Вы тут

Гран-пры «За­ла­той Лі­це­ры» — у «Звяз­ды»


Га­лоў­ную ўзна­га­ро­ду кон­кур­су дру­ка­ва­ных СМІ атры­маў наш пра­ект «Плац­дарм».

Учо­ра ў Мін­ску бы­лі на­зва­ны пе­ра­мож­цы і лаў­рэ­а­ты Х На­цы­я­наль­на­га кон­кур­су дру­ка­ва­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі «За­ла­тая Лі­це­ра». Цы­ры­мо­нія ўзна­га­ро­джан­ня прай­шла ў Па­ла­цы Рэс­пуб­лі­кі.

Юбі­лей­ны кон­курс пра­во­дзіў­ся па 24 на­мі­на­цы­ях. Уся­го, па вы­ні­ках пра­цы мі­ну­ла­га го­да, да ўдзе­лу ў ім бы­ло па­да­дзе­на 218 за­явак. Тра­ды­цый­на ў кон­кур­се браў удзел і «Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да». І не­бес­па­спя­хо­ва! Пра­ца на­шых ка­лег бы­ла за­ўва­жа­на і ад­зна­ча­на! Пе­ра­мож­цам і, ад­па­вед­на, ула­даль­ні­кам «За­ла­той Лі­це­ры» — га­лоў­най жур­на­лісц­кай уз­на­га­ро­ды — у пер­са­наль­най на­мі­на­цыі «Леп­шы агля­даль­нік» ста­ла ўлас­ны ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» па Брэсц­кай воб­лас­ці Свят­ла­на Яс­ке­віч.

У пер­са­наль­най на­мі­на­цыі «Леп­шы фо­та­ка­рэс­пан­дэнт рэс­пуб­лі­кан­скіх, аб­лас­ных дру­ка­ва­ных СМІ» зван­не лаў­рэ­а­та атры­маў вя­ду­чы фо­та­ка­рэс­пан­дэнт на­шай га­зе­ты Яў­ген Пя­сец­кі.

Лаў­рэ­а­там у ка­тэ­го­рыі «Леп­шыя ма­тэ­ры­я­лы па тэ­ма­ты­цы спор­ту і зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця», у якой спа­бор­ні­ча­лі па­між са­бой рэс­пуб­лі­кан­скія і аб­лас­ныя дру­ка­ва­ныя СМІ, ін­фар­ма­цый­ныя агенц­твы, ста­ла рэ­дак­тар ад­дзе­ла зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця Свят­ла­на Ба­ры­сен­ка. У ка­тэ­го­рыі «Леп­шыя ма­тэ­ры­я­лы эка­на­міч­най тэ­ма­ты­кі» лаў­рэ­а­там стаў рэ­дак­тар ад­дзе­ла эка­но­мі­кі на­шай га­зе­ты Ула­дзі­слаў Ку­ле­цкі.

А га­лоў­ную ўзна­га­ро­ду — Гран-пры кон­кур­су «За­ла­тая Лі­це­ра» — у на­мі­на­цыі «Леп­шы твор­чы пра­ект го­да рэс­пуб­лі­кан­скіх дру­ка­ва­ных СМІ, ін­фар­ма­цый­ных агенц­тваў» пры­су­джа­ны га­зе­це «Звяз­да» за спец­вы­пуск «Плац­дарм» — твор­чы пра­ект пра ар­мію і вай­скоў­цаў, які мы ро­бім пры са­дзей­ні­чан­ні Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны.

Він­шу­ем з пе­ра­мо­гай усіх — і ка­лег па рэ­дак­цыі, і па жур­на­лісц­кім цэ­ху, і на­шых чы­та­чоў! І — да но­вых здзяйс­нен­няў і зда­быт­каў на твор­чай ні­ве!

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.