Вы тут

Пер­шы бе­ла­рус­кі біз­нес­мен


Род Эд­варда Вай­ні­ло­віча ні пе­рад кім шап­кі не зды­маў.

Га­рад­скі суд­дзя, прад­пры­маль­нік, стац­кі са­вет­нік, дэ­пу­тат ра­сій­скай Дзяр­жаў­най Ду­мы, стар­шы­ня Мінск­ага сель­ска­гас­па­дар­ча­га та­ва­рыст­ва Эд­вард Вай­ні­ло­віч да­сяг­нуў уся­го сва­і­мі на­ма­ган­ня­мі. Ён з за­ла­тым ме­да­лём скон­чыў гім­на­зію і па­ехаў у Гер­ма­нію збі­раць ла­ка­ма­ты­вы, па­цвер­дзіў­шы тэ­зіс: «Тэ­о­рыя без прак­ты­кі мёрт­вая».

У сва­ім за­вя­шчан­ні Эд­вард Вай­ні­ло­віч на­пі­саў: «Род наш ні пе­рад кім шап­кі не зды­маў. Ка­лі амаль уся шлях­та На­ва­груд­ска­га ва­я­вод­ства збі­ра­ла свае ба­гац­ці з дро­бак ра­дзі­ві­лаў­ска­га ста­ла і з за­ложні­каў вый­шла ў гас­па­да­ры, мы ні адзі­най пя­дзі зям­лі ад іх не ўзя­лі. Ва ўсёй шы­ро­кай акру­зе Са­ві­чы, ма­быць, адзі­ны воль­ны ма­ён­так».

Прад­пры­маль­ніц­тва і па­тры­я­тызм

Тэх­но­лаг па аду­ка­цыі, двац­ца­ці­ся­мі­га­до­вы Вай­ні­ло­віч пас­ля смер­ці баць­кі ў 1874 го­дзе ўсту­пае ў ва­ло­дан­не ро­да­вы­мі ма­ёнт­ка­мі Са­ві­чы і Пу­за­ва. З гэ­та­га ча­су ён звя­заў свой лёс з зям­лёй, стаў­шы ад­на­ча­со­ва ак­тыў­ным удзель­ні­кам гра­мад­ска­га жыц­ця ў шмат­лі­кіх сфе­рах. Яшчэ пры жыц­ці баць­кі Эд­вард удзель­ні­чаў у кам­пра­міс­ных су­дах, ад­на­ча­со­ва да­па­ма­гаў асі­ра­це­лым сем'­ям. Усе свае гра­мад­скія аба­вяз­кі вы­кон­ваў доб­ра­сум­лен­на, ішоў на кам­пра­мі­сы, ка­лі гэ­та да­па­ма­га­ла вы­ра­шыць праб­ле­му, і хут­ка на­быў да­вер лю­дзей.

Ажа­ніў­ся Эд­вард Вай­ні­ло­віч у трыц­цаць пяць га­доў, за­бяс­пе­чыў­шы да та­го ча­су даб­ра­быт ча­ты­рох сяс­цёр і цвёр­да стаў­шы на но­гі. Яго абран­ні­цай ста­ла лю­бі­мая дзяў­чы­на Алім­пія Уз­лоў­ская. Ад­нак ся­мей­нае жыц­цё ста­ла цяж­кім вы­пра­ба­ван­нем для му­жа і жон­кі.

Да па­чат­ку ХХ ста­год­дзя Эд­вард Вай­ні­ло­віч стаў буй­ным прад­пры­маль­ні­кам і ва­ло­даў шмат­лі­кі­мі зем­ля­мі і фаб­ры­ка­мі ў Мін­скай гу­бер­ні. Да та­го ча­су на 90 ты­сяч мін­чан быў уся­го адзін ка­та­ліц­кі храм. Ён ра­зам са сва­ёй жон­кай Алім­пі­яй пад­ах­во­ціў­ся ўзвес­ці куль­та­вы бу­ды­нак за ўлас­ны кошт у па­мяць пра па­мер­ла­га сы­на Сі­мо­на, які пра­жыў толь­кі два­нац­цаць га­доў. У 1903 го­дзе ў Мін­скую га­рад­скую ду­му бы­ла на­кі­ра­ва­на за­ява пры­ха­джан Ка­фед­раль­на­га кас­цё­ла. Пад ліс­том, у якім да­каз­ва­ла­ся не­аб­ход­насць бу­даў­ніц­тва но­вай свя­ты­ні, бы­ло са­бра­на больш за 2 ты­ся­чы под­пі­саў.

Па­куль ра­сій­скае чы­на­вен­ства раз­бі­ра­ла­ся з прось­ба­мі вер­ні­каў, Вай­ні­ло­ві­чаў на­пат­ка­ла яшчэ ад­на тра­ге­дыя. У гэ­тым жа го­дзе, не да­жыў­шы ўся­го адзін дзень да свай­го двац­ца­ці­год­дзя, па­мер­ла іх дач­ка Але­на-Бя­ніг­на. Яе баць­ка за­пі­саў у дзён­ні­ку: «З не­ка­лі моц­на­га дрэ­ва май­го ро­ду апа­да­лі ліс­ток за ліст­ком, і я за­стаў­ся як адзі­но­кая га­лін­ка, асу­джа­ны на смерць, ні­бы аб­па­ле­нае гро­мам дрэ­ва, якое ўжо ні­я­кая вяс­на не ажы­віць».

Эд­вард і Алім­пія Вай­ні­ло­ві­чы вы­ра­шы­лі па­бу­да­ваць храм у го­нар свя­тых Сы­мо­на і Але­ны — як па­мяць пра сва­іх дзя­цей (Сы­на яны на­зва­лі ў го­нар апост­ала Сы­мо­на, а дач­ку — у го­нар свя­той Але­ны, ма­ці ім­пе­ра­та­ра Кан­стан­ці­на, які зра­біў хрыс­ці­ян­ства афі­цый­най рэ­лі­гі­яй). Кошт хра­ма склаў больш за 300 ты­сяч руб­лёў, што раў­ня­ла­ся па­ло­ве га­да­во­га да­хо­ду го­ра­да Мін­ска.

Дзяр

­жаў­ная служ­ба і аграр­нае та­ва­рыст­ва

З увя­дзен­нем у Ра­сіі кансты­ту­цый­на­га ла­ду, пас­ля па­дзей 1905 го­да, пе­рад мін­скім прад­пры­маль­ні­кам ад­кры­лі­ся но­выя перс­пек­ты­вы. Эд­вард Вай­ні­ло­віч абі­ра­ец­ца прад­стаў­ні­ком За­ход­ніх гу­бер­няў у Дзяр­жаў­най Думе Ра­сій­скай ім­пе­рыі. У Дзярж­са­ве­це ён зай­мае вы­со­кае ста­но­ві­шча чле­на фі­нан­са­вай ка­мі­сіі, асаб­лі­ва важ­най у су­вя­зі з вы­лу­чэн­нем на пер­шы план І Дзяр­жаў­най Ду­май аграр­на­га пы­тан­ня.

У 1876 го­дзе Вай­ні­ло­віч быў абра­ны чле­нам Мінск­ага зя­мель­на­га та­ва­рыст­ва (аграр­на­га та­ва­рыст­ва). Дзя­ку­ю­чы яго ўз­моц­не­най і пра­цяг­лай пра­цы, Мін­скае та­ва­рыст­ва, якое па­він­на бы­ло слу­жыць мэ­там ру­сі­фі­ка­цыі, слу­жы­ла мяс­цо­ва­му на­сель­ніц­тву, аб'­яд­ноў­ва­ю­чы ў сва­ім скла­дзе не­каль­кі сот­няў зем­ле­ўла­даль­ні­каў з ад­ня­тых гу­бер­няў. Мес­цы ў дзяр­жаў­ным апа­ра­це ра­сій­скія чы­ноў­ні­кі ста­лі ўсту­паць бе­ла­рус­кім зем­ля­ро­бам з за­га­рэ­лым тва­рам.

Доў­гі час Мін­скае та­ва­рыст­ва бы­ло леп­шым ся­род сель­ска­гас­па­дар­чых та­ва­рыст­ваў Ра­сій­скай дзяр­жа­вы. У 1905 го­дзе яно аб'­яд­ноў­ва­ла ўсе най­больш моц­ныя аса­біс­тыя гас­па­дар­кі ў лі­тоў­ска-бе­ла­рус­кіх гу­бер­нях.

Сель­ска­гас­па­дар­чая вы­ста­ва, ад­кры­тая ў 1901 го­дзе ў су­вя­зі з 25-год­дзем зя­мель­на­га та­ва­рыст­ва, бы­ла ўва­саб­лен­нем ідэй, тры­ум­фам дзей­нас­ці Вай­ні­ло­ві­ча, які змог па­ра­да­вац­ца вы­ні­ка­мі сва­ёй пра­цы. Вы­ста­ва бы­ла агля­дам сіл і да­сяг­нен­няў бе­ла­рус­кіх і лі­тоў­скіх гас­па­да­рак. Шмат­лі­кія гос­ці за­хап­ля­лі­ся жыц­ця­здоль­нас­цю і ўсёй струк­ту­рай сель­скай гас­па­дар­кі ў ма­ёнт­ках Вай­ні­ло­ві­ча.

Рэ­ва­лю­цыя і вай­на

Каст­рыч­ніц­кая рэ­ва­лю­цыя, су­свет­ная, гра­ма­дзян­ская, поль­ска-са­вец­кая вой­ны спы­ні­лі гас­па­дар­чую дзей­насць прад­пры­ем­стваў Эд­вар­да Вай­ні­ло­ві­ча. Каб ад­на­віць стра­ты пад­час ня­мец­кай аку­па­цыі, Вай­ні­ло­віч ства­рыў су­поль­насць мін­скіх ся­лян. Уз­на­ча­ліў­шы яго, ён прад'­явіў ва­ен­ным ула­дам па­тра­ба­ван­не аба­ра­ніць ма­ё­масць вяс­коў­цаў, якая бес­сэн­соў­на зні­шча­ла­ся роз­на­га ро­ду рэ­кві­зі­цы­я­-
мі. Ад­нак улас­ны ма­ён­так Вай­ні­ло­ві­ча, раз­ме­шча­ны на шля­ху з Ба­ра­на­ві­чаў у Баб­руйск, па­ста­ян­на пад­вяр­гаў­ся раз­бу­рэн­ням.

У 1921 го­дзе быў пад­пі­са­ны Рыж­скі мір­ны да­га­вор, які па­зба­віў Вай­ні­ло­ві­ча срод­каў да іс­на­ван­ня. Па­кі­да­ю­чы ма­лую ра­дзі­му Пу­за­ва і Са­ві­чы, Эд­вард Вай­ні­ло­віч не па­жа­даў ска­рыс­тац­ца да­па­мо­гай сва­я­коў, да якіх лёс па­ста­віў­ся больш шчас­лі­ва. Ён пе­ра­ехаў у мяс­тэч­ка Быд­га­шч, што ў Поль­шчы, дзе і па­мёр 16 чэр­ве­ня 1928 го­да і быў па­ха­ва­ны на мяс­цо­вых мо­гіл­ках.

Іван Гар­гун.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Адзіны маёмасны плацеж

Адзіны маёмасны плацеж

Яго неабходна заплаціць да 15 лістапада.

Сацыяльная падтрымка

Якія мэты стаяць перад абноўленым цэнтрам сацыяльнай рэалібітацыі дзяцей-інвалідаў?

Якія мэты стаяць перад абноўленым цэнтрам сацыяльнай рэалібітацыі дзяцей-інвалідаў?

У цэнтры аказваюць паслугі па рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў усіх груп. 

Эканоміка

Куды ўкласці свае фінансы, каб іх прымножыць?

Куды ўкласці свае фінансы, каб іх прымножыць?

Пачынаць інвеставаць можна хоць з рубля, хоць з двух: так вы хоць бы зразумееце, як усё гэта працуе.