Вы тут

«Пра тое, як я пачынала працаваць у кадры, можна складаць анекдоты»


Яна з тых жан­чын, якія ўме­юць ад­стой­ваць сваю па­зі­цыю і ўлас­ныя ін­та­рэ­сы. Па яе вер­сіі, усё атрым­лі­ва­ец­ца ў жыц­ці та­ды, ка­лі не іс­ці су­праць ся­бе і свай­го сум­лен­ня. Схіль­ная да са­ма­іро­ніі, аван­ту­рыз­му і сва­бо­ды вы­ра­жэн­ня ся­бе ва ўсім. Ад­ной­чы пла­нуе на­пі­саць кні­гу для на­шчад­каў і ад­крыць сваю спра­ву. А па­куль што вы­хоў­вае дзі­ця, за­хап­ля­ец­ца аздаб­лен­нем мэб­лі і пра­цуе на тэ­ле­ба­чан­ні. На тэ­ле­ка­на­ле «Мір» Але­ну Куп­чык мож­на ўба­чыць у пра­гра­ме «Агуль­ны ін­та­рэс» кож­ны па­ня­дзе­лак.

3-10

—Рых­ту­ю­чы­ся да ін­тэр­в'ю, вель­мі ма­ла знай­шла пра вас у се­ці­ве. Гэ­та па­зі­цыя за­кры­тас­ці ці асця­рож­нае стаў­лен­не да пуб­ліч­нас­ці?

—Не, прос­та, ка­лі я толь­кі па­чы­на­ла пра­ца­ваць, то бы­ла вельмі ма­ла­дой. І ў ней­кай сту­пе­ні бы­ло ра­на зна­хо­дзіц­ца ў цэнт­ры ўва­гі. А з пры­хо­дам на тэ­ле­ка­нал «Мір», дзе пра­цую ўжо 12 га­доў, ма­быць, так­са­ма не бы­ло аб'­ек­тыў­ных пры­чын «свя­ціц­ца», бо спа­чат­ку я вя­ла ней­кія пра­ек­ты, якія ства­ра­лі­ся толь­кі для ра­сій­ска­га вя­шчан­ня. Усё ад­бы­ва­ец­ца вель­мі пра­віль­на — кож­най па­дзеі свой час.

На­конт пуб­ліч­нас­ці, шчы­ра ска­жу, я не з тых, хто ста­віц­ца да яе сур'­ёз­на. Мя­не яна, хут­чэй, за­баў­ляе. У нас жа, хоць і з'я­ві­ла­ся сфе­ра ту­со­вак і шоу-біз­не­су, але ў ёй усе адзін ад­на­го ве­да­юць. Для мя­не важ­на, каб бы­ла мя­жа па­між аса­біс­тым жыц­цём і тым, чым я дзя­лю­ся са све­там.

—Да­вай­це аб пра­фе­сіі… Ад­куль жа­дан­не пай­сці ў жур­на­ліс­ты­ку?

—Смеш­ная гіс­то­рыя бы­ла. Я ву­чы­ла­ся ў спе­цы­я­лі­за­ва­най шко­ле і па­глыб­ле­на вы­ву­ча­ла іс­пан­скую мо­ву. Удзель­ні­ча­ла ў роз­ных алім­пі­я­дах, але ду­ша пра­сі­ла яшчэ не­ча­га. І я ра­зу­ме­ла, што за­меж­ная мо­ва без асноў­най пра­фе­сіі — не са­мы леп­шы ва­ры­янт, бо доб­ра мець ней­кія ве­ды як да­да­так да асно­вы. І ў адзі­нац­ца­тым кла­се, упэў­не­ная, што па­сту­паю на за­меж­ныя мо­вы, я па­ча­ла на­вед­ваць кур­сы пад­рых­тоў­кі і пры гэ­тым па­ра­лель­на пай­шла на та­кія ж на жур­фа­ку. На­ват баць­кі не бы­лі ў кур­се ма­ёй стра­тэ­гіі. У тым жа го­дзе я яшчэ ўдзель­ні­ча­ла ў рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­я­дзе. А там бы­ла на­ступ­ная сіс­тэ­ма: яе пры­зё­ры аў­та­ма­тыч­на маг­лі па­сту­піць на ад­па­вед­ны про­філь ва ўні­вер­сі­тэт. Вы­дзя­ля­лі ад­но мес­ца на Мінск і пяць на рэ­гі­ё­ны. Я вы­ра­шы­ла: ка­лі ўвай­ду ў шас­цёр­ку, то па­сту­паю на за­меж­ныя мо­вы. І, бу­дзе­це смя­яц­ца, але я за­ня­ла сё­мае мес­ца. Баць­кі та­ды вель­мі пе­ра­жы­ва­лі за мой вы­бар, але маў­ча­лі. Так я тра­пі­ла на жур­фак. Ця­пер та­ко­га аван­ту­рыз­му ўсё менш, а та­ды ры­зы­ка­ва­ла не раз­дум­ва­ю­чы.

—І які­мі бы­лі пер­шыя кро­кі ў пра­фе­сіі?

—Я па­ча­ла пра­ца­ваць у шта­це на трэ­цім кур­се. З'я­ві­ла­ся ра­зу­мен­не та­го, што шмат тэ­о­рыі і ма­ла прак­ты­кі, та­му, ка­лі ха­чу зай­мац­ца гэ­тай спра­вай па жыц­ці, трэ­ба зда­бы­ваць прак­тыч­ны во­пыт. А по­тым тра­пі­ла на тэ­ле­ка­нал «Мір», дзе бы­лі маш­таб­ныя пра­ек­ты, да­ку­мен­таль­ныя філь­мы. Та­кую пра­цу не па­раў­наць з на­ві­на­мі і што­дзён­ны­мі пра­ек­та­мі. Змаг­ла на­ву­чыц­ца мно­гім ка­рыс­ным рэ­чам. А ве­ды, як вя­до­ма, за пля­чы­ма не на­сіць.

—«Про­ба ся­бе» ў кад­ры цяж­ка да­ва­ла­ся?

—Пра тое, як я па­чы­на­ла пра­ца­ваць у кад­ры, мож­на скла­даць анек­до­ты. Я, мо­жа, та­му з пэў­най іро­ні­яй стаў­лю­ся сён­ня да «зор­нас­ці» на эк­ра­не. Пад­час пер­шых эфі­раў у мя­не на зу­бах ста­я­лі брэ­ке­ты. Каб іх не­як за­мас­кі­ра­ваць, я рабіла «вініры» з жа­валь­най гум­кі. З‑за гэ­та­га ў пэў­най сту­пе­ні змя­ня­ла­ся ма­не­ра га­ва­рыць. На­ват дзіў­на, як па­га­джа­ла­ся на та­кія экс­пе­ры­мен­ты маё кі­раў­ніц­тва. А вось хва­ля­ван­не заў­сё­ды ад­сут­ні­ча­ла. Мне, праў­да, не да­во­дзі­ла­ся пра­ца­ваць у пра­мым эфі­ры. Там, ка­жуць, атрым­лі­ва­еш ні з чым не па­раў­наль­ны ад­рэ­на­лін. А пра­ца ў за­пі­се заў­сё­ды дае маг­чы­масць вы­пра­віць ней­кія ня­ўда­чы, больш звяр­та­еш ува­гу на сваю дык­цыю, на тое, як тры­ма­еш­ся ў кад­ры, як па­да­еш ма­тэ­ры­ял. На­огул, мне зда­ец­ца, усё гэ­та аль­бо ёсць у ча­ла­ве­ку, аль­бо няма...

—«Мір» з тых тэ­ле­ка­на­лаў, ку­ды не прос­та тра­піць…

—Ка­лі прый­шла сю­ды, то быц­цам на­но­ва па­ча­ла ву­чыц­ца. Бы­лі роз­ныя пра­ек­ты, на­за­па­шва­ла во­пыт. На­прык­лад, пра­гра­му «Мар! Дзей­ні­чай! Будзь!» я пры­ду­ма­ла за ве­чар, та­му што ха­це­ла­ся но­вых кро­каў пас­ля пра­ек­та «Як жы­вя­це-мо­жа­це» (гэ­та бы­ла се­рыя да­ку­мен­таль­ных пра­грам). А ў нас якая па­зі­цыя на ка­на­ле: хо­чаш раз­віц­ця — пры­дум­вай сваё і но­вае. Та­ды як­раз бы­ла за­мо­ва з Маск­вы на ма­ла­дзёж­ны пра­ект. Я се­ла і зра­бі­ла. Пра­ца­ва­ла ў ім тры га­ды, по­тым сыш­ла ў дэ­крэт, вяр­ну­ла­ся. На пра­гра­ме змя­ні­ла­ся ка­ман­да і фар­мат, але ён вось ужо во­сем га­доў жы­ве.

—Сён­ня вы ў пра­ек­це «Агуль­ны ін­та­рэс» раз­гля­да­е­це ак­ту­аль­ныя тэ­мы. Як уда­ец­ца зна­хо­дзіць ге­ро­яў?

—У нас вель­мі шчыль­ны гра­фік пад­рых­тоў­кі пра­гра­мы, і пра­ца бу­ду­ец­ца ад­па­вед­на. Мы з Анд­рэ­ем (Анд­рэй Алек­сі­ен­ка — су­вя­ду­чы. — Аўт.) па чар­зе пры­дум­ва­ем тэ­мы, рас­піс­ва­ем, ары­ен­ту­ю­чы­ся на ге­ро­яў. А вось шу­кае іх і да­маў­ля­ец­ца пра су­стрэ­чу наш прад­зю­сар Тац­ця­на Ра­ма­на­ва. Клас­ны ге­рой за­бяс­печ­вае пос­пех пра­гра­мы: зда­быў­шы доб­ры ма­тэ­ры­ял, по­тым і тэкст лёг­ка на­пі­саць, і зман­ці­ра­ваць. Та­ды на­ват са­ма пра­гра­ма гля­дзіц­ца на ад­ным ды­хан­ні. Тэ­ле­ба­чан­не — гэ­та вы­нік ка­манд­най пра­цы, дзе ад ад­на­го за­ле­жыць пра­ца ін­шых. Я пра­цую з цу­доў­нымі людзьмі. Вя­лі­кая ўда­ча, ка­лі пры­сут­ні­чае па­ра­зу­мен­не з вя­ду­чым, рэ­жы­сё­рам. Я, на­прык­лад, не ма­гу да­зво­ліць сабе не пра­чнуц­ца ра­ні­цай і не сес­ці за пра­цу, бо ве­даю, што ін­шыя ка­ле­гі ча­ка­юць.

—У вас пра­гра­ма бу­ду­ец­ца на су­праць­лег­лых па­зі­цы­ях. Ка­лі зда­ра­ец­ца, што ге­рой вы­каз­вае сваё ба­чан­не і яно ад­роз­ні­ва­ец­ца ад па­трэб­на­га вам, то як «на­кі­роў­ва­е­це» яго?

—Кіраваць лю­бым ча­ла­ве­кам скла­да­на. С­па­чат­ку на­ват губ­ля­лі­ся, ся­дзе­лі і ду­ма­лі: на што мы стра­ці­лі час, як вы­вес­ці яго на па­трэб­ныя дум­кі? Ця­пер та­кіх мо­ман­таў ужо знач­на менш. Трэ­ба рых­та­вац­ца да лю­бых па­ва­ро­таў яшчэ на ста­дыі пла­на­ван­ня, інакш та­кія не­да­хо­пы спра­цу­юць нам у мі­нус. Ста­ра­ем­ся больш дак­лад­на акрэс­лі­ваць свае па­зі­цыі і раз­мя­жоў­ваць пунк­ты гле­джан­ня ге­ро­яў. У ад­ной з ня­даў­ніх пра­грам «пі­са­лі» ся­мей­ную па­ру псі­хо­ла­гаў і ўда­ло­ся пад­вес­ці іх да та­го, што адзін спе­цы­я­ліст быў на ма­ім ба­ку, а другі ад­стой­ваў па­зі­цыю май­го су­вя­ду­ча­га, ха­ця спа­чат­ку яны пры­трым­лі­ва­лі­ся ад­ноль­ка­вых поглядаў.

—Ад ча­го, на ва­шу дум­ку, за­ле­жыць пос­пех та­го ці ін­ша­га пра­ек­та ся­род гле­да­чоў?

—Па-пер­шае, па­ві­нен быць фар­мат, яко­га ня­ма на ін­шых ка­на­лах. Пра­ект «Мар! Дзей­ні­чай! Будзь!» не меў ана­ла­гаў ні ў нас, ні на­ват у Маск­ве. Яго гля­дзе­лі і гля­дзяць вось ужо во­сем га­доў — і доб­рыя рэй­тын­гі. Па-дру­гое, трэ­ба шу­каць ге­ро­яў. Ка­лі ча­ла­век хо­дзіць з ка­на­ла на ка­нал і рас­каз­вае пра ад­но і тое ж, то каму ён цікавы? На­рэш­це, пра­ца ка­ман­ды — ад яе ж за­ле­жыць якасць здым­каў, ман­таж і шмат ін­шых ню­ан­саў.

—Што для вас зна­чыць быць жур­на­ліс­там?

—Я не ста­ла б ідэа­лі­за­ваць на­шу пра­фе­сію. У нас та­кая спе­цы­фі­ка пра­цы... Зра­зу­ме­ла, мно­гае за­ле­жыць ад умен­ня пла­на­ваць час. Але ў жур­на­ліс­ты­цы нель­га па­кі­нуць пра­цу ў офі­се і за­быц­ца на яе да ра­ні­цы.

—У вас ёсць нейкая планка? Ча­го хо­чац­ца да­сяг­нуць у пра­фе­сіі?

—Я ха­це­ла па­сту­піць у Маск­ву на рэ­жы­сё­ра. Але з ча­сам зра­зу­ме­ла: ня­ма ў гэ­тым не­аб­ход­нас­ці, бо, мо­жа, тро­хі са­ма­на­дзей­на пра­гу­чыць, я шмат што ўжо ўмею ра­біць. У мя­не бы­ла маг­чы­масць па­спра­ба­ваць ся­бе ў якас­ці і рэ­жы­сё­ра, і аў­та­ра, і вя­ду­чай. Ма­гу са­ма ман­ці­ра­ваць, му­зы­ку пад­бі­раць. Яшчэ прый­шла да вы­сно­вы, што кар'­е­ра, да­сяг­нен­ні — не са­мае га­лоў­нае, і та­кая па­зі­цыя нар­маль­ная. Са­мае страш­нае для мя­не, ка­лі лю­дзі не раз­ві­ва­юц­ца.

Але­на ДРАП­КО.

 

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Адзіны маёмасны плацеж

Адзіны маёмасны плацеж

Яго неабходна заплаціць да 15 лістапада.

Сацыяльная падтрымка

Якія мэты стаяць перад абноўленым цэнтрам сацыяльнай рэалібітацыі дзяцей-інвалідаў?

Якія мэты стаяць перад абноўленым цэнтрам сацыяльнай рэалібітацыі дзяцей-інвалідаў?

У цэнтры аказваюць паслугі па рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў усіх груп. 

Эканоміка

Куды ўкласці свае фінансы, каб іх прымножыць?

Куды ўкласці свае фінансы, каб іх прымножыць?

Пачынаць інвеставаць можна хоць з рубля, хоць з двух: так вы хоць бы зразумееце, як усё гэта працуе.