Вы тут

Са­пё­рам — у да­па­мо­гу


Абсталяванне з Індыі будзе дапамагаць змагацца з «негуманнай» зброяй.

Ура­чыс­тая цы­ры­мо­нія пе­ра­да­чы Ін­ды­яй бяз­вы­плат­най тэх­ніч­най да­па­мо­гі Мі­ніс­тэр­ству аба­ро­ны Бе­ла­ру­сі ад­бы­ла­ся ў 2-й ін­жы­нер­най бры­га­дзе. Згод­на з да­моў­ле­нас­ця­мі, пра­ду­гле­джа­ны­мі пра­та­ко­лам V да Кан­вен­цыі аб «не­гу­ман­най» зброі, бе­ла­рус­кія Уз­бро­е­ныя Сі­лы атры­ма­лі 90 пе­ра­нос­ных ра­дыё­стан­цый і 30 спа­да­рож­ні­ка­вых на­ві­га­цый­ных пры­ём­ні­каў агуль­ным кош­там больш за 45 ты­сяч до­ла­раў ЗША.

Да­ку­мент аб пе­ра­да­чы аб­ста­ля­ван­ня, якое бу­дзе вы­ка­рыс­тоў­вац­ца гру­па­мі раз­мі­ні­ра­ван­ня для зна­хо­джан­ня бо­еп­ры­па­саў і вы­бу­хо­ва­не­бяс­печ­ных прад­ме­таў, пад­пі­са­лі па­сол Ін­дыі ў Бе­ла­ру­сі Ма­нодж Ку­мар Бхар­ці і на­чаль­нік упраў­лен­ня ін­жы­нер­ных вой­скаў Ге­не­раль­на­га шта­ба Уз­бро­е­ных Сіл пал­коў­нік Анд­рэй Ку­ра­коў.

Як ад­зна­чыў апош­ні, для на­шай кра­і­ны ака­за­ная да­па­мо­га мае вя­лі­кае зна­чэн­не. «Пас­ля за­кан­чэн­ня Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі бы­ло вы­яў­ле­на і абяс­шко­джа­на ка­ля 27 міль­ё­наў бо­еп­ры­па­саў, — рас­ка­заў Анд­рэй Ку­ра­коў. — Да­гэ­туль што­год мы зна­хо­дзім у зям­лі ка­ля 20 ты­сяч сля­доў той вай­ны. Ле­тась, на­прык­лад, та­кіх зна­хо­дак бы­ло 28 ты­сяч. Мы пры­клад­ва­ем усе на­ма­ган­ні для та­го, каб за­сце­раг­чы на­шу тэ­ры­то­рыю. Атры­ма­нае аб­ста­ля­ван­не бу­дзе са­дзей­ні­чаць хут­чэй­ша­му вы­ра­шэн­ню гэ­тай праб­ле­мы».

— Па­між Ін­ды­яй і Бе­ла­рус­сю іс­ну­юць плён­ныя су­вя­зі ў эка­на­міч­най, па­лі­тыч­най і аба­рон­чай сфе­рах, — пад­крэс­ліў па­сол Ін­дыі. — Што ты­чыц­ца су­пра­цоў­ніц­тва ў аба­рон­чай сфе­ры, то на­ла­джа­ны пэў­ныя ме­ха­ніз­мы, што­год пра­хо­дзяць су­стрэ­чы па­між дэ­ле­га­цы­я­мі кра­ін, двух­ба­ко­выя пе­ра­мо­вы. Нас ці­ка­вяць бе­ла­рус­кія тэх­на­ло­гіі, маг­чы­мас­ці ма­дэр­ні­за­цыі ва­ен­най тэх­ні­кі. На ўзбра­ен­ні ў Ін­дыі зна­хо­дзяц­ца ўзо­ры ра­сій­скай ва­ен­най тэх­ні­кі, якія ма­дэр­ні­зу­юц­ца пры да­па­мо­зе бе­ла­рус­ка­га бо­ку. Я ма­гу з упэў­не­нас­цю ска­заць, што да та­го ча­су, па­куль іс­ну­юць уз­бро­е­ныя сі­лы, су­пра­цоў­ніц­тва па­між на­шы­мі кра­і­на­мі бу­дзе пра­цяг­вац­ца.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА/

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.