Вы тут

Будзь­це зда­ро­выя!


25 кра­са­ві­ка бу­дзе ўра­чыс­та зда­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю но­вы хі­рур­гіч­ны комп­лекс Гро­дзен­скай аб­лас­ной дзі­ця­чай баль­ні­цы.

Ка­ля 120 міль­яр­даў руб­лёў за­тра­ча­на на яго асна­шчэн­не са­мым су­час­ным ды­яг­нас­тыч­ным і ля­чэб­ным аб­ста­ля­ван­нем для ака­зан­ня хі­рур­гіч­най да­па­мо­гі дзе­цям з пер­шых дзён жыц­ця да 18-га­до­ва­га ўзрос­ту. У пры­ват­нас­ці, асоб­ная рэ­ані­ма­цыя аб­ста­ля­ва­на для праб­лем­ных но­ва­на­ро­джа­ных, якіх аб­лас­ная дзі­ця­чая баль­ні­ца на спе­цы­яль­ным рэ­ані­ма­бі­лі пры­во­зіць да ся­бе з усёй Гро­дзен­шчы­ны. У но­вым кор­пу­се бу­дзе так­са­ма пра­ца­ваць ад­дзя­лен­не траў­ма­та­ло­гіі і ар­та­пе­дыі, пры­чым не толь­кі для пла­на­вай, але і для эк­стран­най да­па­мо­гі траў­мі­ра­ва­ным дзе­цям. Для гэ­та­га на пер­шым па­вер­се по­бач з пры­ём­ным ад­дзя­лен­нем аб­ста­ля­ва­ны апе­ра­цый­на-рэ­ані­ма­цый­ны блок, ёсць так­са­ма спе­цы­яль­ны ло­жак-кю­вез для ля­чэн­ня дзя­цей, якія атры­ма­лі апё­кі.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.