Адкуль пялёсткаў
белы рой?
Мо з неба,
дзе жывуць аблокі,
Ці з тых завей,
што ў шлях далёкі
Пайшлі мінулаю зімой.
Адкуль пялёсткаў
карагод?
Мо з белых крылаў,
што над хатай
Зноў ахінаюць
птушанятаў
І зычаць люду
шчасны год.
Як мілы сэрцу гэты час,
Калі між небам
і зямлёю
Пялёсткі —
веснавыя мроі —
Лунаючы вітаюць нас!
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.
«Нават калі б не было медаля, з Парыжа я б ехаў самым шчаслівым».
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?