Вы тут

Грошы на хакейным полі


Валанцёры атрымаюць празрыстыя карткі на аплату харчавання

Пріорбанк сумесна з нацыянальнай плацежнай сістэмай БЕЛКАРТ выпусціў адзіную на беларускім рынку банкаўскую картку, якая прысвечана чэмпіянату свету па хакеі.

Новая картка прадстаўлена двума прадуктамі — перадаплачаная падарункавая і дэбетавая плацежная карткі. «Гэта першая перадаплачаная картка нацыянальнай плацежнай сістэмы на беларускім рынку, — адзначае дырэктар ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ» Аляксандр Сотнікаў. — Такія карткі — гэта агульнасусветны перспектыўны трэнд у развіцці карткавага бізнесу. Ва ўсім свеце менавіта яны лічацца асновай прасоўвання картачных прадуктаў сярод тых, хто па той ці іншай прычыне не карыстаецца банкаўскімі паслугамі. Паколькі на картцы адсутнічаюць персаніфікаваныя звесткі, яе можна падарыць ці перадаць у любы момант іншаму чалавеку для выкарыстання». Апошнім часам вельмі шмат увагі ў нашай краіне надаецца развіццю безнаяўных плацяжоў. Таму з'яўленне карткі, якая, сярод іншага, не мае функцыі зняцця наяўных грошай і прызначана толькі для безнаяўных разлікаў, мае асаблівае значэнне і накіравана на папулярызацыю выкарыстання банкаўскіх картак. Праект, па словах Аляксандра Сотнікава, прасякнуты духам безнаяўных плацяжоў. Дарэчы, плацежнай сістэме для таго, каб заняцца перадаплачанымі прадуктамі, давялося змяніць некаторыя лакальныя нарматыўныя акты.

Яшчэ большую цікавасць выклікае той факт, што дэбетавыя плацежныя карткі гэтай серыі выдадуць валанцёрам, якія будуць працаваць на чэмпіянаце. «Мы адны з першых, хто зрабіў картку на празрыстым пластыку. Гэта стварае вельмі прыгожы эфект, і «карцінка» насамрэч нагадвае лёд хакейнага поля, — расказвае выканаўчы дырэктар Пріорбанка Анатоль Паўловіч. — Годнае месца на картцы займае і лагатып нацыянальнай плацежнай сістэмы, якая з'яўляецца лідарам айчыннага рынку (44% па эмісіі картак)».

«Абедзьве карткі могуць стаць добрым сувенірам. І чым больш вы будзеце імі карыстацца, тым больш яны будуць падобны на сапраўднае хакейнае поле з‑за драпін — як ад канькоў», — дадае Мікіта Алымаў, начальнік аддзела карткавых прадуктаў дэпартамента па працы з прыватнымі кліентамі Пріорбанка.

Адзначым, што такія ж карткі змогуць аформіць сабе ўсе, хто жадае, у банку на працягу мая. А перадаплачаныя карткі можна будзе набыць падчас чэмпіянату ў фан-зонах каля «Мінск-Арэны» і «Чыжоўка-Арэны».

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?