Вы тут

Ляс­ныя пом­ні­кі жы­вуць


Іх да­гля­да­юць жы­ха­ры вё­сак і мяс­цо­вая ўла­да.

З па­чат­кам вяс­ны ўсю­ды па­чы­на­ец­ца ак­тыў­ная пры­бор­ка тэ­ры­то­рыі. Пры­вод­зяц­ца ў па­ра­дак і тэ­ры­то­рыі ва­кол пом­ні­каў, якія зна­хо­дзяц­ца ў на­се­ле­ных пунк­тах. Але ў нас ня­ма­ла па­мят­ных зна­каў ах­вя­рам вай­ны, уста­ноў­ле­ных да­во­лі да­лё­ка ад га­ра­доў і вё­сак. Мно­гія зна­хо­дзяц­ца ў глы­бі­ні ля­соў, там, дзе пра­во­дзі­лі­ся ма­са­выя рас­стрэ­лы або за­гі­ну­лі лю­дзі. Сён­няш­няя раз­мо­ва — ме­на­ві­та пра та­кія пом­ні­кі.

Кры­жы, якія па­да­юць

3У Бе­ла­веж­скай пу­шчы, у са­май глы­бі­ні ве­ка­во­га ле­су, ста­іць уні­каль­ны пом­нік ах­вя­рам фа­шыз­му. На­зы­ва­ец­ца ён «Кры­жы, якія па­да­юць». Пер­шы раз мне да­вя­ло­ся на­ве­даць пом­нік зі­мой. На фо­не бе­ла­га сне­гу на­хі­ле­ныя кры­жы гля­дзяц­ца вель­мі не­звы­чай­на. З роз­ных ба­коў вя­ліз­ныя бе­тон­ныя стэ­лы вы­гля­да­юць зу­сім па-роз­на­му. Ка­лі гля­дзець пра­ма, яны па­доб­ны да слу­поў і пе­ра­кла­дзін, сту­піш крок упра­ва або ўле­ва — зда­ец­ца, ма­ну­мент на­хі­ле­ны ўпе­рад, а гля­неш на яго збо­ку — са­праў­ды, кры­жы вось-вось упа­дуць на зям­лю.

Кры­ху вод­даль за кры­жа­мі да гэ­тай па­ры пры­кмет­ны ра­вок, у якім знай­шлі спа­чын больш за сто рас­стра­ля­ных вяс­коў­цаў. Іх за­ка­та­ва­лі ў пер­шыя дні жніў­ня 1941 го­да. У ін­шых рэ­гі­ё­нах фа­шыс­ты па­ча­лі лю­та­ваць паз­ней, ка­лі ад­чу­лі су­пра­ціў­лен­не на­сель­ніц­тва, пры­сут­насць пар­ты­за­наў. А тут толь­кі прый­шлі — па­ча­лі за­бі­раць мяс­цо­вых ак­ты­віс­таў, а ра­зам з імі час­та і тых, хто пад ру­ку тра­піць. Лю­дзей зга­ня­лі ў лес не­каль­кі дзён, а з ле­су яны ўжо не вяр­ну­лі­ся.

Аказ­ва­ец­ца, у гэ­тай ма­гі­ле ля­жаць жы­ха­ры вёс­кі Бе­ла­ве­жа, а так­са­ма су­сед­ніх па­се­лі­шчаў, якія пас­ля вай­ны ста­лі тэ­ры­то­ры­яй Поль­шчы, а брац­кая ма­гі­ла жы­ха­роў вёс­кі Ча­дзель Пру­жан­ска­га ра­ё­на ця­пер зна­хо­дзіц­ца ў Поль­шчы. Та­кія вось зіг­за­гі гіс­то­рыі... Ра­ней, ка­лі па­меж­ны рэ­жым быў бяз­ві­за­вым, з абод­вух ба­коў раз на год ла­дзі­лі­ся па­мі­наль­ныя ме­ра­пры­ем­ствы. Да род­ных ма­гіл ха­дзі­ла шмат лю­дзей з ад­ной і дру­гой дзяр­жаў. Ця­пер пра­цэ­ду­ра ста­ла больш скла­да­най, і ме­ра­пры­ем­ствы пра­хо­дзяць больш сціп­ла. Але пра­хо­дзяць. Вось і сё­ле­та 2 жніў­ня ў Пру­жан­скім ра­ё­не ля кры­жоў збя­руц­ца лю­дзі.

— Да гэ­тай па­ры пом­нік бу­дзе грун­тоў­на ад­ра­ман­та­ва­ны, — па­абя­цаў на­мес­нік стар­шы­ні Пру­жан­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Мі­ка­лай КУД­РА­ВЕЦ.

— Бо з 1980 го­да, ка­лі яго ўзвя­лі пру­жан­скія бу­даў­ні­кі па пра­ек­це поль­скіх ар­хі­тэк­та­раў, ма­ну­мент пе­ра­жы­ваў толь­кі бя­гу­чыя ра­мон­ты.

Ляс­ні­чы Ні­кар­ска­га ляс­ніц­тва На­цы­я­наль­на­га пар­ку «Бе­ла­веж­ская пу­шча» Аляк­сандр ПЕ­КАЧ рас­ка­заў, што бе­тон па­чаў у мно­гіх мес­цах раз­бу­рац­ца, ра­монт па­тра­бу­ец­ца тэр­мі­но­ва. Па­ра­дак на пры­лег­лай тэ­ры­то­рыі пад­трым­лі­ва­юць лес­ні­кі. І на гэ­ты раз на­пя­рэ­дад­ні Дня Пе­ра­мо­гі тут усё па­чыс­ці­лі, пры­бра­лі, за­ўва­жыў Аляк­сандр Мі­хай­ла­віч. Не за­бы­лі­ся і пра су­сед­ні сціп­лы абел­іск двум за­гі­ну­лым пар­ты­за­нам, які ста­іць на тэ­ры­то­рыі ляс­ніц­тва. Яго па­бя­лі­лі, пры­вя­лі ў па­ра­дак на­ва­кол­ле.

«Кры­жы» па тра­ды­цыі да­гля­да­юць су­пра­цоў­ні­кі ляс­ніц­тва, бо ўезд на тэ­ры­то­рыю пу­шчы мае асаб­лі­вы рэ­жым. З бо­ку вёс­кі Бе­лы Ля­сок пра­пус­ка­ец­ца толь­кі спе­цы­яль­ны і служ­бо­вы аў­та­транс­парт. А вось удзель­ні­кі ве­ла­сі­пед­ных эк­скур­сій ця­пер мо­гуць на­ве­даць і гэ­ты пом­нік.

Шэсць ства­лоў — як шэсць душ

Пом­нік у Шчэб­рын­скім ле­се не­звы­чай­ны тым, што по­бач са сціп­лым абел­іс­кам, які ста­іць на мес­цы рас­стрэ­лу дзвюх сем'­яў вы­рас граб з шас­цю ства­ла­мі. Вы­хо­дзіць, са­ма пры­ро­да ўве­ка­ве­чы­ла па­мяць бяз­він­на за­губ­ле­ных.

Гэ­та зу­сім не­да­лё­ка ад Брэс­та, па­між вёс­ка­мі Рад­ва­ні­чы і Фра­на­паль, пры Поль­шчы тут зна­хо­дзі­ла­ся ся­дзі­ба мяс­цо­ва­га ляс­ні­ча­га Іва­на Гаў­ры­лю­ка. Пра тое, што бы­лы ляс­ні­чы з пер­шых дзён вай­ны да­па­ма­гаў пар­ты­за­нам, мес­ці­чы да­ве­да­лі­ся толь­кі пас­ля та­го, як яго, жон­ку і ма­ло­га сы­на па-звер­ску за­бі­лі — пра гэ­та і рас­каз­вае шыль­да з тыль­на­га бо­ку пом­ні­ка. А цэнт­раль­ная шыль­да змя­шчае звы­чай­ны аб­стракт­ны тэкст: «Бяс­страш­ным і муж­ным во­і­нам і пар­ты­за­нам». Тое, што ліс­та­па­даў­скім днём 1942 го­да бы­ла за­ка­та­ва­на так­са­ма сям'я Пят­ра Фё­да­ра­ві­ча Бе­ла­ве­жы, мяс­цо­вым края­знаў­цам ста­ла вя­до­ма паз­ней. Пят­ра Бе­ла­ве­жу, як і Іва­на Гаў­ры­лю­ка, за­бі­лі з жон­кай і сы­нам. Іх дзе­ці бы­лі амаль ра­вес­ні­кі — хлоп­чы­кі 10-11 га­доў.

У 1970-я га­ды тут па­ста­ві­лі сціп­лы абел­іск. Ра­ней сю­ды вя­ла да­во­лі шы­ро­кая да­ро­га, на­ват ра­ён­ныя ме­ра­пры­ем­ствы пра­во­дзі­лі­ся, пры­мер­ка­ва­ныя да па­мят­ных дат. Але мя­ня­юц­ца па­ка­лен­ні, да­ро­га па­сту­по­ва ро­біц­ца больш вуз­кай і не­пры­кмет­най. А граб тым ча­сам ста­но­віц­ца вы­шэй­шым. Хут­чэй за ўсё, у ад­но сыш­лі­ся не­каль­кі дрэў, якія по­тым шчыль­на зрас­лі­ся кам­ля­мі. І кож­ны ствол, ні­бы на­га, аба­пі­ра­ец­ца на зям­лю. А да­лей, уга­ры, дрэ­вы тро­хі ра­зы­хо­дзяц­ца ад­но ад ад­на­го і за­вяр­ша­юц­ца вя­ліз­най рас­кош­най шап­кай зя­лё­най ліс­то­ты, якая толь­кі рас­пус­ці­ла­ся.

По­бач з дрэ­ва­мі пом­нік, вя­до­ма, хут­чэй па­кры­ва­ец­ца мо­хам, яму па­трэ­бен па­ста­ян­ны до­гляд. Гэ­тым зай­ма­ец­ца Рад­ва­ніц­кі сель­вы­кан­кам. Кі­раў­нік спра­ва­мі Тац­ця­на КА­ВА­ЛЕ­ВІЧ ска­за­ла, што ня­даў­на ва­кол пом­ні­ка па­ста­ві­лі но­вую бе­тон­ную ага­ро­джу, пад­фар­ба­ва­лі, пры­бра­лі на­во­кал. Па пры­бор­цы тэ­ры­то­рыі да­па­ма­га­юць вуч­ні Рад­ва­ніц­кай шко­лы. Але ле­таш­няй во­сен­ню най­ма­лі яшчэ двух ра­бо­чых для дроб­ных бу­даў­ні­чых ра­бот.

— Уся­го ж на тэ­ры­то­рыі сель­са­ве­та 13 пом­ні­каў ах­вя­рам вай­ны, 8 з іх зна­хо­дзяц­ца ў ля­сах і па­лях, — рас­ка­за­ла Тац­ця­на Якаў­леў­на. Што­год кож­ную вяс­ну да кож­на­га з 13 па­мят­ных зна­каў вы­яз­джае ка­мі­сія сель­са­ве­та, вы­зна­ча­ец­ца, якую ра­бо­ту па доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні трэ­ба пра­вес­ці. Да­па­ма­га­юць шко­лы, прад­пры­ем­ствы, ар­га­ні­за­цыі, якія зна­хо­дзяц­ца на тэ­ры­то­рыі ад­мі­ніст­ра­тыў­най адзін­кі.

У па­мяць тра­ге­дыі Ле­сак

Лес­кі ў Ка­мя­нец­кім ра­ё­не — ад­на з «вог­нен­ных» вё­сак Бе­ла­ру­сі. Яе лёс у мно­гім вы­зна­чы­ла мес­ца­зна­хо­джан­не. Лес­кі згу­бі­лі­ся ў глы­бі­ні ве­ка­во­га ле­су, уда­ле­чы­ні ад знач­ных да­рог. Кар­ні­кі лі­чы­лі та­кія на­се­ле­ныя пунк­ты па­тэн­цы­яль­на не­бяс­печ­ны­мі, маг­чы­мы­мі ача­га­мі пар­ты­зан­ска­га ру­ху. Та­му 4 мая 1943 го­да ўсіх жы­ха­роў са­гна­лі на край ся­ла, на ўзле­сак, і рас­стра­ля­лі. Ха­ты спа­лі­лі. Вы­ра­та­вац­ца ўда­ло­ся ад­ной ма­лень­кай дзяў­чын­цы. Па­лі­цай, зна­ё­мы ці ро­дзіч яе баць­коў, сха­ваў дзі­ця на во­зе з се­нам, а по­тым вы­вез.

На пом­ні­ку, уз­ве­дзе­ным у 80-я га­ды, вы­се­ча­ны проз­ві­шчы бяз­він­ных ах­вяр, цэ­лых сем'­яў па пяць, во­сем, два­нац­цаць ча­ла­век. Усе па­ка­лен­ні: пра­ба­бу­лі, ба­бу­лі, ма­ці, дзе­ці-не­маў­ля­ты... Жу­дас­на гэ­та чы­таць. Ця­пер у га­да­ві­ну тра­ге­дыі тут збі­ра­юц­ца вяс­коў­цы, пры­яз­джа­юць на­ват да­лё­кія сва­я­кі за­гі­ну­лых.

Ле­тась, у снеж­ні, гэ­ты пом­нік па­ка­заў мне стар­шы­ня Ка­мя­нец­ка­га рай­вы­кан­ка­ма Анд­рэй ПІ­СА­РЫК. Хоць знеш­не абел­іск вы­гля­даў да­гле­джа­ным, Анд­рэй Мі­ка­ла­е­віч ска­заў, што хут­ка яго ча­кае ка­пі­таль­ны ра­монт.

Ме­та­дыст па ахо­ве гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны ад­дзе­ла ідэа­ло­гіі, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі рай­вы­кан­ка­ма Іры­на РЭЗ­НІ­ЧУК па­ве­да­мі­ла, што ра­монт пом­ні­ка ў Лес­ках па­ды­хо­дзіць да за­вяр­шэн­ня. З ра­ён­на­га бюд­жэ­ту вы­дат­ка­ва­на ка­ля ста міль­ё­наў руб­лёў. Най­перш спі­ла­ва­лі ста­рыя дрэ­вы, віль­гаць з якіх трап­ля­ла на абел­іск і спры­я­ла яго раз­бу­рэн­ню. Сам пом­нік атын­ка­ва­ны і па­фар­ба­ва­ны. Ва­кол па­кла­дзе­на но­вая пліт­ка, зроб­ле­ны да­рож­кі. З двух ба­коў ад яго бу­дуць уста­ноў­ле­ны лаў­кі, каб лю­дзі маг­лі ад­па­чыць. Лес­кі пас­ля вай­ны ад­ра­дзі­лі­ся. Праў­да, ця­пер па­ста­ян­ных жы­ха­роў за­ста­ло­ся ма­ла, але ўлет­ку вёс­ка ажы­вае. Жы­ха­ры Ле­сак і іх дзе­ці пры­ма­юць удзел у до­гля­дзе пом­ні­ка.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.