Вы тут

Вя­лі­кі ха­кей у Мін­ску


Да старту 3 дні.

Ка­ман­ды і ба­лель­шчы­кі з уся­го све­ту па­чы­на­юць пры­бы­ваць у Бе­ла­русь. Ста­лі­ца на па­ро­зе вя­лі­ка­га свя­та ха­кея. Вось-вось на мін­скіх арэ­нах раз­гор­нуц­ца спар­тыў­ныя ба­та­ліі. Бяс­спрэч­ны­мі лі­да­ра­мі гру­пы А, якія згу­ля­юць у Чы­жоў­цы, з'яў­ля­юц­ца збор­ныя Ка­на­ды, Шве­цыі і Чэ­хіі, з які­мі мы па­спе­лі па­зна­ё­міц­ца. Раз­гле­дзім на­пры­кан­цы тых, хто з ас­тат­няй вась­мёр­кі мае най­боль­шыя шан­цы пра­біц­ца ў чвэрць­фі­нал.

Сла­ва­кія

Ка­ман­да мае доб­рыя шан­цы на вы­хад з гру­пы. Яна ад­но­сіц­ца да су­свет­ных ха­кей­ных лі­да­раў. Гэ­та па­раў­наль­на ма­ла­дая збор­ная, але ўжо до­сыць ты­ту­ла­ва­ная: у 2002 го­дзе сла­вац­кія ха­ке­іс­ты ста­лі чэм­пі­ё­на­мі све­ту, у 2000-м за­ва­я­ва­лі ся­рэб­ра­ныя ме­да­лі, у 2003-м — брон­за­выя. На Алім­пі­я­дзе ў Ван­ку­ве­ры спы­ні­лі­ся за крок ад п'е­дэс­та­ла — за­ня­лі 4-е мес­ца. У Со­чы сла­ва­кі вы­сту­пі­лі ня­ўда­ла — ста­лі толь­кі адзі­нац­ца­ты­мі. У рэй­тын­гу Між­на­род­най фе­дэ­ра­цыі ха­кея збор­ная зай­мае 8-е мес­ца. Ад­нак у Мін­ску ка­ман­дзе Ула­дзі­мі­ра Вуй­тэ­ка прый­дзец­ца ня­лёг­ка: збор­ная не­да­лі­чы­ла­ся 15 ха­ке­іс­таў, якія не бу­дуць удзель­ні­чаць у су­свет­ным пер­шын­стве праз ад­мовы або траў­мы. «Мно­гія гуль­цы не хо­чуць ехаць на чэм­пі­я­нат све­ту. Пас­ля Алім­пій­скіх гуль­няў вель­мі цяж­ка са­браць доб­рую ка­ман­ду. Чэм­пі­я­нат пра­хо­дзіць поз­на, і гуль­цы ад­маў­ля­юц­ца з роз­ных пры­чы­н. Цяж­ка бу­дзе. І скла­да­на ка­заць пра перс­пек­ты­вы. Ка­лі рэ­аль­на гля­дзець на рэ­чы, то чвэрць­фі­нал для збор­най Сла­ва­кіі бу­дзе вя­лі­кім пос­пе­хам»,

— ска­заў га­лоў­ны трэ­нер ка­ман­ды Ула­дзі­мір Вуй­тэк.

Усё ж ру­ля­во­му сла­ва­каў уда­ло­ся пры­цяг­нуць у збор­ную НХЛаў­цаў Мар­ці­на Ма­рын­чы­на, Ма­рэ­ка Гры­ві­ка, Ры­хар­да Па­ні­ка і То­ма­ша Та­та­ра. Дзе­сяць гуль­цоў пры­еха­лі з клу­баў Кан­ты­нен­таль­най ха­кей­най лі­гі. У склад увай­шлі тры ва­ра­та­ры: Юлі­ус Гу­да­чэк, Яра­слаў Янус, Ян Ла­ца.

Нар­ве­гія

Збор­ная Нар­ве­гіі ў апош­нія га­ды за­рэ­ка­мен­дав­ла ся­бе як са­мая пра­грэ­сіў­ная збор­ная Еў­ро­пы. Нар­веж­цы тры­ма­юц­ца ў дзя­сят­цы най­леп­шых збор­ных све­ту. Ця­пер яны зай­ма­юць 9-е мес­ца ў рэй­тын­гу. Іх най­леп­шае да­сяг­нен­не за апош­нія га­ды — 6-е мес­ца на чэм­пі­я­на­це све­ту ў 2011-м. На мі­ну­лай Алім­пі­я­дзе ў Со­чы скан­ды­на­вы за­ня­лі 12-е мес­ца.

Збор­ная прад­стаў­ле­на ў асноў­ным гуль­ца­мі еў­ра­пей­скіх ха­кей­ных ліг. Толь­кі адзін прад­стаў­нік Нар­ве­гіі гу­ляе ў мац­ней­шай ха­кей­най лі­зе. Гэ­та Матс Цу­ка­рэл­ла, які вы­сту­пае ў ка­ман­дзе «Нью-Ёрк Рэй­нджэрс». Ужо 13 га­доў га­лоў­ным трэ­не­рам скан­ды­наў­скай ка­ман­ды з'яў­ля­ец­ца Рой Ёхан­сан. У Мін­ску змо­жа згу­ляць доб­ра зна­ё­мы бе­ла­рус­кім ама­та­рам ха­кея Ларс Хаў­ген. Ён, да­рэ­чы, з'яў­ля­ец­ца ад­ной з га­лоў­ных на­дзей нар­веж­цаў. Так­са­ма маг­чы­мы ўдзел Юна­са Ху­ле­са з «Ла­ка­ма­ты­ва», Па­тры­ка То­рэ­се­на са СКА, Алек­сан­дэ­ра Бон­сак­се­на, Оле-Крыс­ці­я­на То­леф­се­на, Крыс­ці­я­на Форс­бер­га, Пер-Огэ Скро­дэ­ра са швед­ска­га МО­ДА. Збор­най не змо­жа да­па­маг­чы га­лоў­ная «зор­ка» нар­веж­ска­га ха­кея — Матс Цу­ка­рэ­ла.

На­стаў­нік нар­веж­цаў Рой Ёхан­сан ад­зна­чыў, што для яго ка­ман­ды чэм­пі­я­нат све­ту важ­ней за ўсе ас­тат­нія тур­ні­ры, і за­пэў­ніў, што ўсе ха­ке­іс­ты з алім­пій­ска­га скла­ду па­абя­ца­лі пры­ехаць у Мінск. «Алім­пій­скія гуль­ні — гэ­та свай­го ро­ду бо­нус для ха­ке­іс­таў. У ней­кай сту­пе­ні нам па­шан­ца­ва­ла, што пра­бі­лі­ся ў Со­чы. Але ста­тус збор­най вы­зна­ча­ец­ца ме­на­ві­та па вы­ні­ках су­свет­на­га пер­шын­ства. Та­му яму ад­да­ём пры­яры­тэт. Да­моў­ле­насць аб тым, што ха­ке­іс­ты, якія вы­сту­пі­лі на Гуль­нях, пры­едуць на чэм­пі­я­нат све­ту, ёсць. Так што я на іх раз­ліч­ваю».

Да­нія

Са збор­най Да­ніі бе­ла­ру­сы маг­лі па­зна­ё­міц­ца ў мі­ну­лыя вы­хад­ныя. У рам­ках пад­рых­тоў­кі да чэм­пі­я­на­ту збор­ныя Бе­ла­ру­сі і Да­ніі згу­ля­лі та­ва­рыс­кі матч на «Мінск-Арэ­не». На прэс-кан­фе­рэн­цыі га­лоў­ны трэ­нер Яне Карл­сан рас­ка­заў, што склад яго ка­ман­ды за гэ­тыя не­каль­кі дзён да па­чат­ку чэм­пі­я­на­ту іс­тот­на не зме­ніц­ца, да збор­най да­дас­ца толь­кі не­каль­кі гуль­цоў. Най­больш пры­кмет­ны­мі і яр­кімі фі­гу­ра­мі дац­ка­га ха­кея, якія вы­сту­пяць за ка­ман­ду ў Мін­ску, з'яў­ля­юц­ца Фі­ліп Лар­сен з «Эд­ман­та­на» і Нік­лас Ен­сен з «Ван­ку­ве­ра». З «Мяд­ве­шча­ка» (КХЛ) пры­ехаў Па­трык Б'ёр­кстранд, з «Фі­ла­дэль­фіі» Олі­вер Лаў­рыд­сен.

Дат­ча­не ўжо дзе­сяць га­доў тры­ма­юц­ца ў мац­ней­шым ха­кей­ным ды­ві­зі­ё­не, ад­нак за гэ­ты час зо­рак з не­ба не сха­пі­лі. Ры­зык­нём вы­ка­заць зда­гад­ку, што і ў Мін­ску гэ­та­га не зда­рыц­ца. Леп­шы вы­нік збор­най Да­ніі — гэ­та 8-е мес­ца ў 2010 го­дзе. У між­на­род­ным рэй­тын­гу ка­ман­да зай­мае 13-е мес­ца.

Іта­лія

Іта­лія і Фран­цыя з'яў­ля­юц­ца аў­тсай­да­ра­мі гру­пы А і ма­юць са­мыя ма­лень­кія шан­цы на вы­хад у чвэрць­фі­нал. Па­да­печ­ныя То­ма По­ке­ла толь­кі што пра­бі­лі­ся ў вы­шэй­шы ды­ві­зі­ён, та­му га­лоў­най за­да­чай італь­ян­цаў у блі­жэй­шы ме­сяц бу­дзе за­ха­ваць гэ­тую пра­піс­ку. Вя­ду­чы­мі гуль­ца­мі збор­най з'яў­ля­юц­ца — Джу­ліа Скан­дэ­ла, Ар­мін Хель­фер, Ро­ланд Хо­фер, Аляк­сандр Эгер.

Фран­цыя

Збор­ная Фран­цыі за­ма­ца­ва­ла­ся ў вы­шэй­шым ды­ві­зі­ё­не ў 2008 го­дзе. Ця­пер яна зай­мае 12-е мес­ца ў рэй­тын­гу Між­на­род­най фе­дэ­ра­цыі ха­кея. У Со­чы ка­ман­да Дэй­ва Хен­дэр­са­на ста­ла 12-й, на ле­таш­нім чэм­пі­я­на­це све­ту спы­ні­ла­ся на 13-й па­зі­цыі. Ма­быць, са­мая гуч­ная пе­ра­мо­га фран­цу­заў ад­бы­ла­ся ў 2013 го­дзе: яны адо­ле­лі збор­ную Ра­сіі з лі­кам 2:1. Маг­чы­ма, мы ўба­чым сюр­пры­зы ад гэ­тай збор­най і ў Мін­ску.

Тут за Фран­цыю мо­гуць вы­сту­піць Ёрык Трэй з чэш­скай «Спар­ты», Са­ша Трэй з «Клад­на», Ла­ран Менье са швей­цар­ска­га «Сер­ве­та», Крыс­та­баль Юэ з «Фры­бур­га», Ан­ту­ан Ру­сэль з «Да­ла­са». Га­лоў­ны матч ка­ман­ды Фран­цыі і Іта­ліі пра­вя­дуць па­між са­бой. Хут­чэй за ўсё, у ім і вы­ра­шыц­ца, хто з іх вы­сту­піць на чэм­пі­я­на­це све­ту-2015.

Да­р'я Ла­ба­жэ­віч.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Адзіны маёмасны плацеж

Адзіны маёмасны плацеж

Яго неабходна заплаціць да 15 лістапада.

Сацыяльная падтрымка

Якія мэты стаяць перад абноўленым цэнтрам сацыяльнай рэалібітацыі дзяцей-інвалідаў?

Якія мэты стаяць перад абноўленым цэнтрам сацыяльнай рэалібітацыі дзяцей-інвалідаў?

У цэнтры аказваюць паслугі па рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў усіх груп. 

Эканоміка

Куды ўкласці свае фінансы, каб іх прымножыць?

Куды ўкласці свае фінансы, каб іх прымножыць?

Пачынаць інвеставаць можна хоць з рубля, хоць з двух: так вы хоць бы зразумееце, як усё гэта працуе.