­тыя ВНУ з 27 чэр­ве­ня па 1 лі­пе­ня для рэ­гіст­ра­цыі. Пунк­там пра­вя­дзен­ня цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня па ўсіх ву­чэб­ных прад­ме­тах у рэ­зер­во­вы дзень ста­не Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт.

Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі вы­зна­чы­ла­ся так­са­ма і з ніж­нім па­ро­гам ба­лаў на ЦТ, якія да­зво­ляць абі­ту­ры­ен­там удзель­ні­чаць у кон­кур­се на атры­ман­не вы­шэй­шай аду­ка­цыі. Для та­го, каб мець маг­чы­масць па­даць да­ку­мен­ты ў ВНУ для атры­ман­ня вы­шэй­шай аду­ка­цыі пер­шай сту­пе­ні, абі­ту­ры­ен­ты па­він­ны бу­дуць на­браць не менш як 10 ба­лаў на ЦТ па рус­кай і бе­ла­рус­кай мо­ве, 15 ба­лаў — на ЦТ па ма­тэ­ма­ты­цы, фі­зі­цы, хі­міі і бія­ло­гі і 20 ба­лаў — на тэс­ці­ра­ван­ні па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, су­свет­най гіс­то­рыі най­ноў­ша­га ча­су, гра­ма­да­знаў­стве, геа­гра­фіі і за­меж­ных мо­вах. Як і бы­ло абя­ца­на, па­рог за­стаў­ся на тым жа ўзроў­ні, што і ле­тась. Але з'я­ві­лі­ся да­дат­ко­выя па­слаб­лен­ні для тых, хто бу­дзе па­сту­паць на бюд­жэт­ныя мес­цы ў рам­ках да­дат­ко­ва­га на­бо­ру ў дзяр­жаў­ныя ВНУ на мес­цы, што за­ста­лі­ся ва­кант­ны­мі пас­ля за­лі­чэн­ня абі­ту­ры­ен­таў. Для іх гэ­ты па­рог бу­дзе ні­жэй­шы: у сер­ты­фі­ка­тах па рус­кай і бе­ла­рус­кай мо­вах абі­ту­ры­ен­ты па­він­ны бу­дуць мець не менш як 5 ба­лаў, па ма­тэ­ма­ты­цы, фі­зі­цы, хі­міі і бія­ло­гіі — 10 і 15 ба­лаў — па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, су­свет­най гіс­то­рыі най­ноў­ша­га ча­су, гра­ма­да­знаў­стве, геа­гра­фіі і за­меж­ных мо­вах.

У Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі пад­крэс­лі­ва­юць, што для та­го, каб за­сво­іць уні­вер­сі­тэц­кую пра­гра­му і не дыс­крэ­ды­та­ваць дып­лом аб вы­шэй­шай аду­ка­цыі, абі­ту­ры­ент па­ві­нен мець пэў­ны па­тэн­цы­ял. Уста­ноў­ле­ны ўз­ро­вень тэс­та­вых ба­лаў да­зво­ліць ад­се­яць пры па­ступ­лен­ні ў ВНУ сла­ба пад­рых­та­ва­ных абі­ту­ры­ен­таў. Ста­ноў­чыя зна­чэн­ні тэс­та­вых ба­лаў вы­зна­ча­лі­ся з улі­кам пра­ве­дзе­на­га ана­лі­зу вы­ні­каў ЦТ за не­каль­кі апош­ніх га­доў. У пры­ват­нас­ці, ана­лі­за­ваў­ся пра­цэнт вы­ка­нан­ня за­дан­няў у тэс­тах, уз­ро­вень скла­да­нас­ці за­дан­няў, а так­са­ма пра­во­дзіў­ся ана­ліз вы­ні­каў кон­курс­на­га ад­бо­ру ва ўста­но­вы вы­шэй­шай аду­ка­цыі ў мі­ну­лыя га­ды.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Адзіны маёмасны плацеж

Адзіны маёмасны плацеж

Яго неабходна заплаціць да 15 лістапада.

Сацыяльная падтрымка

Якія мэты стаяць перад абноўленым цэнтрам сацыяльнай рэалібітацыі дзяцей-інвалідаў?

Якія мэты стаяць перад абноўленым цэнтрам сацыяльнай рэалібітацыі дзяцей-інвалідаў?

У цэнтры аказваюць паслугі па рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў усіх груп. 

Эканоміка

Куды ўкласці свае фінансы, каб іх прымножыць?

Куды ўкласці свае фінансы, каб іх прымножыць?

Пачынаць інвеставаць можна хоць з рубля, хоць з двух: так вы хоць бы зразумееце, як усё гэта працуе.