Вы тут

За­ха­ваць і раз­ві­ваць


Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі лі­чыць не­да­пу­шчаль­ным раз­бу­раць СНД.

Пра гэ­та кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы за­явіў на су­стрэ­чы са стар­шы­нёй Вы­кан­ка­ма — вы­ка­наў­чым сак­ра­та­ром СНД Сяр­ге­ем Ле­бе­дзе­вым, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

«Ска­жам шчы­ра, мы пе­ра­жы­ва­ем ня­прос­ты пе­ры­яд», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі. Ра­зам з тым ён вы­ка­заў упэў­не­насць, што з іс­ну­ю­чы­мі праб­ле­ма­мі ўдас­ца спра­віц­ца. «Але раз­бу­раць, хай на­ват не зу­сім та­кую, якую б мы ха­це­лі, Са­друж­насць, да якой мы імк­нем­ся, тым не менш нель­га», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

«Та­му мы з ва­мі пры­ня­лі ра­шэн­не аб тым, што СНД бы­ла, ёсць і бу­дзе, што мы па­він­ны пра­ца­ваць, і ра­шэн­не аб тым, што, ка­лі па пэў­ных пры­чы­нах Укра­і­на не змо­жа стар­шын­ства­ваць сё­ле­та ў Са­друж­нас­ці, мы возь­мем на ся­бе гэ­тую ад­каз­насць як дзяр­жа­ва, дзе раз­ме­шча­на штаб-ква­тэ­ра Са­друж­нас­ці», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

У сваю чар­гу стар­шы­ня Вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та СНД Сяр­гей Ле­бе­дзеў вы­ка­заў кі­раў­ні­ку бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы шчы­рую ўдзяч­насць за га­тоў­насць дру­гі раз за­пар пры­няць стар­шын­ства ў СНД і пра­вес­ці на бе­ла­рус­кай зям­лі цэ­лы шэ­раг важ­ных фо­ру­маў, якія пер­ша­па­чат­ко­ва пла­на­ва­лі­ся ва Укра­і­не. «Вы вель­мі хут­ка пад­ха­пі­лі сцяг СНД. Мне ім­па­ну­юць ва­шы сло­вы, што па-ін­ша­му і быць не маг­ло, па­коль­кі штаб-ква­тэ­ра СНД зна­хо­дзіц­ца ў Мін­ску. У мя­не і ў дзяр­жа­вах Са­друж­нас­ці ёсць глы­бо­кая ўпэў­не­насць, што стар­шын­ства Бе­ла­ру­сі дру­гі год за­пар прой­дзе да­стат­ко­ва па­спя­хо­ва», — за­явіў стар­шы­ня Вы­кан­ка­ма СНД.

У гу­тар­цы з жур­на­ліс­та­мі па вы­ні­ках су­стрэ­чы Сяр­гей Ле­бе­дзеў пад­крэс­ліў, што Бе­ла­русь тра­ды­цый­на вы­сту­па­ла і вы­сту­пае за за­ха­ван­не і ўма­ца­ван­не ін­тэ­гра­цый­на­га су­пра­цоў­ніц­тва ў СНД, што па­цвер­дзіў і Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Не за­ста­ла­ся без ува­гі ў хо­дзе су­стрэ­чы і сі­ту­а­цыя ў су­сед­няй Укра­і­не. «Мы з тры­во­гай і за­кла­по­ча­нас­цю га­ва­ры­лі аб раз­віц­ці па­дзей ва Укра­і­не. Гэ­та наш гіс­та­рыч­ны тра­ды­цый­ны парт­нёр і су­сед не­за­леж­на ад сяб­роў­ства ў СНД, звя­за­ны з ін­шы­мі кра­і­на­мі Са­друж­нас­ці міль­ё­на­мі су­вя­зяў», — ска­заў стар­шы­ня Вы­кан­ка­ма СНД, ад­зна­чыў­шы, што «ўсе дзяр­жа­вы Са­друж­нас­ці вы­сту­па­юць за больш хут­кую ста­бі­лі­за­цыю аб­ста­ноў­кі ва Укра­і­не, за да­сяг­нен­не мі­ру і зго­ды ва ўкра­ін­скім гра­мад­стве. Гэ­та ад­па­вя­да­ла б ін­та­рэ­сам не толь­кі ўкра­ін­ска­га на­ро­да, але і ін­та­рэ­сам усіх кра­ін СНД. Гэ­та асаб­лі­ва пад­крэс­ліў і Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі».

Што да­ты­чыц­ца стар­шын­ства Бе­ла­ру­сі ў СНД, за гэ­ты час на яе тэ­ры­то­рыі бу­дзе пра­ве­дзе­на ня­ма­ла роз­ных фо­ру­маў і кан­фе­рэн­цый. Най­блі­жэй­шае з буй­ных ме­ра­пры­ем­стваў — су­стрэ­ча кі­раў­ні­коў ура­даў Са­друж­нас­ці 30 мая ў Мін­ску. У ся­рэ­дзі­не каст­рыч­ні­ка ў бе­ла­рус­кай ста­лі­цы за­пла­на­ва­ны са­міт кі­раў­ні­коў дзяр­жаў СНД.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей. 

Спорт

Самая галоўная ўзнагарода ў жыцці Яўгена Залатога

Самая галоўная ўзнагарода ў жыцці Яўгена Залатога

«Нават калі б не было медаля, з Парыжа я б ехаў самым шчаслівым».

Кіно

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?