Вы тут

Мяс­цо­выя на­ві­ны бу­дуць за­па­тра­ба­ва­ныя заў­сё­ды


Га­лі­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ, член Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пра­вах ча­ла­ве­ка, на­цы­я­наль­ных ад­но­сі­нах і срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, не адзін год ад­пра­ца­ва­ла ў жур­на­ліс­ты­цы: бы­ла рэ­дак­та­рам ад­дзе­ла ра­дыё «Ма­ла­дзе­чан­скай га­зе­ты». Дэ­пу­тат вы­ка­за­ла ўпэў­не­насць, што га­зе­там не па­гра­жае знік­нен­не — яны прос­та па­сту­по­ва зме­няц­ца пад уплы­вам па­тра­ба­ван­няў ча­су — ста­нуць больш ана­лі­тыч­ны­мі, у той час як іх ін­тэр­нэт-вер­сіі возь­муць на ся­бе асноў­ную ін­фар­ма­цый­ную на­груз­ку.

— Ха­чу звяр­нуц­ца да гіс­та­рыч­ных ана­ло­гій. Са з'яў­лен­нем ра­дыё дру­ка­ва­ным вы­дан­ням прад­каз­ва­лі не­па­збеж­ную па­гі­бель. Але га­зе­ты за­ста­лі­ся. Вы­жы­лі яны і пас­ля роск­ві­ту тэ­ле­ба­чан­ня. Су­мня­ва­ю­ся, што той жа ін­тэр­нэт вы­не­се ад­на­знач­ны вер­дыкт, маў­ляў, га­зе­ты ад­жы­лі сваё. Так, кан­ку­рэн­цыя аба­вяз­ко­ва бу­дзе, яна на­ват уз­моц­ніц­ца, бо вы­рас­ла цэ­лае па­ка­лен­не «дзя­цей вір­ту­аль­най пра­сто­ры». Але ча­ла­век не змо­жа ўвесь час за­ста­вац­ца сам-на­сам з «жа­ле­зам» — яму аба­вяз­ко­ва трэ­ба бу­дзе звяр­тац­ца да дру­ка­ва­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, каб грун­тоў­на па­глы­біц­ца ў тую ці ін­шую праб­ле­му, па­чы­таць пра тое, што са­праў­ды ці­ка­ва.

Га­лі­на Ла­зоў­ская ўпэў­не­на, што ра­ён­ныя га­зе­ты не знік­нуць.

— Най­перш ка­жу пра мяс­цо­вую пе­ры­ё­ды­ку — больш бліз­кую да ча­ла­ве­ка. Ён бу­дзе звяр­тац­ца да дру­ка­ва­най вер­сіі, каб пра­чы­таць пра свой го­рад, сваю вёс­ку, пра свай­го ка­ле­гу аль­бо су­се­да. Да­рэ­чы, у Еў­ро­пе рэ­гі­я­наль­ныя га­зе­ты па­сту­по­ва пе­ра­тва­ра­юц­ца ў ся­мей­ныя вы­дан­ні, якія пі­шуць пра жыц­цё прос­тых лю­дзей, пра іх кло­па­ты, за­хап­лен­ні...

Да­рэ­чы, «Ма­ла­дзе­чан­ская га­зе­та» ўжо не пер­шы год пра­цуе за кошт улас­на за­роб­ле­ных срод­каў, атры­ма­ных з да­хо­даў ад рэ­кла­мы і на­кла­ду.

— Апош­нім ча­сам мно­гія ра­ён­ныя га­зе­ты па­леп­шы­лі сваю эка­но­мі­ку, пе­ра­ста­лі ка­рыс­тац­ца да­та­цы­я­мі з бюд­жэ­ту. Мя­ня­ец­ца да леп­ша­га фі­нан­са­вая сі­ту­а­цыя і ў буй­ных рэс­пуб­лі­кан­скіх вы­дан­нях. Ра­зам з тым дзяр­жа­ва мае пра­ва пад­стаў­ляць пля­чо та­му, хто па­куль аб'­ек­тыў­на не ў ста­не са­ма­стой­на вы­жы­ваць. Як-ні­як, але срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі бы­лі і бу­дуць чац­вёр­тай ула­дай. Тут на­прош­ва­ец­ца ана­ло­гія пра ар­мію: хто не ў ста­не кар­міць сваё вой­ска, той бу­дзе кар­міць чу­жое.

Дэ­пу­тат упэў­не­на, што ра­ён­ныя га­зе­ты і сён­ня за­па­тра­ба­ва­ны ў чы­та­ча, асаб­лі­ва ў прад­стаў­ні­коў ся­рэд­ня­га і ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня. Яны не толь­кі да­но­сяць да га­ра­джан і вяс­коў­цаў раз­на­стай­ную ін­фар­ма­цыю, але і кан­крэт­ную да­па­мо­гу аказ­ва­юць, якая ты­чыц­ца най­перш вы­ра­шэн­ня шмат­лі­кіх са­цы­яль­на-бы­та­вых праб­лем.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.