Вы тут

Пункт прыёму для... батарэек


У Мінску плануецца стварыць вытворчасць па перапрацоўцы батарэек

26-29

Такі праект заказаны Нацыянальнай акадэміяй навук. Ужо вывучаны тэхналогіі, якія прымяняюцца ў свеце, і выбраны тыя, якія можна адаптаваць у Беларусі. Але каб увесці ў эксплуатацыю новае прадпрыемства, аб'ём утварэння адходаў батарэек павінен скласці не менш як 100 т за год. Да такіх лічбаў краіна пакуль не дарасла. Каб стымуляваць жыхароў сталіцы і іншых гарадоў збіраць старыя батарэйкі, ва Указ «Аб некаторых пытаннях абыходжання з адходамі спажывання» ўнясуць змены. Пры здачы адпрацаваных элементаў сілкавання ў крамы людзі будуць атрымліваць зніжку на набыццё новых тавараў. Плануецца таксама адкрыць новыя прыёмныя пункты і павышаць закупачныя цэны на другасную сыравіну.

Любоў Ягоранкава,


«Мінск-Навіны»

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей. 

Спорт

Самая галоўная ўзнагарода ў жыцці Яўгена Залатога

Самая галоўная ўзнагарода ў жыцці Яўгена Залатога

«Нават калі б не было медаля, з Парыжа я б ехаў самым шчаслівым».

Кіно

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?