Прызначаны Вярхоўнай Радай выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Украіны спікер парламента Аляксандр Турчынаў падпісаў указ «Аб мерах па павышэнні абараназдольнасці дзяржавы». Дакумент прадугледжвае аднаўленне прызыву ва Узброеныя Сілы, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.
Неабходнасць прыняцця ўказа тлумачыцца абвастрэннем сітуацыі на паўднёвым усходзе краіны, фактамі непрыхаванай агрэсіі, захопам і блакаваннем будынкаў органаў дзяржаўнай улады, ваеннага кіравання, воінскіх часцей, транспартных камунікацый у Данецкай і Луганскай абласцях і г.д. Пад дзеянне дакумента падпадаюць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў, якія не маюць права на вызваленне або адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую ваенную службу. Апошні прызыў ва ўкраінскае войска прайшоў у кастрычніку 2013 года, і з 2014 года планавалася прызыў спыніць. Меркавалася, што войска да канца бягучага года павінна цалкам перайсці да камплектавання вайскоўцамі па кантракце.
Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі.
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.