У памяшканні прэс-цэнтра «Мінск-Арэны» адкрылася выстаўка пераможцаў рэспубліканскага дзіцячага конкурсу малюнкаў «Дзеці малююць хакей», які арганізавалі і правялі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства спорту і сталічнае выдавецтва «Рыфтур». На выставе прадстаўлены работы школьнікаў са Слуцка, Салігорска, Магілёва, Грэска, Гомеля, Мінска, Крычава і Крычаўскага раёна.
— Беларусь ганарыцца тым, што сёлета з'яўляецца гаспадыняй правядзення чэмпіянату свету па хакеі, — сказала на адкрыцці выстаўкі першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч. — Дарэчы, наша краіна адзіная, у якой захаваўся дзіцячы хакейны чэмпіянат «Залатая шайба». А 12 лепшых малюнкаў гэтага конкурсу ўвайшлі ў каталог і на падставе іх на сталічным тэлебачанні створана 12 рэкламных відэаролікаў.
Лепшымі з лепшых на гэтым конкурсе журы прызнала 13-гадовую Інгу Адзярыху са Слуцка і 8-гадовую Паліну Маісеенку з вёскі Сакольнічы Крычаўскага раёна.
Анатоль Кляшчук. Фота аўтара.
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.
«Нават калі б не было медаля, з Парыжа я б ехаў самым шчаслівым».
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?