Вы тут

Да свя­таў — з пес­нямі


Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­нія, тэ­ле­ка­нал «Бе­ла­русь 3» і Ма­ла­дзёж­ны тэ­атр эст­ра­ды рых­ту­юць ары­гі­наль­нае він­ша­ван­не — кан­цэрт у рам­ках пра­ек­та «100 пе­сень для Бе­ла­ру­сі», пры­све­ча­ны Дню пра­цаў­ні­коў тэ­ле­ба­чан­ня, ра­дыё і су­вя­зі. Удзел у ім бя­руць вы­ка­наў­цы, якія за­пі­са­лі для пра­гра­мы «На­пе­рад у мі­ну­лае» су­час­ныя вер­сіі аў­тэн­тыч­ных на­род­ных пе­сень.

—Пра­ект іс­нуе ўжо больш за два га­ды, на­збі­ра­ла­ся шмат пе­сень, і ста­ла зра­зу­ме­ла, што мож­на і трэ­ба фар­мі­ра­ваць нар­маль­ную кан­цэрт­ную пра­гра­му, — ад­зна­чыў на­мес­нік га­лоў­на­га ды­рэк­та­ра тэлеканала «Бе­ла­русь 3» Сяр­гей Ма­ка­рэй. — Пер­шы та­кі кан­цэрт мы зра­бі­лі на на­ва­год­нюю ноч, ён меў рэ­за­нанс і знай­шоў сва­іх пры­хіль­ні­каў, та­му вы­ра­шы­лі ра­біць гэ­та тра­ды­цый­на. У перс­пек­ты­ве пла­ну­ем ла­дзіць та­кія кан­цэр­ты і з на­го­ды ін­шых па­дзей.

Му­зыч­ныя па­да­рун­кі ў пер­шым ад­дзя­лен­ні бу­дуць да­рыць Воль­га Плот­ні­ка­ва, Але­на Гры­ша­на­ва, Жа­нет, На­тал­ля Та­ме­ла, Га­лі­на Шыш­ко­ва, гур­ты «Драз­ды», «Ін­жыр», «Аў­ра» і шэ­раг ін­шых ар­тыс­таў. А ў дру­гім ад­дзя­лен­ні вы­сту­піць ан­самбль на­род­най му­зы­кі «Бя­се­да» Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі (мас­тац­кі кі­раў­нік — на­род­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі Ле­а­нід За­хлеў­ны).

Вес­ці кан­цэрт бу­дзе ня­змен­ная вя­ду­чая пра­ек­та «На­пе­рад у мі­ну­лае» Ак­са­на Ве­чар у па­ры з удзель­ні­ка­мі дзей­ства Та­ры­е­лам Май­су­ра­дзэ, Анд­рэ­ем Хляс­то­вым, Ві­та­лем Кар­па­на­вым і Кі­ры­лам Ер­ма­ко­вым.

—У кан­цэр­це атры­ма­ла пра­цяг ідэя «100 пе­сень для Бе­ла­ру­сі», — ка­жа вя­ду­чая Ак­са­на Ве­чар. — Хо­чац­ца та­кое ж свя­та зла­дзіць да Дня аба­ро­ны дзя­цей. А ця­пер ку­лу­ар­на ад­зна­чым пра­фе­сій­нае свя­та тых, хто пра­цуе на ра­дыё і тэ­ле­ба­чан­ні.

Тэ­ле­вер­сію свя­та мож­на бу­дзе па­гля­дзець 7 мая на тэ­ле­ка­на­ле «Бе­ла­русь 3» і спа­да­рож­ні­ка­вым ка­на­ле «Бе­ла­русь 24». Пры­ем­ным сюр­пры­зам, без­умоў­на, бу­дзе і ра­дыё­вер­сія кан­цэр­та, якая пла­ну­ец­ца на 8 мая.

Але­на ДРАП­КО.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».