Вы тут

Брама як пачатак вялікай работы


Біз­нес­ме­ны Уз­дзен­шчы­ны аб'­яд­на­лі­ся ў ад­ра­джэн­ні спад­чы­ны

Іні­цы­я­та­рам гэ­тай ка­рыс­най спра­вы стаў ды­рэк­тар вы­твор­ча-ганд­лё­ва­га ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства «Аг­ра­маш­сэр­віс» Аляк­сандр Ні­кіт­ка. Вяс­ной мі­ну­ла­га го­да ён са­браў кі­раў­ні­коў і прад­стаў­ні­коў ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су, ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў, не­абы­яка­вых да лё­су пом­ні­каў даў­ні­ны, за­ха­ван­ня гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны ра­ё­на. Края­знаў­ца і фун­да­тар мно­гіх ка­рыс­ных па­чы­нан­няў, ён за­ду­маў згур­та­ваць ва­кол ся­бе ад­на­дум­цаў, для не­вя­лі­кай, ма­быць, у маш­та­бах Бе­ла­ру­сі, але знач­най для Уз­дзен­шчы­ны кан­крэт­най спра­вы — рэ­стаў­ра­цыі ўяз­ной бра­мы пом­ні­ка ар­хі­тэк­ту­ры ХVІІІ ста­год­дзя — кас­цё­ла Свя­то­га Кры­жа, роў­ных якой па пры­га­жос­ці не так шмат у Бе­ла­ру­сі. Та­му так важ­на за­ха­ваць яе для на­шчад­каў, па маг­чы­мас­ці вяр­нуць вы­гляд, які меў кас­цёл два ста­год­дзі на­зад. І мяс­цо­выя края­знаў­цы вы­ра­шы­лі не ча­каць та­го ча­су, па­куль у дзяр­жа­вы зной­дуц­ца срод­кі для яго рэ­стаў­ра­цыі, а па­сту­по­ва, па­чы­на­ю­чы з ма­ло­га, крок за кро­кам ра­біць ад­ну вя­лі­кую спра­ву.

KONICA MINOLTA DIGITAL CAMERA

—Як ака­за­ла­ся, — рас­каз­ваў Ні­кіт­ка сва­ім ад­на­дум­цам, ро­бя­чы пе­рад імі свое­асаб­лі­вую спра­ва­зда­чу аб вы­ка­ры­стан­ні са­бра­ных срод­каў, — фі­нан­са­вы бок праб­ле­мы быў у гэ­тай спра­ве не з са­мых цяж­кіх. Усе, да ка­го мы звяр­та­лі­ся, ах­вот­на зга­дзі­лі­ся да­па­маг­чы. Хто руб­лём, хто тэх­ні­кай, хто буд­ма­тэ­ры­я­ла­мі, хто — кан­крэт­най ра­бо­тай.

Цяж­кас­ці пад­сце­ра­га­лі ў ін­шым. На­прык­лад, як зняць ста­рыя ва­ро­ты (ад­на створ­ка ва­жыць ка­ля то­ны), не па­ру­шыў­шы кан­струк­цыі слу­поў-шу­лаў. Пас­ля кан­суль­та­цыі з на­ву­коў­ца­мі і з да­па­мо­гай мяс­цо­вых май­строў-умель­цаў пры­ня­лі ра­шэн­не вы­пі­ла­ваць мес­цы ма­ца­ван­ня ра­зам з ка­ме­нем, каб пас­ля па­ста­віць на мес­ца. Аку­рат­на, з да­па­мо­гай кра­на, вы­ка­на­лі гэ­тую ра­бо­ту. За­тым за спра­ву ўзя­лі­ся ка­ва­лі Мак­сім Ха­да­но­віч, Сяр­гей Бу­шы­ла, Яў­ген Бар­та­ле­віч, Аляк­сандр По­ляк, Мак­сім Ва­ра­бей. Па пад­рых­та­ва­ных эс­кі­зах яны вы­ка­ва­лі скла­да­ныя эле­мен­ты, пра­ца­ва­лі з ду­шой, ра­зу­ме­ю­чы, што ро­бяць не на дзень і не на два, і не звы­чай­ную брам­ку, а эле­мент гіс­то­ры­ка-куль­тур­най каш­тоў­нас­ці. На­пэў­на, і па­чуц­цё го­на­ру за род­ны край, да­чы­нен­не да та­кой вы­са­ка­род­най мі­сіі да­па­маг­лі ім па­спя­хо­ва спра­віц­ца з ня­прос­тай за­да­чай.

За­тым асноў­ныя ва­ро­ты і дзве вуз­кія брам­кі па ба­ках па­фар­ба­ва­лі, зра­бі­лі ад­па­вед­нае ма­ца­ван­не і ўме­ла ўста­на­ві­лі на мес­ца. Аб­на­ві­лі­ся, атры­ма­лі пры­го­жыя «шап­кі» з бля­хі ка­мен­ныя слу­пы, на якіх тры­ма­лі­ся ва­ро­ты і брам­кі. На ўсё гэ­та спат­рэ­бі­ла­ся кры­ху больш як два ме­ся­цы.

Пас­ля за­вяр­шэн­ня ра­бот спон­са­ры і вы­ка­наў­цы гэ­тай важ­най спра­вы са­бра­лі­ся ў цэнт­раль­най ра­ён­най біб­лі­я­тэ­цы, каб да­ве­дац­ца, на што па­тра­ча­ны іх срод­кі, але най­перш — ад­чуць важ­насць свай­го да­чы­нен­ня да вя­лі­кай спра­вы. Трэ­ба бы­ло ба­чыць, якім ба­дзё­рым агень­чы­кам свя­ці­лі­ся іх во­чы. Мно­гія ўздзен­цы, ба­ча­чы аб­ноў­ле­ную бра­му, ра­да­ва­лі­ся, хоць і не ўсе ве­да­лі, чы­іх гэ­та рук спра­ва. А каб у прад­стаў­ні­коў ма­ло­га біз­не­су і на­да­лей не знік ім­пэт мець да­чы­нен­не да та­ко­га, зда­ва­ла­ся б, эка­на­міч­на ня­вы­гад­на­га ўкла­дан­ня срод­каў, Ні­кіт­ка за­пра­сіў на су­стрэ­чу пра­фе­са­ра, док­та­ра бія­ла­гіч­ных на­вук, аў­та­ра кніг па гіс­то­рыі са­до­ва-пар­ка­ва­га мас­тац­тва Ана­то­ля Фе­да­ру­ка.

Ана­толь Та­ра­са­віч пад­ра­бяз­на, пад­ма­цоў­ва­ю­чы свае вы­каз­ван­ні слай­да­мі, рас­ка­заў пра асноў­ныя ар­хі­тэк­тур­ныя пом­ні­кі Уз­дзен­шчы­ны і су­сед­ніх ра­ё­наў — той жа кас­цёл Свя­то­га Кры­жа, Каль­він­скі збор і ін­шыя па­бу­до­вы ў Пер­ша­май­ску, рэшт­кі ся­дзі­бы ў Над­нё­ма­не, кап­лі­цу-пі­ра­мі­ду на ўздзен­скіх мо­гіл­ках. Ці­ка­ва бы­ло прад­стаў­ні­кам біз­не­су па­чуць пад­ра­бяз­нас­ці пра жыц­цё і дзей­насць сла­ву­тых зем­ля­коў, прод­каў, якія ме­лі да­чы­нен­не да ўздзен­ска­га краю — Ка­зі­мі­ра і Яна За­ві­шаў, Мі­ка­лая і Маг­да­ле­ны Ра­дзі­віл, Яку­ба Нар­ке­ві­ча-Ёд­кі. Слу­ха­ю­чы вы­ступ­лен­не на­ву­коў­ца, не­ка­то­рыя пры­сут­ныя ва ўтуль­ным па­кой­чы­ку чы­таль­най за­лы біб­лі­я­тэ­кі ці не ўпер­шы­ню ў та­кім аб'­ёме па­зна­ё­мі­лі­ся з тым не­ацэн­ным ба­гац­цем, мі­ма яко­га пра­хо­дзі­лі ра­ней, не за­дум­ва­ю­чы­ся аб яго гіс­та­рыч­най знач­нас­ці. Як за­па­вет, як сіг­нал для да­лей­шых дзе­ян­няў ус­пры­ма­лі яны за­ўва­гі, пра­па­но­вы, па­ра­ды Ана­то­ля Та­ра­са­ві­ча:

—Вы зра­бі­лі вя­лі­кую спра­ву, пра якую бу­дуць ус­па­мі­наць на­шчад­кі і праз 10, і праз 50, і праз 100 га­доў. Вас не бу­дзе, а зроб­ле­нае ва­мі за­ста­нец­ца. Лю­бі­це свой род­ны край. Пра­цуй­це ў імя яго роск­ві­ту. Ра­туй­це ад па­сту­по­ва­га ці гвал­тоў­на­га зні­шчэн­ня ўсё тое доб­рае, пры­го­жае, па­кі­ну­тае ро­зу­мам і ру­ка­мі прод­каў ха­раст­во. Пом­ні­це: без ра­зу­мен­ня і за­ха­ван­ня мі­ну­ла­га ў нас не бу­дзе бу­ду­чы­ні.

Цёп­лыя сло­вы пад­трым­кі на ад­рас ка­рыс­най іні­цы­я­ты­вы і кан­крэт­ных яе вы­ка­наў­цаў вы­ка­заў вя­до­мы мас­так, наш зям­ляк Алесь Фі­лі­по­віч.

Дык ня­хай жа гіс­то­рыя ве­дае проз­ві­шчы тых, хто спры­чы­ніў­ся да та­кой важ­най спра­вы. А ме­лі да яе да­чы­нен­не, акра­мя на­зва­ных вы­шэй, Ста­шэў­скі, Лой­ка, Пань­коў, Ла­тыш, Се­ры­каў, Шэ­даў, Пі­лі­ке­віч, Вяр­біц­кі, Ру­сак, Пі­гу­леў­скі, Бе­рас­це­віч, Ко­валь, Тоў­сты, Ры­чык, Ра­баў, Фе­да­ры­наў, Гай­ке­віч, Суд­нік, Яз­він­скі, Рад­нен­ка, Хвас­тоў… Гэ­ты спіс бу­дзе доў­жыц­ца. Бо спраў і пра­ек­таў, скі­ра­ва­ных на да­лей­шае за­ха­ван­не ду­хоў­ных і ма­тэ­ры­яль­ных каш­тоў­нас­цяў, на Уз­дзен­шчы­не ня­ма­ла.

Вік­тар СА­БА­ЛЕЎ­СКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».