Вы тут

«Крамянёвая сіла» у хатніх умовах


Для здаровага харчавання сваёй сям'і мы карыстаемся не толькі здымнымі фільтрамі, але і актывізуем ваду крэменем

23-4

Настоеная на кавалках крэменю вада робіцца біялагічна актыўнай, з нейтральнай рэакцыяй, падобнай да плазмы крыві і міжклетачнай вадкасці. Крэмніевая вада мае смак і свежасць крынічнай вады з крэмніевых парод, чысціню і структуру талай вады і бактэрыцыдныя ўласцівасці вады «сярэбранай».

Паводле інфармацыі навукоўцаў, чорны крэмень мелавых парод уяўляе найбольшую цікавасць для лекавых мэтаў. З чорнага крэменю перадаюцца ў ваду гомеапатычныя дозы злучэнняў двухвокісаў крэменю з вадой, пры гэтым узнікаюць умовы, неабходныя для аднаўлення сістэмы жыццезабеспячэння. Арганічныя рэшткі ў крэмені могуць паскараць акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі ў водных растворах нашага цела. Водныя растворы, якія ўзнікаюць вакол крэменю, жыватворна ўплываюць на арганізм. Цуда-каменьчык бывае цёмна-шэрага колеру (такі крэмень змяшчае ў сабе магній) і чырванаватага (там прысутнічае жалеза).

Самыя масавыя паклады чорнага і шэрага крэменю існуюць у Беларусі ў раёне Навагрудскага і Мінскага ўзвышшаў і ў мелавых кар'ерах Брэстчыны. Даследаванні ўзораў цёмна-шэрага крэменю з кар'ераў Руба, Гралева, Бярозы, Кабакі і інш., акрамя галоўнага элемента — крэмнію, паказалі наяўнасць калію, кальцыю, алюмінію, тытану, медзі і цынку. Больш маладыя па ўзросце паклады крэменю Брэстчыны змяшчаюць больш кальцыю і менш жалеза.

Калі ўзяць любы гістарычны перыяд, то мы не адшукаем у Беларусі эпідэмій воспы, чумы, халеры, тыфу і інфекцыйнага гепатыту, якія касілі людзей у суседніх рэгіёнах і краінах. Спецыялісты лічаць, што ў тыя часы нам дапамагала актывізаваная крэменем вада.

Крамянёвая лячэбная вада ў хатніх умовах робіцца наступным чынам: некалькі каменьчыкаў (чорнага ці цёмнага колеру) пакласці ў трохлітровы слоік з адстоянай сырой або халоднай гатаванай вадой на 7 сутак.

Даведка

Лекар старажытнасці Парацэльс з дапамогай крэменю лячыў апёкі і глыбокія раны, захворванні нырак і мачавога пузыра, затрымку мочааддзялення і нават нервовыя расстройствы.

Ужо праз двое-трое сутак актывізаванай крэменем вадой можна ўмывацца і проста наталяць смагу. З дапамогай крамянёвай вады «аднавіла» імунную сістэму адна мая знаёмая. Больш за 20 гадоў таму яна пераехала жыць у сталіцу, у Заводскі раён, дзе вада была не лепшай якасці. Ад той штучнай вады «зарабіла» жанчына алергію. Ніякія лекі не дапамагалі, а крамянёвая вада выратавала.

Сёння ў Беларусі даволі шмат людзей ўсё ведаюць пра гэты цуда-каменьчык і актыўна выкарыстоўваюць яго для сваіх патрэб. Асобныя дачнікі паліваюць такой вадой расаду памідораў, якая пры гэтым лепш расце і не хварэе на «чорную ножку». Лічыцца, што карысна апрацоўваць крамянёвай вадой насенне перад пасевам. Вынікі ўражваюць: з'яўляюцца амаль 100‑працэнтныя ўсходы, да якіх не чапляюцца грыбковыя захворванні. Паспяхова выкарыстоўваецца крэмень і пры кансерваванні. Мае бацькі ў Ляхавічах, а таксама і я, кладзём кавалачкі крэменю пры засолцы агуркоў, каб апошнія не перакісалі. Дома, калі я прыношу жывыя кветкі, то жонка ў вазу з вадой абавязкова кладзе невялікі кавалачак крэменю. Тады кветкі стаяць свежымі некалькі тыдняў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.