На чарговым пасяджэнні сенатары ўхвалілі 12 законапраектаў.
Адзін з найбольш значных — «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях вызначэння пражытачнага мінімуму» — вылучае студэнтаў у якасці асобнай групы насельніцтва ў разліку бюджэту пражытачнага мінімуму. Другі важны законапраект — «Аб гарадскім электрычным транспарце і метрапалітэне» — цікавы ўжо тым, што ўпершыню ў поўным аб'ёме на заканадаўчым узроўні будуць урэгуляваны прававыя стасункі ў азначанай сферы.
Законапраект, які тычыцца вызначэння бюджэту пражытачнага мінімуму ў краіне, распрацаваны з улікам уніфікацыі падыходаў у рамках Адзінай эканамічнай прасторы. Як заў-
важыў у размове з журналістамі Мікалай КАЗАРАВЕЦ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці,
у новай рэдакцыі Закона будзе ўведзена сацыяльна-дэмаграфічнай катэгорыя «студэнты», якія раней знаходзіліся ў катэгорыі «дзеці», што не вельмі лагічна.
— Пашыраюцца правы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў тым, што датычыцца зацвярджэння бюджэту пражытачнага мінімуму, — заўважыў сенатар. — Бюджэт пражытачнага мінімуму будзе зацвярджацца штоквартальна і, што самае важнае, з улікам цэн апошняга месяца кожнага квартала. Такім чынам, па словах Мікалая Казараўца, законапраект максімальна прыбліжаны да рэальнага жыцця.
Як заўважыў парламентарый, бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца або паніжаецца ў залежнасці ад эканамічнай сітуацыі ў краіне.
* * *
Штодзённа трамваі, тралейбусы і метро перавозяць прыкладна 2,5 мільёна пасажыраў.
Анатоль СІВАК, міністр транспарту і камунікацый Беларусі, заўважыў, што праект закона «Аб гарадскім электрычным транспарце і метрапалітэне» змяшчае патрабаванні, у тым ліку, па ахове пасажыраў і работнікаў перавозчыка ад актаў тэрарызму.
Што цікава, законапраектам уводзіцца норма, якая прадугледжвае нерэгулярную перавозку пасажыраў гарадскім электрычным транспартам на аснове дагавора фрахтавання. Маюцца на ўвазе экскурсіі, індывідуальныя заказы, падвоз рабочых да месца працы ў вызначаны час.
Надзея ЮШКЕВІЧ.
Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі.
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.