Польшча і ЗША дамовіліся ў хуткім часе правесці сумесныя вайсковыя вучэнні на тэрыторыі рэспублікі. Пра гэта паведаміў у эфіры ранішняй праграмы навінаў тэлеканала TVN24 міністр абароны Польшчы Томаш Семаняк па выніках праведзеных у Вашынгтоне перамоў.
Міністр не раскрыў інфармацыю пра колькасць вайскоўцаў, якія возьмуць удзел у вучэннях, перадае польскае выданне Wрrоst. Дата вучэнняў пакуль дакладна не вызначана. «Мы запланавалі цэлую серыю дзеянняў на бліжэйшыя дні і тыдні, якія прадэманструюць ваенную прысутнасць ЗША», — сказаў міністр. Томаш Семаняк нагадаў, што Пентагон прыняў рашэнне пакінуць на польскай тэрыторыі як мінімум да канца 2014 года амерыканскія знішчальнікі F-16, якія прыбылі на авіябазу ў Ласцы для навучання пілотаў.
Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.