Вы тут

Найпрыгажэйшыя дзяўчаты краіны жывуць у Мінску


Но­вая «Міс Бе­ла­русь»: ра­зум­ная, вы­ха­ва­ная, руп­лі­вая і... толь­кі по­тым пры­ваб­ная

6-6

Дзя­вя­ты па лі­ку на­цы­я­наль­ны кон­курс пры­га­жос­ці яго ар­га­ні­за­та­ры — тэ­ле­ка­нал АНТ — зра­бі­лі мак­сі­маль­на «сва­ім». Усе кас­цю­мы і ак­се­су­а­ры, вы­ка­ры­ста­ныя 2 мая ў шоу «Міс Бе­ла­русь—2014», — ад бе­ла­рус­кіх ды­зай­не­раў. 9 з 10 суд­дзяў кон­кур­су — так­са­ма ай­чын­ныя ме­дый­ныя асо­бы, ся­род якіх прад­стаў­ні­кі шоу-біз­не­су і све­ту мо­ды, зна­ка­мі­тыя спарт­сме­ны, тэ­ле­ві­зі­ён­шчы­кі, ка­ра­ле­вы пры­га­жос­ці. Хі­ба што ся­род за­про­ша­ных гас­цей ай­чын­ных вы­ка­наў­цаў і за­меж­ных ар­тыс­таў бы­ло па­роў­ну. І, зра­зу­ме­ла ж, усе 25 дзяў­чат, якія ўтой­ва­лі на­пру­жан­не і хва­ля­ван­не за лёг­кі­мі кро­ка­мі дэ­фі­ле — прад­стаў­ні­цы роз­ных рэ­гі­ё­наў Бе­ла­ру­сі.

6-9

...Прэ­тэн­дэнт­кам на ка­ро­ну пер­шай пры­га­жу­ні кра­і­ны — ад 18 да 25 га­доў. Пры­чым най­ма­ла­дзей­шая і ста­рэй­шая за ўсіх дзяў­чы­ны пры­еха­лі з ад­на­го і та­го ж го­ра­да, Го­ме­ля. Мно­гія, што дзіў­на, не да­цяг­ва­юць па па­ра­мет­рах да стан­дарт­ных для па­доб­ных кон­кур­саў 175 см рос­ту — але пра гэ­та хут­ка за­бы­ва­еш­ся, гле­дзя­чы, як эфект­на і ўпэў­не­на дзяў­ча­ты кро­чаць па под­ыу­ме што ў ад­ноль­ка­вых бе­лых сціп­лых су­кен­ках, што ў лег­ка­дум­ных «мар­скіх» ку­паль­ні­ках, што ў дзе­ла­вых кас­цю­мах, што ў вя­чэр­ніх убо­рах.

Суд­дзі, у ад­роз­нен­не ад аб­са­лют­най боль­шас­ці пуб­лі­кі, піль­на пры­гля­да­лі­ся да дзяў­чат на пра­ця­гу не­каль­кіх тыд­няў, та­му з вон­ка­вай лёг­кас­цю аб­ра­лі 10 фі­на­ліс­так, якія пад вы­най­дзе­нае вя­ду­чы­мі шоу но­вае сло­ва «апла­дыс­мент­кі» прай­шлі­ся ў яшчэ ад­ным дэ­фі­ле ў ку­паль­ні­ках. І толь­кі пас­ля пя­та­га, агуль­на­га вы­ха­ду дзяў­чат у дзі­вос­най пры­га­жос­ці вя­чэр­ніх су­кен­ках пад зна­ка­мі­ты «ма­дэль­ны» хіт швед­скай поп-зор­кі Бо­са­на (Bosson) «One іn a Mіllіon» жу­ры зра­бі­ла кан­чат­ко­вы вы­бар і вы­зна­чы­ла­ся з усі­мі ўзна­га­ро­да­мі. Пер­шай, праў­да, ад­зна­чы­лі не дзяў­чы­ну, а... са­мую пры­го­жую су­кен­ку аў­тар­ства бе­ла­рус­ка­га брэн­да «Ан­жэ Эту­аль». Ты­тул «Міс Фо­та» атры­ма­ла Яна Жда­но­віч з Баб­руй­ска, «Міс Топ-ма­дэль» на­зва­лі асляп­ляль­ную блан­дзін­ку, мін­чан­ку Вік­то­рыю Ва­сі­леў­скую, «Міс Сяб­роў­ства» кан­кур­сант­кі пры­зна­лі аба­яль­ную прад­стаў­ні­цу Ма­гі­лё­ва Ан­ге­лі­ну Не­руш­кі­ну, а «Міс гля­дац­кіх сім­па­тый» ста­ла так­са­ма ма­гі­ляў­чан­ка Ве­ра­ні­ка Бат­вян­ко­ва. Усе ўла­даль­ні­цы спе­цы­яль­ных пры­зоў у да­да­так да ты­ту­лаў, да­рэ­чы, атры­ма­лі гра­шо­выя ўзна­га­ро­ды.

6-8

Што да га­лоў­на­га ты­ту­ла «Міс Бе­ла­русь», то яго, па­вод­ле слоў стар­шы­ні жу­ры, кі­раў­ні­ка тэ­ле­ка­на­ла АНТ Ры­го­ра Кі­ся­ля, па­він­на бы­ла атры­маць «ра­зум­ная, аду­ка­ва­ная, вы­ха­ва­ная, руп­лі­вая, ак­тыў­ная і толь­кі по­тым — пры­го­жая». Блі­жэй за ўсіх да гэ­та­га ідэа­лу на­блі­зі­лі­ся тры кан­кур­сант­кі. Мін­чан­ка Да­р'я Фа­мі­на ста­ла дру­гой ві­цэ-міс. Яшчэ ад­на ста­ліч­ная пры­га­жу­ня, Крыс­ці­на Мар­цін­ке­віч, спы­ні­ла­ся ўся­го за крок ад ка­ро­ны і атры­ма­ла ты­тул пер­шай ві­цэ-міс. «На­мес­ні­цам» так­са­ма да­ста­лі­ся гра­шо­выя пры­зы. А вось но­вай ула­даль­ні­цай экс­клю­зіў­на­га ўпры­га­жэн­ня з бе­ла­га зо­ла­та з фі­я­ні­та­мі і та­па­за­мі ста­ла Вік­то­рыя Мі­га­но­віч са Смар­го­ні. Зрэш­ты, з ад­ноль­ка­вым пос­пе­хам мож­на ска­заць — з Мін­ска: ме­на­ві­та ў ста­лі­цы дзяў­чы­на жы­ве і пра­цуе ўжо не­каль­кі га­доў, пас­ля за­кан­чэн­ня ме­ды­цын­ска­га ка­ле­джа.

«Міс Бе­ла­русь—2014» — 21 год. Яна пра­цуе мед­сяст­рой у ста­ма­та­ла­гіч­ным ка­бі­не­це ад­ной з мін­скіх клі­нік. Ні­я­ка­га ма­дэль­на­га во­пы­ту, як пры­зна­ла­ся ад­ра­зу пас­ля пе­ра­мо­гі кры­ху раз­губ­ле­ная дзяў­чы­на, у яе ра­ней не бы­ло. На кас­тынг прый­шла па ўлас­ным ра­шэн­ні: за­ха­це­ла­ся па­спра­ба­ваць неш­та но­вае ў жыц­ці. «Мая пе­ра­мо­га — гэ­та вель­мі не­ча­ка­на і над­звы­чай пры­ем­на. У дзяў­чат шмат га­доў ідзе на тое, каб за­сво­іць дэ­фі­ле, а мя­не вось толь­кі тут за па­ру тыд­няў на­ву­чы­лі, і я спра­ві­ла­ся, — у двух сло­вах акрэс­лі­ла свой шлях да пос­пе­ху Вік­то­рыя. — Ця­пер, праў­да, вель­мі хо­чац­ца най­перш ад­па­чыць, вы­спац­ца і ад­на­віць сі­лы». На пы­тан­ні ці­каў­ных пра аса­біс­тае жыц­цё «Міс Бе­ла­русь» ад­моўч­ва­ец­ца, але так кра­са­моў­на ўсмі­ха­ец­ца, што на­ват скеп­ты­кі ра­зу­ме­юць: на аса­біс­тым фрон­це ўсё ў пры­га­жу­ні ў па­рад­ку. На­да­лей дзяў­чы­на пла­нуе не што ін­шае, як зноў пры­сту­піць да пра­цы. Але гэ­та ў яе атры­ма­ец­ца не ра­ней за атры­ман­не пры­за ад тэ­ле­ка­на­ла АНТ — па­езд­ку ў Па­рыж пад наз­вай «Ты­дзень топ-ма­дэ­лі», якая ўклю­чае ў ся­бе май­стар-клас па ма­кі­я­жы, кан­суль­та­цыі ў ды­е­то­ла­га, удас­ка­на­лен­не май­стэр­ства дэ­фі­ле, ін­ды­ві­ду­аль­ны курс ёгі і пра­фе­сій­ную фо­та­се­сію.

Акра­мя та­го, «Міс Бе­ла­русь» па тра­ды­цыі атрым­лі­вае пра­ва прад­стаў­ляць на­шу кра­і­ну на між­на­род­ным кон­кур­се пры­га­жос­ці «Міс Све­ту», а дзве ві­цэ-міс — на ін­шых прэ­стыж­ных між­на­род­ных кон­кур­сах, «Міс Ін­тэр­кан­ты­нен­таль» і «Mіss Supranatіonal». Ну, а на­ступ­ныя вы­ба­ры най­пры­га­жэй­шай бе­ла­рус­кі ад­бу­дуц­ца праз два га­ды, у 2016-м.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК. Фота Надзеі Бужан

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?